Перайсці да зместу

Хосні Мубарак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хосні Мубарак
араб. حسني مبارك
Сцяг4-ы Прэзідэнт Егіпта
14 кастрычніка 1981 11 лютага 2011
Кіраўнік урада Ахмед Шафік
Віцэ-прэзідэнт Амар Сулейман (у 2011)[1]
Папярэднік Анвар Садат
Суфі Хасан Абу Талеб (в. а.)
Пераемнік Махамед Хусейн Тантаві (в. а.)
Мухамед Мурсі
Сцяг49-ы Прэм'ер-міністр Егіпта
7 кастрычніка 1981 2 студзеня 1982
Папярэднік Анвар Садат
Пераемнік Ахмад Фуад Махі ад-Дзін
Сцяг15-ы Віцэ-прэзідэнт Егіпта
16 красавіка 1975 14 кастрычніка 1981
Прэзідэнт Анвар Садат
Папярэднік Хусейн эль-Шафей
Пераемнік Амар Сулейман

Нараджэнне 4 мая 1928(1928-05-04)[2][3][…]
Смерць 25 лютага 2020(2020-02-25)[5][6][…] (91 год)
Месца пахавання
Бацька ас-Саід Ібрахім Мубарак
Жонка Suzanne Mubarak[d]
Дзеці Alaa Mubarak[d] і Gamal Mubarak[d]
Грамадзянства
Веравызнанне іслам суніцкага толку
Партыя Нацыянальна-дэмакратычная партыя Егіпта
Адукацыя Егіпецкая ваенная акадэмія
Прафесія ваенны
Дзейнасць палітыка[8]
Аўтограф Выява аўтографа
Гады службы 19542011
Род войскаў Egyptian Air Force[d]
Званне маршал авіяцыі[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махамад Хосні Саід Мубарак (араб. محمد حسني سيد مبارك, 4 мая 1928(1928-05-04)[2][3][…], Кафр-эль-Мусайлах[d], Мінуфія[d], Каралеўства Егіпет[d][4]25 лютага 2020(2020-02-25)[5][6][…], Каір[7]) — чацвёрты прэзідэнт Егіпта з 14 кастрычніка 1981 года па 11 лютага 2011 года.

Быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Егіпет пасля доўгай службы ў егіпецкіх ВПС. У адпаведнасці з Канстытуцыяй прызначаны прэзідэнтам пасля таго, як прэзідэнт Садат быў забіты на ваенным парадзе 6 кастрычніка 1981 г. Сышоў з пасады ў пачатку 2011 г. пасля 18 дзён масавых пратэстаў.

На чале дзяржавы

[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля свайго прызначэння правёў шэраг мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй. Былі аддадзены пад суд шматлікія сваякі і набліжаныя Садата, некаторыя высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі.

Прэзідэнт Мубарак быў пераабраны большасцю галасоў на рэферэндумах у 1987, 1993 і 1999 гадах. Галасаванне праходзіла па адзінай кандыдатуры. Неабходнасць рэферэндумаў абгрунтоўвалася захаваннем надзвычайнага становішча ў краіне, выкліканага абвастрэннем ісламскай праблемы з-за дзейнасці радыкальных арганізацый.

Мубарак перагледзеў палітыку Садата ў адносінах з апазіцыяй. З турмаў былі вызвалены некалькі сотняў членаў апазіцыйных арганізацый, змякчыў умовы дзейнасці апазіцыйных партый, ім было дазволена выдаваць уласныя газеты. У той жа час шэраг фундаменталісцкіх арганізацый былі разгромленыя, некаторыя іх члены пакараны. У прыватнасці, былі пакараныя ўдзельнікі забойства прэзідэнта Садата.

Мубарак кіраваў краінай на пасадзе прэзідэнта 29 гадоў. Пры ім было адноўлена членства Егіпта ў Лізе арабскіх дзяржаў (прыпыненае пасля падпісання Садатам егіпецка-ізраільскага пагаднення), а штаб-кватэра арганізацыі была вернутая ў Каір. Егіпет прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 г. на баку міжнароднай кааліцыі.

Ён выступаў супраць амерыканскага ўварвання ў Ірак у 2003 г., але потым не заклікаў да неадкладнага вываду акупацыйных сіл, мяркуючы, што гэта прычыніць намнога больш шкоды.

Пасля адстаўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Хосні Мубарак кіраваў Егіптам з 1982 па 2011 год і быў скінуты ў выніку Арабскай вясны. Пасля адхілення ад улады ён шэсць гадоў правёў у зняволенні. Яго абвінавачвалі ў забойстве сотняў пратэстоўцаў у ходзе «арабскай вясны». Сам Мубарак адмаўляў, што аддаваў загад. У 2012 годзе яго прыгаварылі да пажыццёвага зняволення, але ў сакавіку 2017 года апраўдалі, пасля чаго ён выйшаў на волю.

  1. Мубарак прызначыў главу разведкі віцэ-прэзідэнтам(недаступная спасылка). Лента.ру (29 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 7 снежня 2013.
  2. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Mohammed Hosni Mubarak // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr.NYC: OUP, 2012.
  5. 1 2 https://www.aljazeera.com/news/2020/02/egypt-president-hosni-mubarak-dies-91-200225105344417.html
  6. 1 2 https://www.nytimes.com/2020/02/25/obituaries/hosni-mubarak-dead.html
  7. 1 2 L’ancien président égyptien Hosni Moubarak est mort / J. Fenoglio, M. LannelongueParis: Société éditrice du Monde, Louis Dreyfus, Jérôme Fenoglio, 2020. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 25 лютага 2020.
  8. Národní autority České republiky Праверана 11 красавіка 2023.