Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Таварыства беларускай мовы)
Перайсці да: рух, знайсці
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Тып

грамадскае аб'яднанне

Год заснавання

27 чэрвеня 1989 г.

Размяшчэнне

220034, вул. Румянцава 13, Мінск, Беларусь

Ключавыя фігуры

Алег Трусаў, Алена Анісім, †Ніл Гілевіч, †Генадзь Бураўкін

Сфера дзейнасці

адраджэнне беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры ў Беларусі

Колькасць членаў

каля 6000

Вэб-сайт

http://tbm-mova.by

Тавары́ства белару́скай мо́вы імя́ Франці́шка Скары́ны, скарочана ТБМ — добраахвотная масавая грамадская арганізацыя, у якой аб'ядналіся грамадзяне з мэтай культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы ў Беларусі і праз яе — усёй беларускай нацыянальнай культуры[1][2].

ТБМ мае статус рэспубліканскага грамадскага аб'яднання, якое дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (і мае шэраг сяброў і структур за яе межамі) праз свае арганізацыйныя структуры. ТБМ арганізуе сваю работу на прынцыпах дэмакратызму, плюралізму, самакіравання, галоснасці, падтрымлівае і развівае творчую актыўнасць і ініцыятыву яго сяброў і дзейнічае супольна з дзяржаўнымі, навуковымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

ТБМ было створана 27 чэрвеня 1989 г., з'яўляючыся, такім чынам, адным з найстарэйшых няўрадавых беларускіх грамадскіх аб'яднанняў. За гады сваёй дзейнасці ТБМ дасягнула значных поспехаў у пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў сучасным беларускім грамадстве.

ТБМ не з'яўляецца палітычнай партыяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Мітынг у Курапатах у 1989 г.

Станам на другую палову 1980-х гг. працэс русіфікацыі Беларусі, ініцыяваны цэнтральным урадам СССР як працяг шавіністычнай палітыкі Расійскай імперыі, быў цалкам завершаны: ужо ў канцы 1960-х гг. аніводная школа ні ў адным горадзе і гарадскім пасёлку БССР не працавала на беларускай мове. Увогуле на працягу ўсіх пасляваенных дзесяцігоддзяў сфера грамадскага ўжытку мовы карэннага насельніцтва Беларусі ўвесь час і няспынна звужалася і выцяснялася з усіх галін вытворчасці, з адукацыі і навукі, з дзяржаўных і партыйна-савецкіх устаноў, транспартнай сістэмы і інш. Гэта натуральна выклікала вялікі неспакой нацыянальна свядомых колаў творчай і навуковай інтэлігенцыі, якія ўсё часцей пачалі выказваць свой пратэст, у тым ліку публічна. Варта адзначыць, што гэта ў спалучэнні з узрушэннем народа ад Чарнобыльскай катастрофы, агучвання фактаў масавых рэпрэсій у БССР (у тым ліку ад адкрыцця Курапатаў), сацыяльна-эканамічнай нестабільнасці прывяло да імклівага ўзрастання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

У той жа час у СССР была разгорнута палітыка перабудовы і галоснасці. Гэта дало магчымасці для адкрытага дыялогу з уладамі па пытаннях нацыянальных культур і моў саюзных рэспублік. Было відавочна, што агучаная Сталіным шавіністычная ідэя зліцця народаў СССР у, гэтак званую, «новую гістарычную супольнасць — адзіны савецкі народ» на падставе рускага народа і яго мовы знаходзілася ў крызісным стане і пачала ствараць цэнтральнаму ўраду больш перашкод, чым плёну. У якасці ідэйнай альтэрнатывы пачалі абмяркоўвацца ідэі нацыянальнага адраджэння народаў Саюза. Беларускі народ не стаў выключэннем.

Беларускі паэт Ніл Гілевіч, якога прынята вызнаваць за ініцыятара стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, успамінаў:

" Тады мы ў Беларусі і ўспомнілі, што ў некаторых краінах Еўропы, напрыклад, у Францыі, ды і ў нашых суседзяў прыбалтаў, здаўна існавалі і працягваюць існаваць грамадскія аб'яднанні (таварыствы, камітэты), якія клапоцяцца пра захаванне і культуру нацыянальнай мовы. Дык чаму б не скарыстаць гэтыя магчымасці нам? Так восенню 1988-га мною апанавала ідэя стварыць у Беларусі Таварыства беларускай мовы — масавую, так бы мовіць, усенародную арганізацыю, сябрамі якой могуць стаць усе, хто за выратаванне беларускай мовы ад гвалтоўнай смерці, усе, каму яна любая і дарагая, хто замілаваны і зачараваны яе прыгажосцю і дасканаласцю, усе — незалежна ад нацыянальнага паходжання, палітычных перакананняў і веравызнання. Ідэю падтрымалі многія аўтарытэтныя пісьменнікі, мастакі, навукоўцы, педагогі. Пачаліся мае «паходы» ў ЦК КПБ, без згоды якога ў тыя часы падобныя ініцыятывы ажыццявіцца не маглі. Удалося (не адразу, канешне) пераканаць партыйнае кіраўніцтва Рэспублікі ў неабходнасці стварэння такой арганізацыі ў нас і заручыцца яго падтрымкай. Бясспрэчна, паспрыяла гэтаму новая грамадска-палітычная сітуацыя ў дзяржаве — ужо ваўсю ішла «перабудова». Пасля атрымання згоды ЦК быў створаны аргкамітэт, які і прыступіў да падрыхтоўкі першага, Устаноўчага з'езду Таварыства. З'езд адбыўся 27 чэрвеня 1989 года. Гэты дзень і ёсць днём нараджэння ТБМ.
"

Такім чынам 27 чэрвеня 1989 г. у Мінску адбыўся Устаноўчы з'езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

На з'ездзе былі зацверджаны Статут Таварыства, абраны яго кіраўнічыя органы — Рэспубліканская рада ТБМ (27 чалавек), Сакратарыят Рады (13 чалавек, старшыня — Ніл Гілевіч, намеснікі — Аляксандр Падлужны, Пётр Садоўскі, Яўген Цумараў) і Рэвізійная камісія (9 чалавек, старшыня — М. Кійка).

Былі створаны наступныя камісіі ТБМ:

З'езд звярнуўся з хадайніцтвам да Вярхоўнага Савета БССР аб неадкладным наданні беларускай мове ў Рэспубліцы статусу дзяржаўнай.

З'езд прыняў «Зварот да грамадзян Беларускай ССР, да беларусаў, якія жывуць за межамі Рэспублікі, да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова», дзе, у прыватнасці, адзначалася:

" [...] Дарагія сябры! Уступайце ў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны! Усюды стварайце яго суполкі — у гарадах і вёсках, на заводах і фабрыках, ва ўстановах і арганізацыях, у школах і вучылішчах, тэхнікумах і ВНУ! Растлумачвайце ўсім мэты і задачы Таварыства! [...] Няхай жыве і квітнее беларуская мова!
«Зварот да грамадзян Беларускай ССР, да беларусаў, якія жывуць за межамі Рэспублікі, да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова»[4]
"

І ўжо 28 верасня 1989 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зарэгістраваў Статут ТБМ. Такім чынам Таварыства набыло афіцыйны юрыдычны статус. У той жа дзень адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Маскоўскай раённай рады ТБМ г. Мінска, на якой было абрана Праўленне з 6 чалавек: Віктар Навуменка (старшыня Рады), Уладзімір Лобач (намеснік старшыні), Валянціна Бурмака, Яўген Лаўрэль, Алесь Нікалайчанка, Мікола Мішчанчук.

1989 год[правіць | правіць зыходнік]

Ліпень: рэгістрацыя першай замежнай арганізацыі ТБМ

У г. Прыазёрску (Казахстан) мясцоваму беларускаму зямляцтву нададзены статус Прыазёрскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны на чале з Прыазёрскай гарадской радай ТБМ імя Францішка Скарыны (старшыня рады — Станіслаў Суднік, які ў той час знаходзіўся ў Казахстане на вайсковай службе).

Верасень

Сябры Прыазёрскай гарадской арганізацыі ТБМ (Казахстан) сабралі 21 подпіс за дзяржаўнасць беларускай мовы і накіравалі ліст з гэтымі подпісамі на адрас Вярхоўнага Савета БССР. Гэты ліст быў уключаны ў даклад Ніны Мазай на XIV сесіі Вярхоўнага Савета БССР.

