Узброеныя Сілы Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Узброеныя сілы Беларусі)
Jump to navigation Jump to search
Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Armed Forces of Belarus emblem.png
Эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Гады існавання з 20 сакавіка 1992 года па цяперашні час
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Тып Узброеныя сілы
Колькасць 56 000 ваеннаслужачых[1] i 13 000 грамадзянскага персаналу[2](344 750 чалавек у рэзерве[3])
Удзел у Міратворчая місія ў Ліване
Камандзіры
Дзеючы камандзір Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі А. Р. Лукашэнка
Мiнiстр абароны А. А. Раўкоў

Узбро́еныя Сі́лы Рэспу́блікі Белару́сь (УС РБ) падпарадкоўваюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і цэнтральным органам ваеннага кіравання (Міністэрства абароны РБ і Генеральны штаб узброеных сіл). Колькасны склад: 121 тысяча чалавек (паводле рэформы 2011), з іх 102 тысячы ваеннаслужачых і 19 тысяч грамадзянскага персаналу (пачатак 2012 — 62 тысяч чалавек, з іх 48 тысяч вайскоўцаў і 14 тысяч грамадзянскага персаналу[4]).

Складаюцца з 2 асноўных відаў: Сухапутных войскаў і Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны; таксама ў склад УС уваходзяць Спецыяльныя войскі, Тыл узброеных сіл, Узбройванне ўзброеных сіл, воінскія часці забеспячэння, абслугоўвання і аховы цэнтральных органаў ваеннага кіравання, а таксама ВНУ і арганізацыі Міністэрства абароны.

Гiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

УС РБ сфарміраваны на базе Беларускай ваеннай акругі УС СССР пасля абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці, для чаго 20 верасня 1991 года было прынята пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»[5]. 20 сакавіка 1992 года было афіцыйна абвешчана аб стварэнні ўзброеных сіл. 3 лістапада 1992 года быў прыняты закон «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь»[6].

Узброеныя сілы ў канцы 2000-х гг. дзейнічаюць і развіваюцца згодна з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі (зацверджана ўказам Прэзідэнта РБ № 390 ад 17 ліпеня 2001), Ваеннай дактрынай Рэспублікі Беларусь (зацверджана законам РБ ад 3 студзеня 2002) і Канцэпцыяй будаўніцтва Узброеных сіл да 2010 года; у 20012005 гг. была праведзеная ваенная рэформа. Выдаткі на абарону складаюць 1,49 % ад ВУП (2006); 78 % выдзеленых фінансавых сродкаў выдаткоўваецца на ўтрыманне і 22 % ― на развіццё (2006).

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Камандаваннем СВ (сфарміравана 21.12.2001 на базе ўпраўлення 5 гв. ак у Бабруйску) і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўныя (аперацыйныя) камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; таксама дзейнічаюць асобныя часці і арганізацыі, падпарадкаваныя непасрэдна камандаванню Сухапутных войскаў[7].

У склад Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 2 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[8]. У склад Паўночна-Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 1 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[9].

Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі (утв. 8.11.2001) непасрэдна кіруюцца Камандаваннем ВПС і войск ППА і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўна-тактычныя камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; апроч таго, непасрэдна камандаванню падпарадкоўваюцца авіяцыйныыя часткі непасрэднага падпарадкавання (4 авіяцыйныя базы)[10], воінскія часткі забеспячэння, абслугоўвання і аховы[11], воінскія часткі тылавога і тэхнічнага забеспячэння і палігоны.

Эмблема Ваенна-паветранных сіл і войск Супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь

У склад Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзяць: Упраўленне, Камандны пункт і Пункты навядзення, 1 знішчальная авіябаза, 4 зенітныя ракетныя брыгады і 2 ракетныя палкі, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[12]. У склад Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзяць: Упраўленне, Камандны пункт і Пункты навядзення, 1 знішчальная авіябаза, 2 зенітныя ракетныя брыгады і 2 ракетныя палкі, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[13].

