Аднаклетачныя арганізмы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бактэрыі (кішэчная палачка) пад мікраскопам
Прасцейшыя (Leishmania tropica) пад мікраскопам

Аднакле́тачныя аргані́змы — парафілетычная група жывых арганізмаў, целы якіх складаецца з адной (у адрозненне ад шматклетачных) клеткі. Існуюць 2 узроўні арганізацыі аднаклетачных: пракарыёты (бактэрыі і сіне-зялёныя водарасці) і эўкарыёты (зялёныя і іншыя водарасці, прасцейшыя). У пракарыётаў няма дыферэнцыраванага клетачнага ядра, у эўкарыётаў яно ёсць і можа дзяліцца. Аднаклетачныя спалучаюць уласцівасці клеткі і самастойнага арганізма. Маюць простую будову (хларэлы, амёбы) і складаную (ацэтабулярыі, інфузорыі). Многія ўтвараюць калоніі. Ад аднаклетачных узніклі шматклетачныя.

Аднаклетачныя арганізмы адрозніваюцца па форме і памерах, якія вар'іруюць ад 0,3 мкм (некаторыя бактэрыі, напрыклад, мікаплазмы) да 20 см (некаторыя ксенафіяфоры, напрыклад, Syringammina fragilissima). Большасць аднаклетачных арганізмаў нябачныя для вока чалавека, і каб іх разгледзець, патрэбны мікраскоп.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]