Рымская Іспанія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: 'thumb|350px|Рымская Іспанія ў I—III стст. Параза карфагенян (войскамі які...' |
др r2.7.2+) (робат дадаў: ru:Римская Испания |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
[[pl:Hispania]] |
[[pl:Hispania]] |
||
[[pt:Hispânia]] |
[[pt:Hispânia]] |
||
[[ru:Римская Испания]] |
|||
[[sh:Hispanija]] |
[[sh:Hispanija]] |
||
[[sk:Hispánia]] |
[[sk:Hispánia]] |
Версія ад 18:41, 13 кастрычніка 2012
Параза карфагенян (войскамі якіх кіраваў Ганібал) у Другой Пунічнай вайне ў 210 г. да н.э. адкрыла шлях да ўсталявання рымскага панавання на паўвостраве, аднак кельтыберы ў цэнтральнай яго частцы і на поўначы супрацівіліся яшчэ амаль два стагоддзя, а паўстанні ў пірэнейскай часцы Іспаніі адбываліся ва ўвесь час рымскага валадарствы.
Тым не менш Іспанія стала важнай часткай Рымскай імперыі. На Пірэнейскім паўвостраве нарадзіліся чатыры рымскіх імператара (самыя вядомыя з іх: Траян, Адрыян), пісьменнік і філосаф Сенека. Найдужэйшы ўплыў рымлян зведала паўднёвая частка паўвострава (сучасныя Андалусія і паўднёвай Партугалія) і паўночна-ўсходняя (у раёне сучаснай Каталоніі), хоць баскі, напрыклад, так і не былі цалкам раманізаваны.
Рымляне падзялілі паўвостраў на Іспанію Далёкую і Іспанію Блізкую, а пры імператары Аўгусце Іспанія была падзелена на 3 правінцыі: Тараконскую Іспанію, Лузітанію і Бетыку. Пры імператары Дыёклетыяне Іспанія ўвайшла ў аднайменны дыяцэз, які складаецца ўжо з 6-ці правінцый: Бeтыкі, Лузітаніі, Картахены, Галісіі, Тараконскай правінцыі і Тангітанскай Маўрытаніі.
Напачатку V ст. іспанскія правінцыі былі заваяваны вандаламі і свевамі, а пазней вестготамі, якія заснавалі тут свае дзяржавы. Такім чынам Іспанія апынулася адной з першых абласцей, адарваных варварамі ад Рымскай імперыі.