Снежань: пашырэнне колькасці арганізацый ТБМ у Беларусі

  • 1 снежня. Прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Гродзенскага гарадскога аддзялення Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Старшынёй абраны Аляксей Пяткевіч. На канферэнцыю было абрана 590 дэлегатаў. З уступным словам да прысутных звярнуўся старшыня гарвыканкама Віктар Кудравец. Выступы мелі дырэктар СШ № 26 В. Шаўцоў, загадчык аддзела культуры гарвыканкама І. Кліменка, дэкан філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Т. Тамашэвіч, метадыст Інстытута ўдасканалення настаўнікаў А. Будзько і інш. — усяго 12 дэлегатаў.
  • 16 снежня. У г. Лідзе прайшла ўстаноўчая канферэнцыя ТБМ імя Францішка Скарыны, на якой была ўтворана Лідская гарадская арганізацыя ТБМ. Была абрана рада ў складзе 17 чалавек, першым старшынёй Лідскай гарадской рады стаў Міхась Мельнік.
  • 19 снежня. Была створана Магілёўская гарадская арганізацыя ТБМ. Яе старшынёй быў абраны Яраслаў Клімуць.

1990 год[правіць | правіць зыходнік]

Закон «Аб мовах у Беларускай ССР»

29 студзеня 1990 г. XIV сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб мовах у Беларускай ССР», у другім артыкуле якога было напісана:

" Артыкул 2. Дзяржаўная мова, іншыя мовы ў Беларускай ССР.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй (Асноўным Законам) Беларускай ССР дзяржаўнай мовай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з'яўляецца беларуская мова.

Беларуская ССР забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыяніраванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

[...]

Рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя, партыйныя органы, прадпрыемствы, установы і грамадскія арганізацыі ствараюць грамадзянам Беларускай ССР неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай і рускай моў і дасканалага валодання імі.
Закон «Аб мовах у Беларускай ССР».[5][6]
"

Закон адразу пасля прыняцця быў выпушчаны ў свет масавым накладам мінскім выдавецтвам «Беларусь». Варта адзначыць, што руская мова не вынішчалася з жыцця грамадства: за ёй захоўвалася права мовы міжнацыянальных зносін[7], яна працягвала выкладацца ў школах і выкарыстоўвалася агульнасаюзнымі ведамствамі.

Сакавік: заснаванне «Нашага слова»

Выйшаў з друку першы нумар бюлетэня ТБМ імя Францішка Скарыны «Наша слова» — выдання безганарарнага і штомесячнага. Наклад нумара складаў 6500 асобнікаў. Старшынёй рэдакцыйнай калегіі бюлетэня быў Ніл Гілевіч, сябрамі рэдкалегіі — Янка Брыль, Уладзімір Дамашэвіч, А. Камароўскі, Анатоль Клышка, І. Лапцёнак, Генадзь Мацур, Зміцер Санько, М. Супрановіч, Алесь Траяноўскі, Генадзь Тумаш, Яўген Цумараў, Генадзь Цыхун.

Май

11—12 мая ў сталічным Доме літаратара праходзіла навукова-практычная канферэнцыя «Дзяржаўнасць беларускай мовы: праблемы і шляхі ажыццяўлення», падрыхтаваная Рэспубліканскай Радай ТБМ сумесна з Міністэрствам народнай адукацыі БССР. Мэта канферэнцыі — садзейнічаць камісіі Саўміна ў распрацоўцы праграмы ажыццяўлення ў Рэспубліцы Закона «Аб мовах». Удзельнікі прынялі зварот да народных дэпутаў БССР, які заканчваўся так: «Мы верым, што ў Вас хопіць дзяржаўнай мудрасці, каб зрабіць Беларусь суверэннай дзяржавай не толькі на паперы, але і фактычна, каб яна вызначалася [...] і сваёю дзяржаўнаю моваю».

Жнівень

Выйшаў у свет шосты нумар бюлетэня ТБМ «Наша слова», амаль цалкам прысвечаны 500-годдзю з дня нараджэння Францішка Скарыны.

Накладам у 10 тысяч асобнікаў быў выдадзены першы нумар часопіса «Унія». Выдавец — аднайменная моладзевая суполка, зарэгістраваная як калектыўная сябрына ТБМ імя Францішка Скарыны.

Камісія Вярхоўнага Савета БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, якую ўзначальваў Ніл Гілевіч, звярнулася са зваротам да грамадзян краіны з заклікам аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы.

У Прыазёрску ў Казахстане выйшаў першы нумар газеты «Рокаш» (гэта было першае выданне ТБМ пасля «Нашага слова»), якую выдавала мясцовая арганізацыя ТБМ.

Верасень

Бюлетэнь ТБМ імя Францішка Скарыны «Наша слова» для афармлення падпіскі быў уключаны ў каталог перыядычных выданняў СССР пад індэксам 74975.

У Прыазёрску ў Казахстане была адчынена першая за межамі Беларусі беларуская нядзельная школа. Школу адчыніла мясцовая арганізацыя ТБМ.

Заснаванне газетнай старонкі «Неруш»

Лёзненская раённая арганізацыя ТБМ падрыхтавала ў мясцовай газеце «Патрыёт» старонку «Неруш», дзе асвятлялася дзейнасць грамадскага аб'яднання.

1991 год[правіць | правіць зыходнік]

Студзень: удасканаленне «Нашага слова»

Накладам у 8 тысяч асобнікаў выйшаў з друку першы (адзінаццаты ўвогуле) нумар «Нашага слова», які істотна адрозніваўся ад сваіх папярэднікаў. Матэрыялы пачалі падавацца сістэматызавана. З'явіліся сталыя рубрыкі «Рэха», «З лякарні спадара Алеся». У праграмным звароце да чытачоў новага рэдактара Э. Ялугіна гаварылася: «У хуткім часе „Наша слова“ пачне выходзіць часцей. З безганарарнага бюлетэня яно пераўтвараецца ў паўнавартасны штотыднёвік са штатнымі літаратурнымі супрацоўнікамі».

Часопіс «Беларуская мова і літаратура ў школе» адкрыў дыскусію аб правапісе.

Люты: Савет Міністраў БССР пашырае дзейнасць ТБМ

12 лютага Савет Міністраў БССР прыняў спецыяльную пастанову (№ 56), накіраваную на пашырэнне дзейнасці ТБМ імя Францішка Скарыны. Пастанова абавязвала выканкамы, міністэрствы, ведамствы Рэспублікі аказваць дапамогу Таварыству ў стварэнні на месцах сваіх новых арганізацый. ТБМ атрымала права мець уласныя прадпрыемствы, якія пачалі выпускаць сувенірную прадукцыю і вырабы культурна-побытавага прызначэння, сродкам масавай інфармацыі Беларусі даручалася прапаганда дзейнасці Таварыства.

Сакавік: «Наша слова» становіцца штотыднёвікам

З трэцяга (увогуле трынаццатага) нумара (6—12 сакавіка) «Наша слова» стала штотыднёвікам. На Ленінскім праспекце (цяпер гэта праспект Незалежнасці) у Мінску пачаў працаваць кіёск ТБМ.

Красавік

У «Нашым слове» № 7 за 3—9 красавіка 1991 г. быў апублікаваны палемічны артыкул Уладзіміра Ламекі «Тарашкевіца? Наркомаўка? Скарыніца?»

Сакратарыят ТБМ арганізаваў бясплатныя двухмесячныя курсы па інтэнсіўным авалоданні беларускай мовай.

Коштам ТБМ імя Францішка Скарыны быў перавыдадзены «Расійска-Крыўскі (беларускі) слоўнік» Вацлава Ластоўскага, які ўпершыню ўбачыў свет у 1924 г. Наклад перавыдання склаў 10 тысяч асобнікаў.

Май

У «Нашым слове» № 12 быў апублікаваны зварот Рэспубліканскай Рады ТБМ да народных дэпутатаў Рэспублікі ўсіх узроўняў, да ўсіх грамадзян Беларускай ССР, да прыхільнікаў беларускага слова «Каб людзьмі звацца!» У дакуменце звернута ўвага на тое, што аснова культуры беларускага народа — нацыянальная мова — знаходзіцца ў небяспецы, бо артыкулы і палажэнні прынятага Закона «Аб мовах» чыноўніцтвам па-ранейшаму ігнаруюцца.

На канец мая ў Сакратарыяце ТБМ імя Францішка Скарыны былі зарэгістраваныя наступныя рэгіянальныя арганізацыі Таварыства: па Магілёўскай вобласці — 8 раённых і гарадскіх рад, па Мінскай — 17, па Гомельскай — 6, па Гродзенскай — 11, па Брэсцкай — 7, па Віцебскай — 12, у Мінску — 9 раённых рад і 6 асобных арганізацый, якія мелі правы раённых, а таксама 19 калектыўных сябрын.

