Перайсці да зместу

Андрэй Зязюля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Астрамовіч)
Андрэй Зязюля

Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лістапада (8 снежня) 1878
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1921(1921-01-17) (42 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, каталіцкі святар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Сцяпанавіч Астрамовіч (псеўданім Андрэй Зязюля; 26 лістапада (7 снежня) 1878, в. Навасада (цяпер Ашмянскі раён) — 17 студзеня 1921) — беларускі паэт, каталіцкі святар.

Пасля заканчэння павятовага вучылішча ў Ашмянах служыў у расійскім войску. У 19051910 гг. вучыўся ў каталіцкай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу, дзе пад уплывам земляка Адама Лісоўскага ўсвядоміўся як беларус, далучыўся да беларускай нацыянальнай ідэі. У час вучобы арганізаваў аб’яднанне клірыкаў-беларусаў.

Служыў ксяндзом у мястэчках Трабы, Ракаў, Свержань, Анопаль, Смілавічы, Сянно. Выступаў за беларусізацыю каталіцкага касцёла ў Беларусі, пачаў гаварыць касцельныя казанні да вернікаў па-беларуску. 26 лістапада 1914 на пахаванні ў Кухцічах князя Мікалая Радзівіла, мужа Магдалены Радзівіл, вёў надмагільную прамову па–беларуску[1]. Пераследаваўся касцельнымі ўладамі за прыхільнасць да роднага слова, што стала прычынай частай перамены месца службы, два гады быў без парафіі.

Адзін з арганізатараў і ўдзельнік з'езда беларускага каталіцкага духавенства ў Мінску (24-25 мая 1917), сябра Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці.

Актыўны папулярызатар беларускай каталіцкай ідэі на старонках перыядычнага друку. Быў адным з ініцыятараў выдання газеты Biełarus (хаця ў склад рэдакцыі не ўваходзіў), якая пачала выходзіць у студзені 1913 у Вільні лацінкай.

Друкаваў вершы з 1909 у газетах «Наша ніва», «Biełarus», «Krynica», «Вольная Беларусь», «Świetač», «Белорусская рада», «Беларускае жыццё». Выдаў зборнік паэзіі «З роднага загону» (Вільня, 1913, 2-ое дапоўненае выданне 1931), паэму «Слова праўды аб мове і долі беларуса» (Прага, 1917). Выйшла яго вершаванае апавяданне «Аленчына вяселле» (Вільня, 1923). Творчасць паэта прасякнута хрысціянскім светапоглядам, у ёй дамінуе патрыятычная тэма, ідэя адраджэння Беларусі, вера ў яе лепшую будучыню.

Аўтар беларускага рэлігійнага гімна «Божа, што калісь народы...».

Збіраў народныя песні, якія разам з запісамі Антона Грыневіча склалі зборнік «Беларускія песні з нотамі» Т. 2. (Пецярбург, 1912).

Зноскі

  1. Станкевіч, А. З Богам да Беларусі: збор твораў / Адам Станкевіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — 1097 с. — С. 418. — ISBN 978-80-866961-13-3.
  • Арсень Ліс. ЗЯЗЮЛЯ Андрэй // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 457.
  • Віцьбіч Ю. Бог і Бацькаўшчына: 1878—1968. У 90-я ўгодкі ад нараджэньня Андрэя Зязюлі // Божым шляхам. 1968. № 6. С. 12-15.
  • Гэрмановіч Я. Мае прыяцелі: Аляксандар Астрамовіч (Андрэй Зязюля) 26.ХІ.1878 — 17.І.1921 // Божым шляхам. 1965. № 2. С. 6-7.
  • Саламевіч Я. Паэт-святар Андрэй Зязюля // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. № 7-8. С. 140—144.
  • Х. М-а. Замест вянка на магілу Андрэя Зязюлі // Божым шляхам. 1951. № 3. С. 10-12.
  • Шаставец У. Крыж і церні жыцця: Андрэй Зязюля // Полымя. 1999. № 4. С. 285—296.
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Андрэй Зязюля