Сілы спецыяльных аперацый[правіць | правіць зыходнік]

Сілы спецыяльных аперацый — род войскаў непасрэдна падначалены генеральнаму штабу ВС Беларусі, скарочанае найменне — ССА УС РБ.

Транспартныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

11 мая 2006 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў мэтах стварэння адзінай сістэмы транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі. Згодна з Указам на базе існуючых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны транспартныя войскі Беларусі.

Тэрытарыяльныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўмовах скарачэння колькасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і зніжэння ўзроўню ўзбраенняў, адным з найбольш эканамічных шляхоў кампенсацыі сіл і сродкаў, падтрымання абараназдольнасці дзяржавы на належным узроўні з’яўляецца арганізацыя тэрытарыяльнай абароны дзяржавы.

Для вырашэння задач па тэрытарыяльнай абароне ствараюцца тэрытарыяльныя войскі (ТэрВ), якія з’яўляецца рэзервовым кампанентам Узброеных Сіл і будуць разгортвацца ў пагражальны перыяд або з пачаткам вайны.

Колькасць войскаў тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь — 120 тысяч чалавек, што ўдвая больш, чым служыць у рэгулярных ВС РБ. Камплектаванне фарміраванняў ТэрВ вырабляецца з жыхароў адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, здольных да ваеннай службы. Войскі тэрытарыяльнай абароны ўключаюць воінскія фарміраванні ў выглядзе асобных стралковых батальёнаў і асобных стралковых рот.

Задачы тэрытарыяльнай абароны:

  • удзел у абароне прымежнай тэрыторыі;
  • падтрыманне рэжыму ваеннага становiшча;
  • ахова і абарона дзяржаўных і ваенных аб'ектаў;
  • барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі;
  • інжынерныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы гарадоў і населеных пунктаў да абароны і абсталяванне абарончых рубяжоў;
  • ліквідацыя наступстваў прымянення зброі масавага знішчэння, вынікаў масіраваных удараў, правядзенне выратавальных і аварыйна-аднаўленчых работ;
  • вядзенне актыўнай узброенай барацьбы на часова захопленай праціўнікам тэрыторыі[14][15][16][17].

Узбраенне[правіць | правіць зыходнік]

Узбраенне сухапутных войскаў[правіць | правіць зыходнік]

Тып Вытворчасць Прызначэнне Колькасць Заўвагі Выява
Танкі
Т-72Б Сцяг СССР СССР Асноўны баявы танк 446[18] Belarus-Transporting T-72.jpg
Баявыя машыны пяхоты
БМП-2 Сцяг СССР СССР Баявая машына пяхоты 875[18] Belarus-Volot Transporting BMP-2-1.jpg
БРМ-1К Сцяг СССР СССР Баявая разведвальная машына 136[18] BRM-1K top.jpg
Бронетранспарцёры
ТМПК «Мул» Flag of Belarus.svg Беларусь транспартная машына няма дадзеных Фота
МТ-ЛБ Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 50[18] Medic MT-LB - TankBiathlon2013-36.jpg
БТР-70 Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 39 BTR-70 Belarus 1.jpg
БТР-80 Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 153 Bronetransport 80.jpg
БТР-82 А Сцяг Расіі Расія Бронетранспарцёр 0 У верасні 2015 года заказана 32 БТР-82А[19]. Па стане на жнівень 2017 ніводнай машыны не пастаўлена[20]. Interpolitex 2011 (402-41).jpg
Бронеаўтамабілі
Dongfeng Mengshi Сцяг Кітая Кітай Бронеаўтамабіль 22 PLA Hong Kong Garrison Dong Feng EQ2050HMMWV.JPG
Артылерыйскія сістэмы
2С1 «Гваздік» Сцяг СССР СССР 122-мм САУ 198[18] 2S1 Gvozdika at a museum in Belarus.jpg
2С3 «Акацыя» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 108[18] Stalin line - 2S3.JPG
2С5 «Гіяцынт-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 116[18] Self-propelled gun 2S5 "Giatsint-S" with 152-mm gun 2A37..JPG
2С19 «Мста-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 12[18] Msta-S - TankBiathlon2013-45.jpg
Д-30 Сцяг СССР СССР 122-мм гармата-гаўбіца 48[21] Stalin line - D-30.JPG
2А65 «Мста-Б» Сцяг СССР СССР 152-мм гармата-гаўбіца 132[18] 2A65 152 mm howitzer-4585.JPG
2С12 «Сані» Сцяг СССР СССР Мінамёт 61[18] 2S12 Sani (heavy mortar system) 2.jpg
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню
БМ-21 Град Сцяг СССР СССР - артылер. частка
Сцяг Беларусі Беларусь - шасi
122-мм РСЗА 126[18] BelGrad BM-21A.JPG
БМ-27 Ураган Сцяг СССР СССР 220-мм РСЗА 72[18] 9P140 Uragan.jpg
9А52 Смерч Сцяг СССР СССР 300-мм РСЗА 36[18] BM-30 Smerch, 2010.jpg
Паланэз Flag of Belarus.svg Беларусь 301-мм РСЗА 4[18]
Супрацьтанкавае ўзбраенне
«Фагот»