Чэрвень

3 чэрвеня пачала працу правапісная камісія ТБМ (працавала па 5 лістапада 1992 г.) у наступным складзе: Генадзь Цыхун (старшыня), Сяргей Запрудскі (сакратар), Вінцук Вячорка, Ала Сакалоўская, Марына Лычкоўская, Аляксандр Падлужны, Алесь Яскевіч, Зміцер Санько, Сяргей Санько, Я. Войніч, С. Нефідовіч. На асобных пасяджэннях камісіі прысутнічалі таксама В. Мароз, Здзіслаў Сіцька, Іван Саверчанка, айцец Аляксандр Надсан. Камісія правяла 27 пасяджэнняў і вынесла на абмеркаванне III з'езду ТБМ «Рэкамендацыі па ўдасканаленні правапісу беларускай мовы», якія былі ў жніўні 1993 г. выкарыстаны ў працы Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. У студзені 1994 г. выйшаў «Выніковы дакумент Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы», які паўтараў рэкамендацыі правапіснай камісіі ТБМ у васьмі пунктах з дванаццаці.

14—15 чэрвеня ў Мінску адбываўся II з'езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. На з'ездзе выступалі больш за 40 кандыдатаў са ўсіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама беларусы замежжа. Галоўнымі тэмамі з'езду былі: патрабаванні да чыноўнікаў аб паслядоўным выкананні прынятага Закона «Аб мовах», рэформа беларускага правапісу з мэтай «вярнуць беларускай літаратурнай мове яе нацыянальнае аблічча», інтэнсіфікацыя працы па стварэнні суполак і мясцовых арганізацый ТБМ. Старшынёй ТБМ быў зноў абраны Ніл Гілевіч. Праз пэўны час пасля з'езду сябрамі ТБМ імя Францішка Скарыны сталі 13 народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР і некалькі дзясяткаў народных дэпутатаў мясцовых саветаў усіх узроўняў.

Верасень

У Прыазёрскай беларускай нядзельнай школе ў Казахстане працавалі 3 класы, у якіх вучыліся больш за 40 вучняў і працавалі 6 выкладчыкаў. Усе выкладчыкі былі беларускімі афіцэрамі.

19 верасня Вярхоўны Савет БССР прыняў гістарычнае рашэнне: Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала афіцыйна называцца Рэспубліка Беларусь, былі прынятыя дзяржаўны герб — Пагоня — і дзяржаўны сцяг — бела-чырвона-белы. Гэта было пазітыўна ўспрынята ў ТБМ як стварэнне рэальных перадумоў для адраджэння беларускай нацыянальнай культуры і мовы — асновы беларускай дзяржаўнасці.

1992 год[правіць | правіць зыходнік]

Студзень

У «Нашым слове» з'явілася пастаянная тэматычная старонка «Вучымся», на якой даваліся практычныя парады ўсім, хто самастойна вывучаў беларускую мову.

У горадзе Цвер (Расія) была адчынена беларуская нядзельная школа. Заснавальнікамі былі сябры ТБМ — беларускія ваенныя.

Люты

  • 5 лютага. У газеце «Наша слова» (№ 5) быў надрукаваны палемічны артыкул «Назад у „залаты век“ правапісу?» галоўнага рэдактара Э. Ялугіна.
  • 10 лютага. Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларусі прыняў пастанову «Аб беларускай мове ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь», дзе была звернута ўвага кіраўнікоў дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі на неадкладнае выкананне Закона «Аб мовах».

Красавік

У Прыазёрску (Казахстан) намаганнямі сяброў ТБМ выйшаў з друку «Шыхтовы статут беларускага войска» — першы аматарскі пераклад беларускага вайсковага статута ў незалежнай Беларусі.

Май

У Мінску адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Беларуская мова і нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт», якая была арганізавана ТБМ імя Францішка Скарыны сумесна з Камісіяй Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, на якой Ніл Гілевіч — старшыня ТБМ — выступіў з дакладам «Незалежнасць немагчыма без нацыянальнай мовы».

Кастрычнік

  • 24 кастрычніка. Удзельнікі канферэнцыі Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ выступаюць з адкрытым патрабаваннем да ўрада пад лозунгам «Спыніць русіфікацыю!»
  • 27 кастрычніка. Старшыня ТБМ Ніл Гілевіч выступіў на сесіі Вярхоўнага Савета з рэзкай крытыкай, гэтак званага, беларуска-рускага двухмоўя, сцвярджаючы, што на практыцы яно амаль паўсюдна пераходзіць у рускае аднамоўе.

Лістапад

19—20 лістапада ў Мінску Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ТБМ імя Францішка Скарыны і Саюз беларускіх пісьменнікаў правялі рэспубліканскую навуковую канферэнцыю «Праблемы беларускага правапісу».

1993 год[правіць | правіць зыходнік]

Студзень

20 студзеня газета «Наша слова» (№ 3) пад агульнай назвай «Няма мовы, няма і нацыі» на дзвюх палосах змясціла падборку лістоў студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ў абарону беларускай мовы, якія былі накіраваныя на адрас Вярхоўнага Савета.

Люты

3 лютага газета «Наша слова» (№ 5) пад рубрыкай «Гісторыя Айчыны — вайскоўцам» пачала друкаваць у скарочаным выглядзе раздзелы па гісторыі Беларусі з новага вучэбнага дапаможніка для вайскоўцаў. Публікацыі былі разлічаныя не толькі на воінаў Узброеных сіл, але і на школьнікаў, студэнтаў і іншых чытачоў газеты. Варта адзначыць, што матэрыялы рэзка адрозніваліся ад тыповых поглядаў на гісторыю Беларусі часоў СССР.

Сакавік: III з'езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

26—27 сакавіка ў сталічным Доме літаратара адбыўся III з'езд ТБМ імя Францішка Скарыны. У гэты раз галоўным пытаннем стала дзейнасць Таварыства па ажыццяўленні Закона «Аб мовах». Старшынёй ТБМ зноў быў абраны Ніл Гілевіч.

Ліпень: I з'езд беларусаў свету

  • 8—10 ліпеня. Адбыўся I з'езд беларусаў свету, у арганізацыі і рабоце якога актыўны ўдзел прынялі сябры ТБМ.
  • 25 ліпеня. У Лідзе быў адкрыты помнік Францішку Скарыну, работа над устаноўкай якога была пачатая з ініцыятывы Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.

Верасень

24—25 верасня ў Брэсце адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя, якая была арганізавана ТБМ і Міністэрствам адукацыі і была прысвечана беларускамоўнаму выкладанню навучальных дысцыплін у ВНУ.

1994 год[правіць | правіць зыходнік]

Студзень

Полацкая гарадская рада ТБМ накіравала ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ліст пратэсту супраць спроб надаць рускай мове статус дзяржаўнай.

26 студзеня старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ Мікола Савіцкі звярнуўся ў Пракуратуру, Вярхоўны Савет, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па факце дыскрымінацыі беларускай мовы і правоў чалавека, які меў месца падчас арганізацыі і правядзення міжнароднай канферэнцыі «Адукацыя XXI стагоддзя. Праблемы павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі». Аўтар ліста быў пазбаўлены права выступіць па-беларуску, бо беларуская мова не была зацверджана ў якасці рабочай, таксама і тэзісы на адзінай дзяржаўнай мове Рэспублікі Беларусь не прымаліся.

Тым часам у Літве мясцовая рада ТБМ наладзіла курсы па вывучэнні беларускай мовы, літаратуры і гісторыі для беларусаў, якія скончылі віленскія школы.

Сакавік: прыняцце артыкула Канстытуцыі № 17

Вокладка Канстытуцыі ўзору 1994 г.
  • 3 сакавіка. На сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў прыняты артыкул № 17 Канстытуцыі:
" Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца беларуская мова. Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.
"
  • 16 сакавіка. ТБМ сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўляе Рэспубліканскі конкурс сачыненняў школьнікаў, прысвечаны 50-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Май

  • 4 мая. Сакратарыят ТБМ прыняў Зварот да ўсіх арганізацый ТБМ аб стварэнні Грамадскай кантрольнай камісіі (ГКК) з мэтай каардынацыі намаганняў па забеспячэнні законнасці падчас правядзення першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
  • 4—6 мая. З ініцыятывы Тэрміналагічнай камісіі ТБМ (старшыня — Язэп Стэпановіч) адбылася першая нацыянальная канферэнцыя «Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі». У працы бралі ўдзел 147 навукоўцаў, педагогаў, іншых зацікаўленых спецыялістаў. Былі прынятыя звароты да грамадскасці Беларусі, а таксама да міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем канкрэтных дзеянняў дзеля пераводу выкладання і навучання на беларускую мову.

