Мяшэй
Мяшэй | |||||||||||||||||||
![]() Мяшэй шызы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Setaria P.Beauv., 1809 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Мяшэ́й[3] (Setaria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя ці шматгадовыя травы. Лісце плоскае, лінейна-ланцэтнае, шурпатае. Каласкі двухкветкавыя, абкружаныя доўгімі шчацінкамі, сабраныя ў густы султан. Плод — зярняўка.
Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Налічваецца больш за 120 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных, радзей ва ўмераных абласцях зямнога шара. На тэрыторыіБеларусі 6 відаў: мяшэй вялікі, мяшэй зялёны (Setaria viridis), мяшэй італьянскі, ці проса італьянскае, або магар (Setaria italica), мяшэй кальчаковы (Setaria verticillata), мяшэй пазушнакаласковы, мяшэй шызы (Setaria glauca). Трапляюцца ў пасевах, каля дарог, на засмечаных мясцінах.
Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]
Setaria, Essai d'une Nouvelle Agrostographie 51, 178, pl. 13, f. 3. 1812. nom. cons.
Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]
- Acrochaete Peter
- Camusiella Bosser
- Chaetochloa Scribn.
- Cymbosetaria Schweick.
- Miliastrum Fabr., nom. inval.
- Paspalidium Stapf
- Tansaniochloa Rauschert
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Род уключае больш за 100 відаў[4].
Некаторыя віды:
- Setaria faberi R.A.W.Herrm.
- Setaria fiebrigii R.A.W.Herrm.
- Setaria intermedia Roem. & Schult.
- Setaria italica (L.) P.Beauv. — Мяшэй італьянскі, ці Проса італьянскае, ці Магар, ці Чуміза
- Setaria italica subsp. italica
- Setaria pumila (Poir.) Roem. & Schult.
- Setaria verticillata (L.) P.Beauv. — Мяшэй кальчаковы, ці Мяшэй мутоўчаты [syn. Setaria adhaerens (Forssk.) Chiov.] [syn. Setaria verticilliformis Dumort.]
- Setaria viridis (L.) P.Beauv. typus[5] — Мяшэй зялёны, ці Мяшэй, ці Прада
Многія віды, якія раней уваходзілі ў род Setaria, цяпер уваходзяць у іншыя роды — напрыклад, у род Pennisetum.
Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Кармавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ The Plant List: Setaria
- ↑ Звесткі пра род Setaria у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пярэднеў У. Мяшэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Щетинник // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 602. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Щетинник — род Setaria: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)