9П148 9М113 «Конкурс»

«Штурм»

«Метыс»

«Скіф»

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг Беларусі Беларусь

СТКР каля 480[21] Stalin line - 9P148.JPG
Тактычныя ракетныя комплексы
«Кропка» Сцяг СССР СССР Тактычная ракета 36[18]
12 комплексаў на 2016 год[22]
Адзiны ракетны комплекс, якi стаiць на ўзбраеннi нацыянальнай армii[23] OTR-21 Tochka missiles during the Independence Day parade in Kiev.JPG

Узбраенне ВПС i СПВ[правіць | правіць зыходнік]

Крынiцы:[24][25][26][27]

Тып Вытворца Колькасць
Самалёты
Баявыя самалёты
МіГ-29С

МіГ-29УБ

Сцяг СССР СССР 34[28]
Су-25К

Су-25УБК

Сцяг СССР СССР 22—42
Су-27

Су-27УБ

Сцяг СССР СССР 21[29].
Транспартныя самалёты
Іл-76 Сцяг СССР СССР 2
Ан-26 Сцяг СССР СССР 4
Навучальныя самалёты
Як-130 Сцяг Расіі Расія 8
L-39 Чэхія ЧССР 10
Верталёты
Транспартныя верталёты
Мі-8

Мі-8МТВ-5

Сцяг СССР СССР

Сцяг Расіі Расія

20
Мі-26 Сцяг СССР СССР 5
Ударныч верталёты
Мі-24В

Мі-24П

Мі-24Р

Мі-24К

Сцяг СССР СССР 12
Выведвальныя верталёты
СПА
С-300ПС Сцяг СССР СССР 16
С-300В Сцяг СССР СССР
С-125 (Печора-2Т/2ТМ, беларуская мадэрнiзацыя) Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
ЗРК «Бук » Сцяг СССР СССР 4
ЗРК «Оса» Сцяг СССР СССР 6
Стрэла-10 Сцяг СССР СССР
Тор-М2Э Сцяг Расіі Расія 12[30]

УСРБ за мяжой[правіць | правіць зыходнік]

Постсавецкая прастора

Беларусь, як член АДКБ, прымала ўдзел у ваенных вучэннях у Расiі, Кiргiзiі, Таджыкістане, Казахстане і Арменiі, такіх як «Непарушнае братэрства», «Кобальт», «Пошук» і іншыя. У маi 2018 года Беларусь і Казахстан правялі сумеснае камандна-штабное вучэнне ракетных войскаў і артылерыі, у якіх былі задзейнічаны некалькі РСЗА «Паланэз»[31].

Венесуэла

У 2008 годзе было падпісана пагадненне аб удзеле Беларусі ў стварэнні адзінай сістэмы СПА i сістэмы радыёэлектроннай барацьбы ўзброеных сіл Венесуэлы. Для гэтана ў Венесуэлу адправілася група ваенных саветнiкаў і вучоных[32]. Беларускiя ваенныя спецыялiсты знаходзiлiся ў краiне да 2013 года[33].