Чэрвень

Кіраўніцтва ТБМ Віленскага краю (Літва) сустрэлася з паслом Рэспублікі Беларусь Яўгенам Вайтовічам па пытанні адраджэння беларушчыны ў Віленскім краі.

8 чэрвеня ў «Нашым слове» (№ 23) змешчаны зварот творчай суполкі ТБМ «Нясвіж» да дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі з наказамі, сярод якіх: «не дапусціць ганебнага і зневажальнага для беларусаў двухмоўя, прыняць пастанову аб неадкладным пераходзе на беларускую мову ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, культуры і інш.»

Ліпень

Выйшла ў свет выданне ТБМ «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», якое ў хуткім часе стала мець статус культавага сярод навукова-папулярных гістарычных выданняў.

  • 6 ліпеня. Маскоўскія беларусы звярнуліся да міністра замежных спраў Беларусі Пятра Краўчанкі з просьбай абараніць правы беларускамоўных землякоў, якія жывуць у Маскве[9].
  • 9 ліпеня. ТБМ Віленскага краю наладзіла свята, прысвечанае Міжнароднаму году сям'і. Яно адбылося ў засценку Вашунова Докшыцкага раёна. Падчас святкавання быў адкрыты гістарычна-этнаграфічны музей.
  • 20 ліпеня. Міністэрства адукацыі выказала падзяку Аргкамітэту першай нацыянальнай канферэнцыі па праблемах беларускай навуковай тэрміналогіі за клопат і руплівыя адносіны да нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі і запэўніла, што будзе ствараць неабходныя ўмовы для пераводу ВНУ Беларусі на дзяржаўную мову выкладання ў адпаведнасці з тэрмінамі, вызначанымі Законам «Аб мовах» і іншымі дакументамі[10].

Кастрычнік

12 кастрычніка быў прыняты зварот да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем спыніць крытыку дзяржаўнай мовы і дзяржаўных сімвалаў.

Лістапад

Сябры Заводскай суполкі ТБМ г. Мінска накіравалі кіраўніцтву Мінскага аўтазавода з прычыны таго, што на прадпрыемстве прыпынілася работа па стварэнні беларускамоўнага асяроддзя.

4 лістапада рада ТБМ Савецкага раёна г. Мінска прыняла зварот да Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, які называўся «Беларусы і сёння не маюць магчымасці атрымліваць адукацыю ў ВНУ на роднай мове».

1995 год[правіць | правіць зыходнік]

Студзень

Каардынацыйны камітэт па абароне беларускай мовы, у склад якога ўваходзілі ТБМ і яшчэ 19 грамадскіх арганізацый, звярнуўся да Вучонай Рады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі з патрабаваннем з 1 верасня 1995 года перавесці БДУ цалкам на беларускую мову навучання. Зварот меў назву «Закон абавязковы для ўсіх». Бацькоўскі камітэт беларускамоўных школ і класаў г. Мінска, які ўзначальваў Алесь Шамак, сабраў каля 1000 подпісаў у падтрымку выкладання ў ВНУ па-беларуску. Палова з тых подпісаў была даслана на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

  • 25 студзеня. У «Народнай газеце» быў змешчаны калектыўны ліст грамадзян Кастрычніцкага раёна г. Мінска (55 подпісаў, усе грамадзяне былі сябрамі ТБМ) да прэзідэнта, у які яны патрабавалі «спыніць знявагу роднага слова і дыскрымінацыю беларускамоўнага насельніцтва».
  • 31 студзеня. У сталічным Доме літаратара ТБМ правяло мерапрыемства пад назвай «Чаго Вам хочацца, панове?», прымеркаванае да пятых угодкаў з дня прыняцця Вярхоўным Саветам Закона «Аб мовах». Спачатку ў канферэнц-зале адбыўся круглы стол, у якім бралі ўдзел кіраўнікі грамадскіх арганізацый і рухаў, рэктары ВНУ, актывісты ТБМ з розных рэгіёнаў, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, журналісты. Па выніках была прынята адмысловая заява. Другая частка падзеі адбывалася ў вялікай зале Дома літаратара, дзе была працягнутая размова аб роднай мове, адбыўся канцэрт і ўрачыстая ўзнагарода актывістаў ТБМ. Беларускае тэлебачанне больш за гадзіну вяло трансляцыю з глядзельнай залы ў жывым эфіры.

Люты

16 лютага Жлобінская раённая рада ТБМ імя Францішка Скарыны і мясцовыя арганізацыі БНФ, БСДГ, аб'яднаных і нацыянальных дэмакратаў прынялі заяву да грамадскасці ў абарону беларускай мовы.

Сакавік

Споўнілася 5 гадоў ад часу заснавання «Нашага слова».

Маладзечанская рада ТБМ прымае зварот да грамадзян Беларусі з назвай «Спыніць наступ антыбеларускіх сіл».

  • 9 сакавіка. На пасяджэнні Рэспубліканскай Рады ТБМ была абмеркаваная новая рэдакцыя Статута ТБМ.
  • 12 сакавіка. Грамадскі Каардынацыйны Камітэт абарона беларускай мовы звярнуўся да Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь, каб праінфармаваць пра дыскрымінацыю беларусаў па нацыянальнай прыкмеце, пра парушэнне правоў чалавека, у тым ліку правоў беларускіх дзяцей.

Красавік

Дэлегаты канферэнцыі Маладзечанскай філіі ТБМ прынялі зварот «Не стварайце канфрантацыі вакол моўнага пытання!» да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Вярхоўнага Савета Мечыслава Грыба.

ТБМ увайшло ў склад Аргкамітэта па святкаванні 50-х угодкаў Перамогі на гітлерызмам. Ініцыятарам стварэння грамадскага Аргкамітэта выступіла Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне ветэранаў.

Май: спыненне афіцыйнай падтрымкі ТБМ дзяржавай

25 мая Сакратарыят ТБМ з прычыны спынення падтрымкі з боку дзяржавы звярнуўся па дапамогу да ўсіх камерцыйных структур, фірмаў, сумесных прадпрыемстваў, банкаў, усіх грамадзян, каму дарагія родная мова, нацыянальнае адраджэнне Беларусі. Было прыпынена фінансаванне газеты «Наша слова», паўстала пытанне аб зачыненні кіёска ТБМ на праспекце Скарыны, узніклі цяжкасці з аплатай арэнды памяшканняў, камунальных паслуг.

Кастрычнік: IV з'езд ТБМ

6 кастрычніка ў памяшканні Дома літаратара ў Мінску адбыўся IV з'езд ТБМ. Бралі ўдзел дэлегаты ад 132-х рэгіянальных арганізацый. Яны абмеркавалі стан роднай мовы, актуальныя праблемы беларушчыны ды супрацьстаяння русіфікацыі. З'езд прыняў пастанову, зварот да выбаршчыкаў. Старшынёй зноў быў абраны Ніл Гілевіч.

1996 год[правіць | правіць зыходнік]

Люты

Міжнародным фондам «Еўразія» падведзены вынікі конкурсу, прысвечанага развіццю электронных камунікацый, у якім брала ўдзел Таварыства беларускай мовы. Усяго было пададзена 277 заяў з трох краін — Беларусі, Малдовы і Украіны. Праект ТБМ «Электронны фонд беларускай мовы і сетка лінгвістычнай інфармацыі ў Беларусі» атрымаў фінансавую падтрымку ў памеры 15 000 долараў ЗША. Была створана навуковая рада пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук Генадзя Цыхуна, якая стала ажыццяўляць кіраўніцтва праектам.

  • 14 лютага. На пасяджэнні Гродзенскай рады ТБМ у рамках гарадской арганізацыі было створана грамадскае аб'яднанне — Таварыства беларускай вышэйшай школы, якое мела мэтай умацоўваць справы беларускамоўнага выкладання ў ВНУ. Старшынёй быў абраны прафесар Алесь Астроўскі. Быў прыняты зварот да старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Сямёна Шарэцкага і старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Дубко.
  • 21 лютага. «Наша слова» № 8 надрукавала заяву, падпісаную Нілам Гілевічам, Рыгорам Барадуліным, Міколам Ермаловічам, Уладзімірам Конанам, Змітром Санько, Уладзімірам Арловым з нагоды адмены Міністэрствам адукацыі пісьмовага экзамену па беларускай мове за курс сярэдняй школы, што было ўспрынята сябрамі ТБМ як акцыя русіфікацыі.
  • 28 лютага. З ініцыятывы Віцебскай гарадской арганізацыі ТБМ быў наладжаны гарадскі сход па пытанні выканання Законаў «Аб мовах» і «Аб адукацыі». Акрамя сяброў ТБМ, у сходзе бралі ўдзел прадстаўнікі прадпрыемстваў, ВНУ, арганізацый, настаўнікі і бацькі вучняў беларускамоўных класаў горада Віцебска. Была прынята заява «У абарону беларускай мовы».

