Адлі Мансур
Адлі Мансур араб. عدلي منصور | |||
| |||
---|---|---|---|
з 3 ліпеня 2013 | |||
Папярэднік | Мухамед Мурсі | ||
| |||
з 1 ліпеня 2013 | |||
Прэзідэнт | Мухамед Мурсі ён сам | ||
Папярэднік | Махер эль-Бехеры | ||
Партыя | Беспартыйны | ||
Адукацыя | Каірскі ўніверсітэт | ||
Прафесія | Юрыст | ||
Дзейнасць | магістрат, суддзя, палітык, адвакат | ||
Веравызнанне | Іслам суніцкага толку | ||
Нараджэнне | 23 снежня 1945 (75 гадоў) | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Адлі Мансур (араб. عدلي منصور; нар. 23 снежня 1945 г.) — часова выконваючы абавязкі прэзідэнта Егіпта з 3 ліпеня 2013 года.
Скончыў юрыдычны факультэт Каірскага ўніверсітэта (1967), Нацыянальную школу адміністрацыі (Эна; Францыя, 1977). З 1992 — суддзя Канстытуцыйнага суда, быў намеснікам яго старшыні. Указам прэзідэнта Егіпта Мурсі ад 19 мая 2013 прызначаны старшынёй Канстытуцыйнага суда з 1 ліпеня 2013 года.
Прызначаны часовым прэзідэнтам Егіпта пасля зрушэння ўзброенымі сіламі прэзідэнта Мухамеда Мурсі.
4 ліпеня 2013 г. прынёс прысягу ў якасці часовага прэзідэнта Егіпта. У задачы Мансура будзе ўваходзіць выкананне складзенай ваеннымі «дарожнай карты» па вывадзе Егіпта з палітычнага крызісу, у тым ліку складанне новай канстытуцыі з улікам меркавання апазіцыі і фарміраванне часовага ўрада.