Іван Пятровіч Чыгрын: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: ({{ДН|10|4|1931}}, вёска Чамяры, Слонімскі раён → ({{ДН|10|4|1931}}, вёска Чамяры, {{МН|Слонімскі раён|у Слонімскім раёне|}} using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Іван Пятровіч Чыгрын''' ({{ДН|10|4|1931}}, [[вёска Чамяры]], {{МН|Слонімскі раён|у Слонімскім раёне|}}, [[Гродзенская вобласць]]) — беларускі [[літаратуразнавец]], [[паэт]], [[крытык]].
'''Іван Пятровіч Чыгрын''' ({{ДН|10|4|1931}}, [[Вёска Чамяры, Слонімскі раён|вёска Чамяры]], {{МН|Слонімскі раён|у Слонімскім раёне|}}, [[Гродзенская вобласць]]) — беларускі [[літаратуразнавец]], [[паэт]], [[крытык]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 14:25, 16 сакавіка 2015

Іван Пятровіч Чыгрын (10 красавіка 1931, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (1955—1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна (1957—1958). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958—1961). З 1961 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук.

У друку выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза „Маладняка“: Дарогамі сцвярджэння» (1985), "Крокі: Проза «Узвышша» (1989). З'яўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтарам асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).

Выступае ў друку з вершамі. Пераклаў паасобныя вершы Ф.Цютчава, У.Сыракомлі, Я.Лучыны. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).

Літаратура