Красавік: пратэст ТБМ у сувязі з затрыманнямі на «Чарнобыльскім шляху»

Сакратарыят ТБМ прыняў заяву, у якой быў выказаны пратэст у сувязі з затрыманнямі дзяржаўнымі сілавымі структурамі ўдзельнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях», якая адбылася 26 красавіка. У прыватнасці абурэнне было выказана з нагоды затрымання сябра Рады ТБМ Юрыя Хадыкі. У заяве ўтрымлівалася патрабаванне вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху».

Май: сустрэча са старшынёй Вярхоўнага Савета

3 мая ў Доме ўрада адбылася сустрэча прадстаўнікоў Таварыства беларускай мовы і Таварыства беларускай школы з Сямёнам Шарэцкім — старшынёй Вярхоўнага Савета Беларусі — на якой ён выказаўся аб небходнасці вяртання беларускай мове страчаных ёю пазіцый у сферы адукацыі.

Чэрвень: ідэя стварэння «Белай кнігі»

Пінскія рэгіянальныя арганізацыі ТБМ і ТБШ правялі сумеснае пасяджэнне па пытанні стану беларускай мовай у горадзе, прыняўшы заяву «Аб праблеме падрыхтоўкі нацыянальных кадраў у Рэспубліцы Беларусь».

14 чэрвеня ў сталічным Доме літаратара адбылося пасяджэння круглага стала на тэму «Факты знішчэння сістэмы беларускамоўнай адукацыі». Арганізатары стала — ТБМ, ТБШ, Мінскі гарадскі бацькоўскі камітэт беларускамоўных школ і класаў — у прынятай рэзалюцыі заявілі пра намер пачаць збор сведчанняў грамадзян Беларусі аб парушэннях дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі прынцыпу этнічнай і моўнай роўнасці. Гэтыя сведчанні разам з імёнамі асоб, якія, на думку аўтараў рэзалюцыі, былі вінаватыя ў парушэнні правоў чалавека, склаўшы «Белую кнігу», стануць базай для працягу праваахоўнай дзейнасці арганізацый — ініцыятараў круглага стала.

Кастрычнік: канчатковае стварэнне «Белай кнігі»

У сядзібе ТБМ адбылося сумеснае пасяджэнне ТБМ і ТБШ. Абмяркоўваліся бліжэйшыя планы, у прыватнасці правядзенне круглага стала з мэтай абмеркавання дзяржаўнай канцэпцыі рэформы агульнаадукацыйнай школы пад назвай «Перспектывы беларускага школьніцтва», а таксама вынікі збору матэрыялаў для «Белай кнігі». Таксама ТБМ і ТБШ распачалі збор подпісаў пад патрабаваннем да прэзідэнта і ўрада краіны забяспечыць грамадзянам Беларусі канстытуцыйнае права на атрыманне адукацыі на беларускай мове.

17 кастрычніка на сумесным пасяджэнні Сакратарыята ТБМ і канцылярыі ТБШ было зацверджана Палажэнне «Аб „Белай кнізе“» і склад яе рэдакцыйнай камісіі, а таксама рашэнне аб арганізацыі акцыі па зборы подпісаў у абарону беларускамоўнай вышэйшай школы.

1997 год: V з'езд ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

1997 год не быў удалым для дзейнасці Таварыства з прычына нізкага фінансавага стану. У выніку 12 красавіка на V з'ездзе ТБМ, які прайшоў у Доме літаратара ў Мінску, з'езд прыняў адстаўку Ніла Гілевіча з пасады старшыні ТБМ і абраў новым старшынёй Генадзя Бураўкіна. Намеснікамі старшыні былі абраныя Алег Трусаў і Людміла Дзіцэвіч. Выданне газеты «Наша слова» было прыпынена (яно будзе адноўлена толькі ў лістападзе, прычым цэнтр выдання будзе перанесены з Мінска ў Ліду).

1998 год: узмацненне крызісу ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Студзень: спыненне гаспадарчай дзейнасці

1 студзеня рашэннем Сакратарыята ТБМ спыніла гаспадарчую дзейнасць. Кіёск на праспекце Скарыны быў прададзены.

Сакавік: правядзенне санкцыяванага ўладамі пікета з нагоды 80-годдзя БНР

21 сакавіка Сакратарыят ТБМ разам з іншымі грамадскімі арганізацыямі і партыямі зладзілі пікет у мікрараёне «Серабранка» ў Мінску. Пікет быў прысвечаны 80-м угодкам БНР. Падчас пікета бясплатна раздаваліся газеты «Наша слова» і «Рабочы». Адначасова з пікетам Сакратарыят ТБМ, занепакоены знікненнем беларускіх школ і беларускай мовы з ВНУ, разаслаў адмысловыя лісты рэктарам усіх ВНУ Беларусі з просьбай адказаць на дванаццаць пытанняў, звязаных з выкарыстаннем беларускай мовы, дзеля аналізу сітуацыі ды інфармавання грамадства праз СМІ.

Красавік: судовая пастанова аб выплаце рэнты

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны атрымала судовую пастанову, паводле якой арганізацыя павінна была заплаціць за арэнду памяшкання 71 163 000 беларускіх рублёў. ТБМ абгрунтавала такую запазычанасць тым, што арэндная плата складала 10 долараў ЗША за 1 м².

Май: судовая справа аб высяленні ТБМ

  • 6 мая. Пракуратура Партызанскага раёна г. Мінска накіравала ў гаспадарчы суд Мінскай вобласці іскавую заяву ў інтарэсах ЖРЭА Партызанскага раёна аб высяленні ТБМ з памяшкання па вуліцы Румянцава (будынак № 13). Прычына — запазычанасць па арэндзе, якая складала ў суме 240 млн беларускіх рублёў, аднак з улікам пені, інфляцыі і штрафаў вырасла да 840 млн рублёў.
  • 13 мая. Мінскі абласны гаспадарчы суд разгледзеў справу па іску ЖРЭА Партызанскага раёна г. Мінска да ТБМ імя Францішка Скарыны аб запазычанасці па арэнднай плаце за сядзібу на вуліцы Румянцава (будынак № 13). Быў вынесены наступны прысуд: на працягу двух тыдняў ТБМ павінна вызваліць памяшканне, а таксама выплаціць на карысць ЖРЭА Партызанскага раёна г. Мінска 540 млн беларускіх рублёў з адтэрміноўкай на пяць месяцаў.

Чэрвень: ідэя стварэння Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта; высяленне ТБМ

  • 6 чэрвеня. Адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай рады ТБМ па пытанні стану беларускамоўнай адукацыі ў ВНУ Беларусі. У прынятай пастанове Рада канстатавала ўзмацненне русіфікатарскай палітыкі ў сферы вышэйшай адукацыі і звярнулася да Міністэрства адукацыі з шэрагам канкрэтных прапаноў. Таксама ўпершыню на Радзе было абмеркаванае пытанне аб стварэнні Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. Была прынятая прапанова аб прызначэнні на пасаду галоўнага рэдактара «Нашага слова» Станіслава Судніка.
  • 23 чэрвеня. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пастанавіў прымяніць да ТБМ ільготную арэндную плату: 1 долар ЗША за 1 м² замест 10. Аднак, як і ўсе законы і пастановы, гэтая не мела адваротнай сілы, таму пазычанасць ТБМ не была зменшана.
  • 25—26 чэрвеня. З сядзібы па вуліцы Румянцава (будынак № 13) было выселенае Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, нягледзячы на тое, што скарга на рашэнне суда, якую падало Таварыства, яшчэ не была разгледжана.

Верасень: актыўнае пікетаванне і мітынгаванне

  • 1 верасня. ТБМ наладзіла пікет у абарону беларускай мовы ў Ленінградскім завулку г. Мінска.
  • 4 верасня. Каля станцыі метро «Аўтазаво дская» рада ТБМ Заводскага раёна г. Мінска наладзіла пікет у абарону беларускай мовы, паралельна праводзячы запіс у шэрагі ТБМ і падпісваючы ахвотных на «Наша слова».
  • 16 верасня. ТБМ і моладзевае грамадскае аб'яднанне «Хлоя гербу „Пац“» наладзілі мітынг з мэтай падтрымкі беларускамоўнай адукацыі і стварэння Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. Былі прынятыя рэзалюцыя з патрабаваннем спыніць перавод школ на рускую мову, зварот да старшыні Савета міністраў Сяргея Лінга і міністра адукацыі Васіля Стражава з патрабаваннем Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта, зварот да грамадзян аб становішчы беларускай мовы. Таксама была зачытаная заява Сакратарыята ТБМ у падтрымку газеты «Наша Ніва».
  • 25 верасня. Заводская рада ТБМ г. Мінска і сябры суполак ТБМ Ленінскага раёна правялі каля станцыі метро «Партызанская» пікет у падтрымку беларускамоўнай адукацыі з мэтай абароны беларускіх школ і класаў. Падчас пікета ў ТБМ запісаліся 7 чалавек, было распаўсюджана 100 асобнікаў газеты «Наша слова».