Лiван

2 жніўня 2010 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 400 «Аб накіраванні ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі ў Лiванскай Рэспубліцы»[34]. У 2011 годзе група з 9 ваеннаслужачых прыбылі ў Ліван для ўдзелу ў міратворчай місіі.

Кот-д'Івуар

6 лістапада 2004 гады два самалёта Су-25 ВПС Кот-д'Івуара атакавалі базу французскіх міратворцаў, у выніку чаго загінулі 9 ваеннаслужачых. Як праз шэсць гадоў высветліў сайт Wikileaks, за штурвалам самалёта знаходзіліся беларускія лётчыкі[35] якiя з‘яўляліся альбо наймiтамi, альбо дзейнымі беларускімі вайскоўцамі[36]. Самолёты, згодна СМI, былі таксама накіраваны ў Кот-д’Івуар з Беларусі (у iншых крынiцах — з Расii[37]). Афiцыйна, МЗС Беларусi заявіўляла аб адсутнасцi беларускіх грамадзян, а тым больш вайскоўцаў, у Кот-д'Івуары[38].

Лiвiя

Падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі СМI паведамлялi, што сур’ёзную дапамогу сiлам урада Муамара Кадафi аказваюць беларускія ваенныя спецыялісты, чыя прысутнасць ў Лівіі дапамагла Кадафі ў першыя месяцы вайны павялічыць мабільнасць войскаў, прадпрымаць паспяховыя контратакі і нават зберагчы значныя сілы і рэсурсы ад авіяўдараў НАТА. Па наяўных дадзеных, колькасць беларускіх вайскоўцаў i інструктараў у Лівійскай Джамахірыі перад грамадзян вайной складала каля 500 чалавек, частку з якіх, як мяркуецца, з пачаткам канфлікту эвакуіравалi, але некаторых было вырышына заставiць. Паводле iнфармацыi ад «Камсамольскай праўды», у Лiвii падчас грамадзянскай вайны знаходзiлiся некалькi сотняў ваенных саветнiкаў i наймiтаў з Беларусі[39][40][41]. Афiцыйна, беларускi ўрад адмаўляе ўдзел беларускix ваенных саветнiкаў i наймiтаў у ваенных дзеяннях у Лiвii.

Неваеннае выкарыстанне Узброеных сіл[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайскоўцы, якія знаходзяцца ў запасе або адстаўцы, добраахвотна ўдзельнічаюць у дзейнасці ваенна-навуковай супальнасцi.
  • Для Беларусі характэрна штогадовае прыцягненне вайскоўцаў да грамадзянскіх заняткаў, напрыклад, для уборкі ўраджаю[42].

