Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Трабы): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Збудаванні Беларусі ў стылі неаготыка; added Category:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі using HotCat |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
|Беларуская назва = Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі |
|Беларуская назва = Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі |
||
|Арыгінальная назва = |
|Арыгінальная назва = |
||
|Выява = |
|Выява = Трабы. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.jpg |
||
|Подпіс выявы = |
|||
⚫ | |||
|Шырыня выявы = |
|Шырыня выявы = |
||
|Сучасны статус = |
|Сучасны статус = |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
У [[1534]] годзе [[Ваяводы віленскія|ваявода віленскі]] [[Альбрэхт Гаштольд]] прафінансаваў новы драўляны касцёл у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гэтую назву ён носіць і дагэтуль. |
У [[1534]] годзе [[Ваяводы віленскія|ваявода віленскі]] [[Альбрэхт Гаштольд]] прафінансаваў новы драўляны касцёл у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гэтую назву ён носіць і дагэтуль. |
||
⚫ | |||
Новы касцёл быў пабудаваны пабудаваны ў 1900—1905 гадах з цэглы намаганнямі ксяндза Паўла Сухоцкага на месцы папярэдняга драўлянага храма. Кансекрацыя касцёла адбылася ў 1928 годзе. |
Новы касцёл быў пабудаваны пабудаваны ў 1900—1905 гадах з цэглы намаганнямі ксяндза Паўла Сухоцкага на месцы папярэдняга драўлянага храма. Кансекрацыя касцёла адбылася ў 1928 годзе. |
||
Версія ад 18:46, 5 лютага 2015
Каталіцкі храм | |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
54°09′20,32″ пн. ш. 25°54′23,85″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Трабы |
Канфесія | Рымска-Каталіцкая Царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | Неаготыка |
Будаўніцтва | 1900[1] — 1905[1] |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у вёсцы Трабы, Іўеўскага раёна, Беларусь. Ставіцца да Іўеўскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры неаготыкі[2].
Гісторыя
У 1534 годзе ваявода віленскі Альбрэхт Гаштольд прафінансаваў новы драўляны касцёл у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гэтую назву ён носіць і дагэтуль.
Новы касцёл быў пабудаваны пабудаваны ў 1900—1905 гадах з цэглы намаганнямі ксяндза Паўла Сухоцкага на месцы папярэдняга драўлянага храма. Кансекрацыя касцёла адбылася ў 1928 годзе.
II сусветная вайна была цяжкім перыядам для трабскай парафіі. У 1940 годзе быў закатаваны злачынцамі ксёндз Вацлаў Родзька, які быў пахаваны пры касцёле. Яго паслядоўніка кс. Станіслава Зубкевіча расстралялі гітлераўцы ў 1941 годзе.
Іншы настаяцель кс. Раман Місевіч закатаваны савецкімі партызанамі і памёр 12 верасня 1943 года. Кс. Францішак Цыбульскі расстраляны немцамі як закладнік 10 сакавіка 1943 года ў Лідзе і пахаваны на лідскіх могілках у раёне Слабодка. Кс. Пятра Араньскага забілі савецкія ў 1944, і ён быў пахаваны ў Гальшанах.
Архітэктура
Касцёл знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Двухвежавы прамавугольны ў плане храм з пяціграннай апсідай і невялікім трансептам. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам, трох'ярусныя вежы — высокімі шатрамі. Крылы трансепта прылягаюць адначасова да асноўнага аб'ёму і апсіды, накрыты двухсхільнымі дахамі, якія з трох бакоў закрыты шчытамі. Сцены рытмічна расчлянёны контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Унутры касцёл падзелены слупамі на тры нефы. Цэнтральны перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі. Над уваходам — хоры[2].
Вядомыя асобы
Некаторы час ксяндзом у касцёле працаваў Аляксандр Астрамовіч (Андрэй Зязюля), беларускі каталіцкі святар, паэт. У Трабах ён пачаў гаварыць касцельныя казанні па-беларуску.
Зноскі
- ↑ а б Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 344. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ а б «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год. С. 205
Літаратура
- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5. С. 468
- «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год. С. 205
Спасылкі
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Трабы) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Трабы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Трабы) на сайце Radzima.org