1999 год[правіць | правіць зыходнік]

Студзень: правядзенне першай у гісторыі беларускамоўнай матэматычнай алімпіяды

  • 5 студзеня. Магілёўская абласная арганізацыя ТБМ прапанавала абласному ўпраўленню адукацыі правесці матэматычную алімпіяду на беларускай мове. Прапанова была прынята, і першая беларускамоўная матэматычная алімпіяда адбылася. Удзел бралі 27 навучэнцаў 9—11 класаў школ і ліцэяў Магілёўшчыны.
  • 12 і 26 студзеня. На пасяджэннях Сакратарыята ТБМ разглядаліся пытанні падрыхтоўкі да чарговага VI з'езду ТБМ. Была зацверджана заява адносна дыскрымінацыі і ігнаравання беларускай мовы пры падпісанні прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі 25 снежня 1998 г. дамоў аб аб'яднанні Беларусі і Расіі. Быў прыняты зварот да ўсіх арганізацый ТБМ аб пікетаванні супраць таго, што перапіс насельніцтва будзе праводзіцца па-руску.

Сакавік

Створана Бешанковіцкая суполка ТБМ. Старшынёй была абрана Валянціна Гракун.

Красавік

ТБМ звярнулася да прадпрымальнікаў з просьбай аб фінансавай дапамозе ў правядзенні VI з'езду ТБМ. Была адноўлена Слонімская суполка ТБМ, кіраўніком яе была абрана Таццяна Трафімчык.

  • 14 красавіка. Выйшаў 400-ты нумар «Нашага слова» і 70 надрукаваны ў Лідзе.
  • 16 красавіка. На Сакратарыяце ТБМ была прынята заява з прычыны падпалу яўрэйскай сінагогі ў Мінску 12 красавіка.
  • 17 красавіка. У Доме літаратара прайшоў VI з'езд ТБМ. Прысутнічалі 192 дэлегаты, якія прадстаўлялі 2700 сяброў ТБМ, што прайшлі перарэгістрацыю. З'езд заслухаў справаздачныя даклады: намесніка старшыні ТБМ Алега Трусава «Два гады дзейнасці, стан спраў, праблемы, перспектывы», старшыні Рэвізійнай камісіі Уладзіміра Кішкурны. З'езд задаволіў просьбу Генадзя Бураўкіна аб адстаўцы і абраў старшынёй ТБМ Алега Трусава, намеснікамі Міколу Лавіцкага (першы намеснік) і Людмілу Дзіцэвіч. З'езд абраў Рэспубліканскую раду ТБМ у складзе 49 чалавек і Рэвізійную камісію — 5 чалавек (старшыня — Уладзімір Кішкурна), зацвердзіў Станіслава Судніка галоўным рэдактарам «Нашага слова». Быў прыняты шэраг дакументаў. Адбылося першае пасяджэнне Рэспубліканскай рады. Быў абраны Сакратарыят (12 сяброў).

Май

  • 5 мая. Пачаў працу відэаклуб, створаны Віталём Станішэўскім. Яго мэта — пашырэнне беларускамоўнага відэа. Быў паказаны першы фільм у перакладзе на беларускую мову — «Пяты элемент».
  • 6 мая. На пасяджэнні Сакратарыята ТБМ былі прыняты заявы: «Супраць пераследу Саюза палякаў у Беларусі», «Захаваем назву „Праспект Францішка Скарыны“ ў цэнтры нашай старадаўняй сталіцы».
  • 11 мая. У сядзібе ТБМ улады шукалі бомбу. Калі прыехалі журналісты, супрацоўнікі праваахоўных органаў зніклі. Алег Трусаў зазначыў: «Тут галоўная бомба для ўлады — беларуская мова».
  • 13 мая. На пасяджэнні Сакратарыята былі зарэгістраваны Брэсцкая гарадская арганізацыя ТБМ, суполка ТБМ Віленскага цэнтра «Дэмакратыя дзеля Беларусі».

2017 год[правіць | правіць зыходнік]

29 кастрычніка 2017 ў Мінску адбыўся справаздачна-выбарчы з'езд Таварыства беларускай мовы. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім змяніла на пасадзе старшыні арганізацыі Алега Трусава. Кандыдатуру Анісім падтрымалі 87 дэлегатаў з 92. Іншых кандыдатаў на пасаду не было. Ва ўступнай прамове Алена Анісім заклікала рабіць усё магчымае для таго, каб беларуская мова стала дзяржаўнай не толькі фармальна, але і па сутнасці[11].

Юрыдычныя падставы для дзейнасці ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

ТБМ дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях»[12], Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»[13], іншымі палажэннямі дзеючага заканадаўства і статутам ТБМ[14]. ТБМ з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны бухгалтарскі баланс, пячатку, штампы вызначанага ўзору з адлюстраваннем эмблемы, зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку, разліковыя рахункі ў банкаўскіх установах (у тым ліку валютныя); ад свайго імя выступае ва ўзаемаадносінах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Арганізацыйныя структуры ТБМ могуць быць надзелены правамі юрыдычнай асобы[15][2]. У сваёй працы ТБМ таксама кіруецца Стратэгіяй ТБМ «Развіццё беларускай мовы ў XXI стагоддзі»[16], Міжнароднай дэкларацыяй лінгвістычных правоў(англ.) бел., прынятай у 1996 годзе (гэты дакумент быў створаны «з мэтай выправіць выпадкі моўнага дысбалансу для таго, каб забяспечыць усім мовам павагу і ўсебаковае развіццё, а таксама для таго, каб усталяваць прынцыпы справядлівага і раўнапраўнага лінгвістычнага міру ва ўсім свеце як ключавога фактару гарманічных сацыяльных адносін») і заснаванай на Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай ААН у 1948 годзе[17]. Таварыства беларускай мовы з'яўляецца цалкам легальным і афіцыйна зарэгістраваным грамадскім аб'яднаннем, якое рэгулярна праходзіць перарэгістрацыю ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам (напрыклад, Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання № 01412 было выдадзена ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) і зарэгістравана рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2006 года № 187 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 100129705[18]).

Эмблема ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема ТБМ (мастакМікола Купава).

Як самастойная юрыдычная асоба, ТБМ мае пячатку і штампы з адлюстраваннем эмблемы, зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку. Аўтарам эмблемы з'яўляецца беларускі мастак Мікола Купава[19]. Эмблема выканана ў класічных традыцыях беларускай гістарычнай геральдыкі і яе правілаў. Афіцыйнае апісанне эмблемы ТБМ выглядае наступным чынам: два кругі, паміж каторых справа ўлева надпіс «ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ІМЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ», у меншым крузе сіняга колеру жоўтая выява герба Францішка Скарынысонца і паўмесяц — уверсе, на кругах, выява Пагоні: чырвонага колеру шчыт з чорна-белым вершнікам на кані з узнятым мячом у правай руцэ і шчытам з выяваю падвоенага роўнаканцовага крыжа на левым плячы — за шчытом перакрывае круг бела-чырвона-белая стужка. Эмблема ТБМ сімвалізуе гістарычную памяць беларускага народа, паказвае знітоўванне лепшых дасягненняў нацыянальнай культуры, значныя падзеі народнай гісторыі, незалежнасць і дзяржаўнасць беларускай мовы як у старажытныя часы, гэтак і ў гістарычнай перспектыве. Яна была зацверджана Рэспубліканскай Радаю ТБМ імя Францішка Скарыны, зарэгістравана 22 сакавіка 1995 г. і перарэгістравана 6 верасня 1999 г. (пасведчанне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб рэгістрацыі сімволікі аб'яднання № 0381)[20].

Прадмет, мэты, задачы і метады дзейнасці ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Прадмет дзейнасці ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Прадметам дзейнасці ТБМ з'яўляецца культурна-асветніцкая дзейнасць[21][22].

