Махамед Хусейн Тантаві
Махамед Хусейн Тантаві | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. مُحمَّد حُسين طنطاوي | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хосні Мубарак | ||||||
Пераемнік | Мухамед Мурсі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Youssef Sabri Abu Taleb[d] | ||||||
Пераемнік | Абдул Фатах ас-Сісі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 кастрычніка 1935[1] |
||||||
Смерць |
21 верасня 2021[3] (85 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Сухапутныя войскі Егіпта[d] | ||||||
Званне | фельдмаршал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Махамед Хусейн Тантаві Саліман (араб. محمد حسين طنطاوى; 31 кастрычніка 1935 — 21 верасня 2021) — фактычны кіраўнік Рэспублікі Егіпет пасля адстаўкі прэзідэнта Хосні Мубарака 11 лютага 2011. Міністр абароны Егіпта, старшыня Вышэйшага савета ўзброеных сіл (галоўнакамандуючы), фельдмаршал.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]На ваеннай службе з 1956 года. Удзельнік войн 1956, 1967, 1973 гг. Займаў шэраг камандных пасад (у т.л. начальніка аховы прэзідэнта і начальніка аператыўнага ўпраўлення генштаба), быў ваенным аташэ ў Пакістане. Прызначаны міністрам абароны ў 1991 годзе. Прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 годзе.
З пачатку хваляванняў 2011 года разглядаўся ў якасці магчымых пераемнікаў Хосні Мубарака. 31 студзеня 2011 года быў прызначаны віцэ-прэм’ерам з захаваннем пасады міністра абароны.
11 лютага 2011 года прэзідэнт Хосні Мубарак падаў у адстаўку і перадаў уладу Вышэйшаму савету ўзброеных сіл пад кіраўніцтвам Тантаві. 12 жніўня 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку.
Памёр 21 верасня 2021 года.
Зноскі
- ↑ Mohammed Hussein Tantawi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1046817078 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Former Egyptian defense minister Mohamed Hussein Tantawi dies at 85 — Arab News, 2021.