Яйцажыванараджэнне: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2) (робат дадаў: ml:ഓവോവിവിപാരിറ്റി |
др r2.7.1) (робат дадаў: ko:난태생 |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
[[ka:კვერცხცოცხლადშობა]] |
[[ka:კვერცხცოცხლადშობა]] |
||
[[kk:Тірілей жұмыртқалау]] |
[[kk:Тірілей жұмыртқалау]] |
||
[[ko:난태생]] |
|||
[[lt:Kiaušgyvavedystė]] |
[[lt:Kiaušgyvavedystė]] |
||
[[ml:ഓവോവിവിപാരിറ്റി]] |
[[ml:ഓവോവിവിപാരിറ്റി]] |
Версія ад 08:29, 22 лютага 2012
Яйкажыванараджэнне — спосаб узнаўлення патомства, пры якім зародак дасягае пэўнага развіцця ў яйцы ўнутры арганізма маці і вызваляецца ад абалонак яек адразу пасля іх адкладкі.
Пры яйкажыванараджэнні зародак развіваецца толькі за кошт пажыўных рэчываў яйка. Такі тып размнажэння характэрны для звычайнай гадзюкі, жывароднай яшчаркі, вераценніцы ломкай, мядзянкі і інш. У час адкладкі яек з іх адразу ж з'яўляюцца поўнасцю сфармаваныя і жыццяздольныя маляўкі. Змейкі гадзюкі, што толькі з'явіліся на свет, адразу ж распаўзаюцца і ўжо праз некалькі дзён пачынаюць самастойна карміцца насякомымі.
Пераход рэптылій ад адкладкі яек да яйкажыванараджэння звязаны з пашырэннем гэтай групы ў паўночных шыротах, дзе суровы клімат перашкаджае інкубацыі яек у навакольным асяроддзі.[1] Актыўны выбар самкай больш цёплых участкаў забяспечвае ўсяму патомству аптымальны тэмпературны рэжым развіцця.
Зноскі
- ↑ Земнаводныя. Паўзуны...
Літаратура
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. - Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6