Асноўныя мэты дзейнасці ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

  • Аднаўленне ў грамадстве стаўлення да роднай мовы як да нацыянальнай святыні.
  • Пашырэнне яе ўжытку ва ўсіх сферах жыцця Рэспублікі Беларусь.
  • Усебаковае развіццё і захаванне яе чысціні і самабытнасці.
  • Садзейнічанне забеспячэнню ёй рэальнага статусу дзяржаўнай мовы[23][22].

Задачы дзейнасці ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

  • Галоўная задача ТБМ — адраджэнне беларускай мовы ў дзяржаўным, грамадскім і духоўным жыцці народа, а таксама:
  • Садзейнічанне зберажэнню і развіццю нацыянальнай культуры і народных традыцый, гістарычнай памяці і фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці, пераадоленню нацыянальнага нігілізму;
  • Аказанне неабходнай падтрымкі ў сферы нацыянальна-культурнага развіцця беларусам, якія жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • Садзейнічанне адраджэнню ў Беларусі нацыянальнай асветы, забеспячэнне ўмоў для бесперапыннай адукацыі на беларускай мове;
  • Пашырэнне культурных сувязей беларусаў з народамі свету дзеля прапаганды беларускай і засваення здабыткаў сусветнай культуры[24][22].

Метады дзейнасці ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Для ажыццяўлення статутных мэт і задач ТБМ выкарыстоўвае наступныя метады:

  • Спрыяе развіццю непасрэднага перакладу ўсіх відаў літаратуры з замежных моў на беларускую і садзейнічае выкарыстанню беларускай мовы ў працы замежных прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, устаноў, прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь;
  • Удзельнічае ў распрацоўцы і ўвасабленні ў жыццё навуковай канцэпцыі беларускай мовы, клапоціцца пра культуру літаратурнай мовы, яе адзінства і ўдасканаленне правапісу;
  • Бесперашкодна атрымлівае і распаўсюджвае інфармацыю, якая мае дачыненне да дзейнасці ТБМ, засноўвае ўласныя і карыстаецца ў вызначаным парадку дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі;
  • Прадстаўляе і абараняе правы і законныя інтарэсы сваіх сяброў у дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і іншых арганізацыях;
  • ТБМ мае права выдавецкай дзейнасці і свой перыядычны друкаваны орган[25][22].

Структура і выбарныя органы ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

З'езд ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Канферэнц-зала сядзібы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Найвышэйшым кіруючым органам ТБМ з'яўляецца з'езд, які склікаецца адзін раз на тры гады.

З'езд прымае Статут і іншыя дакументы, уносіць у Статут змены і дапаўненні, абірае старшыню ТБМ, першага намесніка і намеснікаў старшыні, Раду, Рэвізійную камісію і яе кіраўніка, заслухоўвае і зацвярджае справаздачу Рады і Рэвізійнай камісіі, зацвярджае рэдактара выдання, вырашае іншыя пытанні, прымае рашэнне аб рэарганізацыі, ліквідацыі ТБМ.

Нечарговы з'езд склікаецца Радай ці з патрабавання не менш чым адной трэці раённых (гарадскіх) арганізацый ТБМ, або Рэвізійнай камісіяй.

Час і месца з'езда, норму прадстаўніцтва, парадак абрання дэлегатаў вызначае Рада ТБМ.

Рашэнні з'езда правамоцныя пра наяўнасці больш за ½ дэлегатаў. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных. Парадак, форма і ўмовы галасавання вызначаюцца з'ездам[26][27].

Рада ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Кіруючым органам ТБМ паміж з'ездамі з'яўляецца Рада. Рада выконвае свае абавязкі на грамадскіх асновах.

Рада збіраецца не радзей як два разы на год. Рада вырашае статутныя задачы ТБМ, абірае сакратарыят, стварае іншыя рабочыя органы і камісіі, пры неабходнасці ўносіць змены і дапаўненні ў Статут, прымае рашэнні аб набыцці, распараджэнні і адчужэнні маёмасці, зацвярджае ўзоры пячаткі, сімволікі і іншай атрыбутыкі; зацвярджае рашэнні аб колькасці і тэрмінах платы ўзносаў; ажыццяўляе прыём у сябры ТБМ; вырашае іншыя пытанні дзейнасці ТБМ.

Пасяджэнні Рады лічацца правамоцнымі пры наяўнасці больш за палову яе сяброў.

Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных[28][27].

Сакратарыят ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Сакратарыят — выканаўчы орган, які працуе стала, выконвае пастановы і даручэнні з'езда і Рады, ажыццяўляе прыём новых сяброў, кіруе справамі ТБМ на падставе Статута ў межах правоў, нададзеных Радай. Сакратарыят выконвае свае абавязкі на грамадскіх асновах.

Сакратарыят збіраецца не радзей, як раз на месяц. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных сяброў сакратарыята пры ўмове ўдзелу не менш за палову яго складу.

Сакратарыят:

  • Каардынуе дзейнасць арганізацыйных структур і вядзе іх улік;
  • Рыхтуе дакументы для пастаноўкі на ўлік (рэгістрацыю) альбо зняцце з уліку арганізацыйных структур ТБМ;
  • Пры ўзнікненні рознагалосся пры прыёме (выключэнні) у сябры ТБМ прымае канчатковае рашэнне;
  • Мае права прымаць рашэнні аб набыцці маёмасці і распараджацца ёю[29][27].

Старшыня ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня ТБМ валодае правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы, у тым ліку:

  • Без даверанасці дзейнічае ад імя ТБМ і прадстаўляе яго інтарэсы ў органах дзяржаўнай улады і кіравання, у адносінах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
  • Распараджаецца маёмасцю ў межах, вызначаных сакратарыятам ТБМ;
  • Заключае грамадзянска-прававыя дагаворы і дамовы ад імя ТБМ, выдае даверанасці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • Размяркоўвае абавязкі паміж членамі сакратарыята і каардынуе іх работу;
  • Зацвярджае штатны расклад і службовыя аклады, наймае і звальняе штатных работнікаў (ТБМ можа мець сваіх штатных супрацоўнікаў для выканання штодзённай арганізацыйнай працы);
  • Адкрывае і закрывае разліковы і іншыя рахункі ў банках, мае права першага подпісу ў фінансавых дакументах ТБМ;
  • Мае права дэлегаваць частку сваіх паўнамоцтваў аднаму са сваіх намеснікаў.

У адсутнасць старшыні ТБМ яго абавязкі выконвае першы намеснік[30][31].

Тэрытарыяльныя або вытворчыя арганізацыі ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Аснова ТБМ – першасныя суполкі і раённыя (гарадскія), абласныя арганізацыі. Тэрміны паўнамоцтваў дзейнасці суполак і іншых мясцовых выбарных органаў – два гады[32][33].

Суполкі ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Суполкі ствараюцца па тэрытарыяльных і вытворчых прынцыпах, пры наяўнасці не менш чым трох сяброў ТБМ.

Суполка ТБМ ствараецца на агульным сходзе сяброў ТБМ. Рашэнне аб стварэнні суполкі дасылаецца ў сакратарыят для пастаноўкі на ўлік. Сябры суполкі збіраюцца на свае сходы не радзей як раз на тры месяцы. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных сяброў суполкі пры ўмове прысутнасці не менш за палову складу сяброў суполкі. На арганізацыйным сходзе суполкі адкрытым галасаваннем абіраецца старшыня суполкі, скарбнік і рэвізор. Пры наяўнасці болей за 10 сяброў у складзе суполкі дадаткова абіраецца намеснік старшыні.

Старшыня суполкі: арганізовывае працу суполкі ў адпаведнасці са статутам ТБМ; займаецца пытаннямі пастаноўкі на ўлік (альбо зняцця з уліку) суполкі; штогод робіць справаздачу аб дзейнасці суполкі ў сакратарыят ТБМ і інш.

Скарбнік суполкі: збірае штогадовыя ўзносы сяброў ТБМ, а таксама дабраахвотныя ахвяраванні.

Рэвізор суполкі: кантралюе выкананне Статута ТБМ сябрамі суполкі, а таксама фінансава-гаспадарчую дзейнасць суполкі[34][31].

Раённыя (гарадскія), абласныя арганізацыі ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Суполкі могуць аб’ядноўвацца ў раённыя (гарадскія) арганізацыі.

Раённыя (гарадскія) арганізацыі ТБМ ствараюцца пры наяўнасці не менш, чым дзвюх суполак або 10 сяброў ТБМ. У гарадах з раённым дзяленнем гарадскія арганізацыі ТБМ ствараюцца пры наяўнасці не менш чым дзвюх раённых арганізацый або 50 сяброў ТБМ.

Абласныя арганізацыі ТБМ ствараюцца пры наяўнасці не менш чым трох раённых (гарадскіх) арганізацый.

