Анатоль Валянцінавіч Рогач
Анатоль Валянцінавіч Рогач | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 2010 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | краязнавец |
Альма-матар |
Анатоль Валянцінавіч Рогач (1 чэрвеня 1947, вёска Каралеўцы, Вілейскі раён — 3 сакавіка 2010, Вілейка) — беларускі краязнавец, даследчык гісторыі Беларускага Павілля.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Рогач Анатоль Валянцінавіч. Краязнавец, інжынер-энергетык, дэпутат Вілейскага раённага Савета, майстар спорту па шашках (па перапісцы)[1].
Скончыў Іжанскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай Арміі. Ад 1967 года працаваў у Вілейскім раёне электрычных сетак (РЭС), дзе прайшоў шлях да кіраўніка прадпрыемства[2]. Узначальваў РЭС з 1988 года. У 1972 годзе скончыў завочна Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.
Анатоль Рогач спалучаў вытворчую і дэпутацкую дзейнасць з краязнаўчай[2]. Ён — адзін з самых аўтарытэтных даследчыкаў жыцця і творчасці нашых землякоў Адама Гурыновіча, Ігната Ходзькі, Эдварда Жалігоўскага[3]. Анатоль Рогач першым на Вілейшчыне і адным з першых на Беларусі звярнуў увагу на біяграфію аўтара першай украінскай канстытуцыі ўраджэнца вёскі Касута ля Вілейкі Піліпа Орліка[4].
Даследаваў жыццё і творчасць ураджэнца Вілейшчыны мастака Нікадзіма Сілівановіча[5]. Аўтар біяграфічнай кнігі «Адам Гурыновіч»[1].
Упершыню ў беларускай даследчыцкай літаратуры Анатоль Рогач склаў радавод Адама Гурыновіча[1], які ўтрымлівае 6 каленаў. У сваёй працы Анатоль Рогач паказвае, што Гурыновіч быў не толькі паэтам, збіраў фальклор, але займаўся гаспадарчымі справамі, падаваў надзеі як інжынер. Рогач даказаў, што Гурыновіч сустракаўся з Францішкам Багушэвічам, якому прысвяціў верш «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею», знаходзіўся ў ліставанні з даследчыкам фальклору Янам Карловічам.
Даследчыцкую працу бачыў у спалучэнні пошукаў матэрыялаў на месцы з працай у архівах Маладзечна, Мінска, Гродна, Вільні[2].
Актыўна супрацоўнічаў з масавымі перыядычнымі выданнямі. Быў пастаянным аўтарам «Рэгіянальнай газеты». Падрыхтаваны да друку матэрыял па гісторыі энергетыкі Павілля[1].
Анатоль Рогач — майстар спорту па шашках па перапісцы. Пераможца нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў[1].
Пахаваны на Вілейскіх гарадскіх могілках паблізу вёскі Снежкава.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
- Вуліца ў горадзе Вілейка [6]
- Памятная дошка на будынку Вілейскага РЭС [7][8]
- Памятны крыж у вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна [9]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 «Рогач Анатоль» («Рэгіянальная газета»)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 «Анатоль Рогач. Энергетык, улюбёны ў Вілейшчыну» («Рэгіянальная газета»)
- ↑ «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» («Рэгіянальная газета»)
- ↑ «Чалавек, якога хапае на ўсё» («Рэгіянальная газета»)
- ↑ «Адкрыццё помніка Нікадзіму Сілівановічу» («Рэгіянальная газета»)
- ↑ Вырашылі, у гонар каго назавуць чатыры вуліцы ў Вілейцы // «Рэгіянальная газета»
- ↑ «Заўтра ў Вілейцы з’явіцца памятная дошка Анатолю Рогачу» («Рэгіянальная газета»)
- ↑ Краязнаўцу Анатоля Рогача ўшанавалі памятнай дошкай у Вілейцы // "Рэгіянальная газета
- ↑ У памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача ўсталяваны крыж // Вялейка-інфо
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Тайны муроў Вілейскай турмы // «Рэгіянальная газета»
- Адам Гурыновіч. Невядомыя старонкі з жыцця, фальклорна-этнаграфічны збор // Вілейка, 2007, 98 стар.
- Новае імя ў летапісе Вілейшчыны (Васіль Цяпінскі) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Гетман Украіны з вілейскай Касуты (Піліп Орлік) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Вілейшчына вачыма напалеонаўскага мастака // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Паўстанне 1830—1831 г.г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Агінскія на Вілейшчыне // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Эдвард Жалігоўскі // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Казімір Контрым // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Ігнацій Ходзька // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Адмена прыгоннага права // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Падзеі 1863 г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Станаўленне буржуазнага грамадства // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Адам Гурыновіч // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- У гады Першай сусветнай вайны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- На крутым павароце гісторыі (1941 г.) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Савецка-польская вайна 1920 г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Вілейшчына ў складзе Польшчы // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Газеты Вілейшчыны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Змітрок Бядуля // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Флягонт Ігнатавіч Валынец // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Язэп Емяльянавіч Гаўрылік // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Леанард Іосіфавіч Заяц // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Аляксандр Мікітавіч Уласаў // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Каля турэмнай сцяны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Нагадала газетная старонка // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Газеты Вілейшчыны (падпольны друк) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Газеты Вілейшчыны (пасляваенны час) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Электрычны падмурак Вілейшчыны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Вілейшчына спартыўная // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Нарадзіліся на Вілейшчыне // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Яны кіравалі горадам і раёнам // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Вернутае імя //«Шлях Перамогі», 7 мая 2005 г., № 70-71 (7839-7840)
- С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.