Жыве Беларусь (фільм): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 27: | Радок 27: | ||
== Уплыў фільма == |
== Уплыў фільма == |
||
На пачатку жніўня 2012 года з'явілася інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «[[Беларусьфільм]]» скасавала кантракт з акцёрам [[Анатоль Кот| |
На пачатку жніўня 2012 года з'явілася інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «[[Беларусьфільм]]» скасавала кантракт з акцёрам [[Анатоль Кот|Анатолем Котам]], які сыграў у фільме «Жыве Беларусь» адну з галоўных роляў, на ролю ў серыяле «[[Следы апостолов]]». Сам акцёр распавёў пра тое, што скасаванне кантракта звязана менавіта з яго ўдзелам у фільме «Жыве Беларусь»<ref>{{cite news|url=http://www.svaboda.org/content/article/24666041.html|title=«Чорны спіс» нядобранадзейных акцёраў|date=2012-08-03|publisher=Радыё Свабода|lang=be|accessdate=2013-03-13}}</ref>. |
||
У красавіку 2013 года Vinsent, які |
У красавіку 2013 года Vinsent, які сыграў у фільме галоўную ролю, заявіў, што па прыбыцці ў Беларусь пасля здымак «Жыве Беларусь» яго пачалі пераследваць беларускія спецслужбы: артыста вызывалі на допыты, на яго пісаліся паклёпы; дыягназы, якія давалі артысту адтэрміноўку ад арміі, былі ануляваны. Акрамя таго, па словах Вінсэнта, яму «фактычна без падстаў» забаранілі выезд за мяжу.<ref>{{cite news|url=http://nn.by/?c=ar&i=108020|title=Спявак Вінсэнт не хоча вяртацца ў Беларусь?|date=2013-04-11|publisher=Наша Ніва|lang=be|accessdate=2013-04-21}}</ref><ref>{{cite news|url=http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,13520,voiska-turma-abo-psikhbalnitsa-spietssluzhby-realizouvaiuts-stsenar-zhyvie-bielarusi.html|title=Войска, турма або псіхбальніца,: Спецслужбы рэалізоўваюць сцэнарый «Жыве Беларусі!»?|date=2013-04-16|publisher=БелСат|lang=be|accessdate=2013-04-21}}</ref><ref>{{cite news|url=http://www.charter97.org/ru/news/2013/4/25/68427/|title=Герой фильма «Жыве Беларусь» опасается возвращаться в страну|date=2013-04-25|publisher=Хартия-97|lang=ru|accessdate=2013-04-28}}</ref>. |
||
Фільм «Жыве Беларусь» быў раскрытыкаваны беларускім пасольствам у Польшчы. Пасол Беларусі [[Віктар Анатольевіч Гайсёнак|Віктар Гайсёнак]] напісаў польскаму дыстрыб'ютару фільма ''Kino Świat'' ліст, згодна якому «ніводны з паказаных у стужцы фрагментаў не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю, а дэманструе хваравітую фантазію аўтара сцэнарыя». Вобраз Беларусі, паданы ў фільме, быў названы «фальшывым», а сам фільм і яго распаўсюджванне названы спробай пасварыць Беларусь і Польшчу. |
Фільм «Жыве Беларусь» быў раскрытыкаваны беларускім пасольствам у Польшчы. Пасол Беларусі [[Віктар Анатольевіч Гайсёнак|Віктар Гайсёнак]] напісаў польскаму дыстрыб'ютару фільма ''Kino Świat'' ліст, згодна якому «ніводны з паказаных у стужцы фрагментаў не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю, а дэманструе хваравітую фантазію аўтара сцэнарыя». Вобраз Беларусі, паданы ў фільме, быў названы «фальшывым», а сам фільм і яго распаўсюджванне названы спробай пасварыць Беларусь і Польшчу. |
Версія ад 15:12, 22 кастрычніка 2014
Жыве Беларусь — польскі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Кшыштафам Лукашэвічам. Прэм'ера фільма адбылася 22 мая 2012 года на 65-м Канскім кінафестывалі. Дыстрыб'юцыяй фільма ў Польшчы займаецца польская кампанія Kino Świat, сусветны дыстрыб'юцыяй — італьянская Intramovies. У кінатэатрах Беларусі фільм не дэманстраваўся. Прэм'ера ў Польшчы — 19 красавіка 2013 года[1][2].
Вытворчасць: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal+.
Сюжэт
Галоўны герой фільма — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў група Мірона «ФорZа» выконвае кампазіцыю з палітычным падтэкстам, пасля якой група правакуе натоўп на скандаванне лозунга «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт спынены, калектыў трапляе ў чорны спіс, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён не годны да службы з-за хваробы сэрца. У арміі Мірон трывае жорсткую дыскрымінацыю і гвалт, яго збіваюць. У сваім блогу хлопец ананімна вядзе дзённік, дзе распавядае пра беларускае войска. У той жа час Мірон і салдаты, якія яго падтрымліваюць, супрацьстаяць камандаванню часткі. Мірон аказваецца ў цэнтры гэтага супрацьстаяння[3].
Здымачная група
- Рэжысёр — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысёр «Лінч», другі рэжысёр «Бітва Варшаўская 1920», асістэнт рэжысёра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнарыя «Генерал Ніл» і інш.).
- Другі рэжысёр — Агнешка Кік і Франак Вячорка
- Асістэнты рэжысёра — Антон Цялежнікаў і Кася Барычка.
- Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі («Out of Reach» са Стывенам Сыгалам, «Агнём і мячом», «Mala Matura 1947» і інш).