Вышэйшым органам раённых (гарадскіх), абласных арганізацый з’яўляецца канферэнцыя. Канферэнцыя праводзіцца не радзей за 1 раз на 2 гады па рашэнні кіраўнічых органаў ці Рэвізійнай камісіі. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных.

Рашэнні аб скліканні устаноўчых канферэнцый абласных арганізацый ТБМ прымае сакратарыят ТБМ. Рашэнні аб скліканні ўстаноўчых канферэнцый раённых (гарадскіх) арганізацый ТБМ прымае сакратарыят ТБМ альбо адпаведная Рада абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі ТБМ.

Канферэнцыя: абірае адкрытым або таемным галасаваннем адпаведную Раду і Рэвізійную камісію, а таксама іх кіраўнікоў і намеснікаў.

Рада (раённай, гарадской, абласной) арганізацый ТБМ: арганізовывае працу раённай, гарадской, абласной арганізацый ТБМ ў адпаведнасці са статутам ТБМ; займаецца пытаннямі пастаноўкі на ўлік (альбо зняцця з уліку) раённай, гарадской, абласной, арганізацый ТБМ; штогод робіць справаздачу аб сваёй дзейнасці ў сакратарыят ТБМ і інш.

Рэвізійная камісія (раённай, гарадской, абласной) арганізацый ТБМ: кантралюе выкананне Статута ТБМ сябрамі дадзенай арганізацыі, а таксама фінансава-гаспадарчую дзейнасць дадзенай арганізацыі[35][36].

Рэвізійная камісія ТБМ[правіць | правіць зыходнік]

Рэвізійная камісія:

  • Кантралюе дзейнасць выбарных органаў, а таксама і арганізацыйных структур ТБМ;
  • Правярае арганізацыю справаводства, тэрмін і змест адказаў на лісты і заявы сяброў ТБМ і іншых грамадзян, кантралюе выкананне Статута сябрамі ТБМ.

Рэвізійная камісія ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці са Статутам.

Пасяджэнне Рэвізійнай Камісіі праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей чым 1 раз у паўгода.

Пасяджэнні правамоцныя пры наяўнасці больш за палову сяброў Рэвізійнай камісіі.

Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных.

Работай Рэвізійнай камісіі кіруе старшыня. Сябры Рэвізійнай камісіі не могуць абірацца ў іншыя выбарныя органы, а таксама займаць пасады кіраўнікоў і адказных спецыялістаў у структурных падраздзяленнях.

Сябры Рэвізійнай камісіі могуць удзельнічаць у пасяджэннях усіх выбарных органаў з правамі дарадчага голасу[37][33].

Сябры ТБМ, іх правы і абавязкі[правіць | правіць зыходнік]

Сябрам ТБМ можа быць кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, старэйшы за 16 гадоў, а таксама іншыя грамадзяне і асобы без грамадзянства, хто прызнае мэты і задачы ТБМ, спрыяе іх ажыццяўленню.

Вучні агульнаадукацыйных школ, маладзейшыя за 16 гадоў, навучэнцы ПТВ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў могуць аб’ядноўвацца ў юнацкія секцыі ТБМ.

Прыём сяброў у склад ТБМ ажыццяўляецца першаснымі суполкамі, а пры іх адсутнасці — раённай (гарадской) Радай, Радай ТБМ або сакратарыятам на падставе пісьмовай або вуснай заявы.

Сябры ТБМ маюць права мець асабовыя пасведчанні і нагрудныя значкі. Узоры пасведчання і нагрудных значкоў зацвярджае Рада ТБМ.

Сябры ТБМ маюць права абіраць, быць абранымі ва ўсе органы ТБМ, карыстацца яго маральнай і матэрыяльнай падтрымкай у межах магчымасцей ТБМ.

Сябры ТБМ абавязаны:

  • Імкнуцца дасканала авалодаць беларускай мовай, карыстацца ёю ў штодзённым ужытку, у сям’і, на працы, тым самым спрыяць выхаванню паважлівага стаўлення да яе;
  • Дапамагаць іншым авалодаць беларускай мовай;
  • Прапагандаваць перыядычныя беларускія выданні, кнігі на беларускай мове, садзейнічаць адкрыццю беларускамоўных дзіцячых садкоў і школ, спрыяць пераходу вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў на беларускую мову;
  • Зберагаць, захоўваць і памнажаць скарбы беларускай літаратурнай мовы, а таксама клапаціцца пра захаванне, збіранне і вывучэнне мясцовых народных гаворак, тапонімаў, народнай тэрміналогіі;
  • Клапаціцца пра павышэнне культуры як уласнай пісьмовай і вуснай мовы, так і ў грамадскіх сферах жыцця;
  • Своечасова плаціць сяброўскія ўзносы;
  • Падтрымліваць ТБМ матэрыяльна.

Прыпыненне сяброўства ў ТБМ наступнае:

  • Па ўласным жаданні;
  • Па рашэнні суполкі або адпаведных кіраўнічых органаў ТБМ у сувязі з парушэннем Статута, а таксама ў сувязі з учынкамі, якія шкодзяць аўтарытэту ТБМ[38][39].

Зноскі

  1. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункт 1.1.
  2. 2,0 2,1 Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» / Станіслаў Суднік — Ліда, 2009. — С. 2. — 20 с. — 250 экз.
  3. Дзеля выратавання нацыі. Уступнае слова Н. Гілевіча // ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ІМЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ. Дакументы і матэрыялы (1989—1997 гг.) / Я. А. Цумараў — Мінск: ГМФ «Трасцянец», 1999. — С. 4. — 112 с. — 500 экз.
  4. Зварот да грамадзян Беларускай ССР, да беларусаў, якія жывуць за межамі Рэспублікі, да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова // ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ІМЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ. Дакументы і матэрыялы (1989—1997 гг.) / Я. А. Цумараў — Мінск: ГМФ «Трасцянец», 1999. — С. 9—10. — 112 с. — 500 экз.
  5. Летапіс дзейнасці Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989—2009. / Алег Трусаў — Ліда, 2009. — С. 8. — 164 с. — 299 экз.
  6. Закон «Аб мовах у Беларускай ССР».
  7. Закон «Аб мовах у Беларускай ССР».
  8. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь версіі 1994 года.
  9. Газета «Наша слова» № 27, 1994 г.
  10. Газета «Наша слова» № 29, 20 ліпеня 1994 г.
  11. nn.by
  12. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях»(руск.) 
  13. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»
  14. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі
  15. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункт 1.4.
  16. Стратэгія ТБМ «Развіццё беларускай мовы ў XXI стагоддзі» на афіцыйным сайце ТБМ
  17. Пра нас — кароткая інфармацыя наконт ТБМ на афіцыйным сайце грамадскага аб'яднання.
  18. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» / Станіслаў Суднік — Ліда, 2009. — С. 10. — 20 с. — 250 экз.
  19. ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ІМЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ. Дакументы і матэрыялы (19891997 гг.) / Я. А. Цумараў — Мінск: ГМФ «Трасцянец», 1999. — С. 1. — 112 с. — 500 экз.
  20. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» / Станіслаў Суднік — Ліда, 2009. — С. 11. — 20 с. — 250 экз.
  21. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункт 2.1.
  22. 22,0 22,1 22,2 22,3 Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» / Станіслаў Суднік — Ліда, 2009. — С. 3. — 20 с. — 250 экз.
  23. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункт 2.2.
  24. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункт 2.3.
  25. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункт 2.4.
  26. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункт 3.1.
  27. 27,0 27,1 27,2 Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» / Станіслаў Суднік — Ліда, 2009. — С. 4. — 20 с. — 250 экз.
  28. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункты 3.2. і 3.4.
  29. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункты 3.3. і 3.4.
  30. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункты 3.5. і 3.6.
  31. 31,0 31,1 Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» / Станіслаў Суднік — Ліда, 2009. — С. 5. — 20 с. — 250 экз.
  32. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункт 3.15.
  33. 33,0 33,1 Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» / Станіслаў Суднік — Ліда, 2009. — С. 7. — 20 с. — 250 экз.
  34. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункт 3.7.
  35. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункты 3.8., 3.9., 3.10., 3.11.
  36. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» / Станіслаў Суднік — Ліда, 2009. — С. 6. — 20 с. — 250 экз.
  37. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункт 3.14.
  38. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» на афіцыйным сайце грамадскай арганізацыі, пункты 4.1., 4.2., 4.3., 4.4., 4.5., 4.6., 4.7.
  39. Статут Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» / Станіслаў Суднік — Ліда, 2009. — С. 7-8. — 20 с. — 250 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]