Віктар Анатольевіч Гайсёнак
Віктар Анатольевіч Гайсёнак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Павел Латушка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Авяр'янаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Валянцін Фісенка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Сычоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1950 (74 гады) |
||||||
Дзеці | дачка | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ві́ктар Анато́льевіч Гайсёнак (нар. 6 чэрвеня 1950, в. Гасцілавічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі і Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў в. Гасцілавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972). Вучань А. М. Саржэўскага. Працаваў у БДУ — асістэнт кафедры, ад 1986 года — дэкан фізічнага факультэта, загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі, навуковы кіраўнік міжкафедральнага аддзялення апрацоўкі інфармацыі фізфака БДУ. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне фізіка-матэматычных навук на тэму «Даследаванне ўплыву эфекту нелінейнасці на спектральна-люмінесцэнтныя характарыстыкі складаных малекул». У 1988—1990 гг. — сакратар парткама БДУ. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне фізіка-матэматычных навук на тэму «Анізатрапія паглынання і выпрамянення святла і працэсы арыентацыйнай рэлаксацыі складаных малекул у растворах».
З 16 студзеня 1992 да 1994 — міністр адукацыі.
З 1994 г. па 19 мая 2000 г. — рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.
З 1997 па 2000 год — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.
19 мая 2000 г. указам прэзідэнта № 275 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і сталым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла першага класу[1]. 11 ліпеня 2000 г. уручыў даверчыя граматы генеральнаму дырэктару ЮНІДО.
З сакавіка 2005 года — намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 31 кастрычніка 2008 года да 11 лютага 2014 — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[2], даверчыя граматы ўручыў 16 студзеня 2009 года[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 100 навуковых прац па фізіцы лазернага выпраменьвання, спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, нелінейнай оптыцы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у суаўтарстве) — за цыкл прац «Флуктуацыі мікраструктуры і фотафізіка раствораў складаных арганічных злучэнняў».
- медаль Францыска Скарыны (2021)[4].
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006)[5].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку.
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 19 мая 2000 г. № 275 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике и Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене, присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника первого класса» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 октября 2008 г. № 595 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша» (руск.)
- ↑ Новы беларускі пасол у Польшчы распачаў працу(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. № 686 «Аб узнагароджаннi некаторых грамадзян Рэспублiкi Беларусь i замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» Архівавана 18 лістапада 2011. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайсёнак Віктар Анатольевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 202. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 16 лістапада 2011. (руск.)
- Мінько А. Фарміраванне школы фізічнай оптыкі ў БДУ. Да 115-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. Н. Сеўчанкі Архівавана 12 жніўня 2021. // Газета БДУ «Універсітэт»
- Гайсёнак Віктар Анатольевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Члены КПСС
- Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Выкладчыкі БДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Аўстрыі
- Паслы Беларусі ў Польшчы
- Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Педагогі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Дэканы фізічнага факультэта БДУ