- Аператар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (серыял «Закон Мёрфі», «As if», «The Match»).
- Сцэнарый — Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.
- Мантаж — Кшыштаф Шпэтманьскі.
Акцёрскі склад
- Караліна Грушка («Кісларод», «Капітанская дачка», «У жніўні 44-га»),
- Анатоль Кот («Акупацыя. Містэрыі», «Анастасія Слуцкая», «Маргоша», серыял «Салдаты» і г.д.),
- Зміцер «Vinsent» Папко («Вышэй за неба»),
- Аляксандр Малчанаў (Купалаўскі тэатр, а таксама «Каменская», «Акупацыя. Містэрыі», «Цёмная ноч» і інш.),
- Раман Падаляка (Купалаўскі тэатр, а таксама «Сляпое шчасце», «На безыменнай вышыні», «Эрык 14»),
- Дзяніс Тарасенка (Свабодны тэатр, а таксама «Франц і Паліна», «Марго. Вогненны крыж», «Капітан Гардзееў» і інш.),
- Аляксандр Памідораў (шоўмен),
- Павел Крыксуноў, Максім Каржыцкі, Павел Гарадніцкі, Вераніка Лапуцька і інш.
Уплыў фільма
На пачатку жніўня 2012 года з'явілася інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм» скасавала кантракт з акцёрам Анатолем Котам, які сыграў у фільме «Жыве Беларусь» адну з галоўных роляў, на ролю ў серыяле «Следы апостолов». Сам акцёр распавёў пра тое, што скасаванне кантракта звязана менавіта з яго ўдзелам у фільме «Жыве Беларусь»[4].
У красавіку 2013 года Vinsent, які сыграў у фільме галоўную ролю, заявіў, што па прыбыцці ў Беларусь пасля здымак «Жыве Беларусь» яго пачалі пераследваць беларускія спецслужбы: артыста вызывалі на допыты, на яго пісаліся паклёпы; дыягназы, якія давалі артысту адтэрміноўку ад арміі, былі ануляваны. Акрамя таго, па словах Вінсэнта, яму «фактычна без падстаў» забаранілі выезд за мяжу.[5][6][7].
Фільм «Жыве Беларусь» быў раскрытыкаваны беларускім пасольствам у Польшчы. Пасол Беларусі Віктар Гайсёнак напісаў польскаму дыстрыб'ютару фільма Kino Świat ліст, згодна якому «ніводны з паказаных у стужцы фрагментаў не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю, а дэманструе хваравітую фантазію аўтара сцэнарыя». Вобраз Беларусі, паданы ў фільме, быў названы «фальшывым», а сам фільм і яго распаўсюджванне названы спробай пасварыць Беларусь і Польшчу.
Узнагароды
- «Найлепшы сцэнарый» на Брусельскім кінафестывалі (2013)[8]. Намінант-фіналіст на грын-пры — Le Golden Iris Award і 10 тысяч еўра на тым фестывалі.
- Перамога ў секцыі «Панарама» на 38-ы Міжнародны кінафестывалі ў Гдыні (пераможцу ў гэтай секцыі вызначаюць гледачы праз галасаванне)[9].
- Галоўны прыз «Залатыя шалі» на кінафестывалі «Злачынства і пакаранне» ў Стамбуле [10]
- «Найлепшы фільм» — Міжнародны кінафестываль гістарычных і ваенных фільмаў у Варшаве (2013)[11]
- «Найлепшы фільм» і «Прыз глядацкіх сімпатый»— Міжнародны кінафестываль GAFFA ў Вене (2013)[12]
- Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Сэтубале FESTROIA, Партугалія (2013)
- Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Празе FEBIOFEST, Чэхія (2013)
Зноскі
- ↑ http://www.filmweb.pl/film/%C5%BBywie+Bie%C5%82aru%C5%9B-2012-651604
- ↑ http://www.polskieradio.pl/75/921/Artykul/777457,W-kwietniu-film-Zywie-Bialorus-w-polskich-kinach
- ↑ Ася ПАПЛАЎСКАЯ (2013-04-04). "У Мінску паказалі, як "Жыве Беларусь!"". Naviny.by. Праверана 2013-04-11.
- ↑ "«Чорны спіс» нядобранадзейных акцёраў". Радыё Свабода. 2012-08-03. Праверана 2013-03-13.
- ↑ "Спявак Вінсэнт не хоча вяртацца ў Беларусь?". Наша Ніва. 2013-04-11. Праверана 2013-04-21.
- ↑ "Войска, турма або псіхбальніца,: Спецслужбы рэалізоўваюць сцэнарый «Жыве Беларусі!»?". БелСат. 2013-04-16. Праверана 2013-04-21.
- ↑ "Герой фильма «Жыве Беларусь» опасается возвращаться в страну" [руская]. Хартия-97. 2013-04-25. Праверана 2013-04-28.
- ↑ «Жыве Беларусь!» — узнагарода за «Найлепшы сцэнарый» на Брусельскім кінафестывалі Радыё Свабода
- ↑ «Жыве Беларусь!» атрымаў перамогу на найбуйнейшым польскім кінафестывалі Радыё Свабода, 14 верасня 2013
- ↑ «Жыве Беларусь!» — гран-пры на кінафестывалі ў Стамбуле Радыё Свабода, 19 верасня 2013
- ↑ "«Жыве Беларусь!» получил золотую саблю на фестивале в Варшаве". 2013-09-22.
- ↑ "У Вене фільм «Жыве Беларусь!» рэкламуюць цытатамі Гётэ". 2013-10-6.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)