Зноскі

  1. «Увеличение численности белорусской армии – реакция на кризис безопасности в регионе» Центр белорусских исследований, 22.03.2018
  2. [https://bsblog.info/chislennost-nacionalnoj-armii-rastet/ Численность национальной армии растет.
  3. 2018 Belarus Military Strength (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 1 лістапада 2018.
  4. http://news.tut.by/society/275705.html
  5. Пост. Верховного Совета Республики Беларусь от 20.09.1991 г. № 1099-XII
  6. Закон Республики Беларусь № 1904-XІІ
  7. 227 агульнаваенны палігон, 131 база рамонту і захоўвання вучэбнага абсталявання, 40 база аховы, сувязі і абслугоўвання, 72 гв. аб'яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
  8. 6 і 11 гв. асобныя механізаваныя брыгады, 111 гв. артылерыйская брыгада, 62 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 250 абаа, 1199 змап, 255 артпап, 48 абрэб, 40 абрхба, 557 іп, 815 цтз, 108 апмз, 22 арсп, 582 крц, 230 авп, 74 апс, 50 гв. бзут, 591 кпппа, 117 нтч.
  9. 120 гв. асобная механізаваная брыгада, 231 гв. змяш. артылерыйская брыгада, 740 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 258 абаа, 427 рэакт. полк (кадр.), 10 абрэб, 80 абрхба, 7 іп, 814 цтз, 110 апмз, 527 арсп, 244 црэр, 1019 крц (кадр.), 230 авп, 60 апс, 19 і 37 гв. бзут, 789 кпппа, 121 нтч.
  10. 116 гв. бамб.-разв. авіяцыйная база, 206 шт. авіяцыйная база, 181 баявая вертал. база, 50 змяш. авіяцыйная база
  11. Цэнтральны камандны пункт, 1034 цэнтр ваенных даследаванняў і інфарматызацыі, 56 асобны полк сувязі, 483 ас. батальён аховы і абслугоўвання.
  12. 61 знішч. аб, 120, 147, 115 і 302 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 8 ртбр, 17 абс, 9 араа.
  13. 927 знішч. аб, 15 і 29 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 49 ртп, 18 абс, 20 араа
  14. Территориальные войска сегодня
  15. Законы Республики Беларусь о защите республики
  16. Войска территориальной обороны (ТерО)
  17. Территориальная оборона — нормативные акты
  18. 18,00 18,01 18,02 18,03 18,04 18,05 18,06 18,07 18,08 18,09 18,10 18,11 18,12 18,13 18,14 International Institute For Strategic Studies The Military Balance 2016 / James Hackett — Лондан: Taylor & Франсіс, 2016. — С. 181. — ISBN 9781857438352.
  19. ТАСС: Источник: Россия поставит Белоруссии 32 бронетранспортера БТР-82А(руск.) 
  20. Минобороны Беларуси тянет с покупкой 32 российских БТР-82А
  21. 21,0 21,1 International Institute For Strategic Studies The Military Balance 2016 / James Hackett — Лондан: Taylor & Франсіс, 2016. — С. 183. — ISBN 9781857438352.
  22. Министр обороны рассказал о состоянии белорусской армии (ru-RU). TUT.BY. Праверана 14 мая 2016.
  23. Агрессия против Украины: выводы для Беларуси. Оружие сдерживания
  24. Military Balance 2013
  25. «World Air Forces 2013» Flightglobal.com, December 11, 2012.
  26. Министерство обороны РБ — Фотоальбом
  27. TUT.BY | НОВОСТИ — Бомбардировщики «Су-24» выведены из состава ВС Беларуси — Общество — 21.02.2012, 13:51
  28. [The Military Balance 2018]
  29. Белоруссия передумала списывать истребители Су-27
  30. The Military Balance 2016,p.183
  31. На учениях в Казахстане белорусская реактивная система залпового огня «Полонез» отстрелялась на «отлично» (видео)
  32. Небо над Венесуэлой будет охранять белорусская система ПВО
  33. Лукашенко рассказал, как Белоруссия создавала план обороны для Венесуэлы
  34. Белорусские миротворцы в Ливане
  35. Wikileaks: Белорусские летчики бомбили французскую военную базу в Африке
  36. Белорусы в Ливии и Африке .
  37. Памылка ў зносках: Няправільны тэг <ref>; для зносак kommersant няма тэксту
  38. Белорусские наёмники на Су-25 разбомбили франко-американских «миротворцев» в Кот-д’Ивуар
  39. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны. Комсомольская правда
  40. Белорусские военные позволяют армии Каддафи противостоять НАТО (6 апреля 2011)
  41. СМИ: в расправе над ливийскими повстанцами, возможно, участвуют наемники из Белоруссии
  42. К битве за урожай подключились военные | Военный информационный портал Министерства обороны Республики Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный бюджет-2007 [2007] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/voen_budjet.html.
  • Финансово-экономическое обеспечение строительства и развития Вооруженных Сил // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/economic.html.
  • Леонид Мальцев. Вооруженные Силы: реформирование завершено. Строительство и развитие продолжается [2005] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/statybag2.html.
  • Структура Вооружённых сил Республики Беларусь // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/struct1vs.html.
  • Александр Никитин. Сухопутный щит Родины // Армия, № 1, 2008. С.22 — 25.
  • Игорь Азарёнок. На страже неба Отечества // Армия, № 1, 2008. С.26 — 30.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]