Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Іосіф (Язэп) Міхайлавіч |
'''Іосіф (Язэп) Міхайлавіч Сцепановіч''' (нар. {{ДН|3|2|1955}}, [[вёска Лыцавічы]], [[Вілейскі раён]], [[Мінская вобласць]]) — беларускі [[вучоны]] ў галіне [[батаніка|батанікі]]. Доктар біялагічных навук (2001). |
||
== Біяграфічныя звесткі == |
== Біяграфічныя звесткі == |
Версія ад 23:41, 26 мая 2014
Іосіф (Язэп) Міхайлавіч Сцепановіч (нар. 3 лютага 1955, вёска Лыцавічы, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне батанікі. Доктар біялагічных навук (2001).
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1977). 3 1979 ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай АН Беларусі (з 2003 загадчык лабараторыі). З 2005 — прафесар кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па экалогіі, ахове раслін, іх рацыянальным выкарыстанні і антрапагенным ўздзеянні, прадукцыйнасці, біяхімічным складзе травастою. Распрацаваў універсальную сістэму сінтаксонаў лугавой, лугава-балотнай, прыбярэжнаводнай і пусткавай расліннасці Беларусі. З 1995 удзельнічае ў стварэнні і разгортванні Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь (блок «Маніторынг расліннасці»).
Грамадская дзейнасць
Старшыня тэрміналагічнай камісіі Рады Таварыства беларускай мовы[1].
Выбраная бібліяграфія
- Эколага-фларыстычны дыягназ сінтаксонаў прыроднай травяністай расліннасці Беларусі. Мн., 2000.
Спасылкі
Зноскі
- ↑ С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 378-379. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.