Іван Пятровіч Чыгрын
Іван Пятровіч Чыгрын | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 2006 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, літаратуразнавец, крытык, літаратурны крытык |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], беларуская літаратура[1], творчае і прафесійнае пісьмо[d][1], паэзія[1] і перакладніцтва[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Іван Пятровіч Чыгрын (10 красавіка 1931, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 21 жніўня 2006[2]) — беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (1955—1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна (1957—1958). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958—1961). З 1961 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук.
У друку выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза „Маладняка“: Дарогамі сцвярджэння» (1985), "Крокі: Проза «Узвышша»" (1989), «Рэальнае і магчымае: проза Якуба Коласа» (1991), выдаў кнігу пра Максіма Гарэцкага «Паміж былым і будучым» (1994). Суаўтар кніжак «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтар асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).
Выступаў у друку з вершамі. Аўтар зборнікаў «Капеж» (1992), «Трыба» (1998), «Бераг» (1998), «Люблю вясну» (2000), «Вынікі падсумоўваліся ў панядзелак» (2001), «Пялёсткі полымя» (2002), «Фантазіі старога дзеда» (2005).
Пераклаў паасобныя вершы Я. Лучыны, У. Сыракомлі, Ф. Цютчава. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Пятровіч Чыгрын // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Петрушкевіч, А. Літаратуразнаўчыя здабыткі Івана Пятровіча Чыгрына / А. Петрушкевіч // Bialorutenistyka Bialostocka. — № 3. — 2011. — С. 143—148.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Даследчыку «Маладняка» і «Узвышша» споўнілася б 85
- «У Беларусі бэз цвіце вясной ля хатаў…»
- Некропаль
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Чамярах (Слонімскі раён)
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Крытыкі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Паэты Беларусі