Парафін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Дзяніс Тутэйшы перайменаваў старонку Парафіна у Парафін па-над перасылкай
др →‎Выкарыстанне: пунктуацыя
Радок 13: Радок 13:


== Выкарыстанне ==
== Выкарыстанне ==
Парафін выкарыстоўваецца ў вытворчасці [[Карбонавыя кіслоты|карбонавых кіслот]], [[Папера|паперы]]<ref name="dic" />, [[гума]]вых вырабаў, [[Свечка|свечак]], [[Аловак|алоўкаў]], тавараў бытавой хіміі, пластычных змазак, у якасці электраізаляцыйнага матэрыялу і інш<ref name="hem" />. Таксама парафін выкарыстоўваецца ў [[Медыцына|медыцыне]], [[Харчовая прамысловасць|харчовай прамысловасці]].
Парафін выкарыстоўваецца ў вытворчасці [[Карбонавыя кіслоты|карбонавых кіслот]], [[Папера|паперы]]<ref name="dic" />, [[гума]]вых вырабаў, [[Свечка|свечак]], [[Аловак|алоўкаў]], тавараў бытавой хіміі, пластычных змазак, у якасці электраізаляцыйнага матэрыялу і інш.<ref name="hem" /> Таксама парафін выкарыстоўваецца ў [[Медыцына|медыцыне]], [[Харчовая прамысловасць|харчовай прамысловасці]].


== Зноскі ==
== Зноскі ==

Версія ад 23:04, 26 лютага 2016

Парафін

Парафі́н (ад лац.: parum — мала і лац.: affinis — роднасны) — сумесь насычаных вуглевадародаў (алканаў) саставу ад С18Н38 да С35Н72. Можа ўтрымліваць цыклічныя вуглевадароды.

Адкрывальнікам парафіну быў Карл фон Райхенбах[1].

Уласцівасці

Бясколернае крышталічнае рэчыва, тлустае навобмацак, без паху. Шчыльнасць 0,880—0,915 г/см³ (пры 15 °C). Тэмпература плаўлення 40—65 °C. Не раствараецца ў вадзе і этаноле, раствараецца ў большасці арганічных растваральнікаў, мінеральных маслах. У звычайных умовах устойлівы да кіслот, шчолачаў, галагенаў. Акісляецца азотнай кіслатой, кіслародам паветра (пры 140 °C) у прысутнасці каталізатараў[2] да тлустых кіслот. Рэагуе з хлорам з утварэннем хлорпарафінаў[3].

Парафін — гаручае рэчыва (тэмпература ўспышкі не ніжэй 160 °C, тэмпература самазагарання не ніжэй 300 °C)[3].

Атрыманне

Парафін атрымліваюць з нафты, азакерыту, аднаўленнем аксіду вугляроду (II) вадародам[2]. Па ступені ачысткі падзяляецца на высокаачышчаны, ачышчаны і неачышчаны. Усе гатункі парафіну не павінны мець паху і ўтрымліваць бензапірэн[3].

Выкарыстанне

Парафін выкарыстоўваецца ў вытворчасці карбонавых кіслот, паперы[2], гумавых вырабаў, свечак, алоўкаў, тавараў бытавой хіміі, пластычных змазак, у якасці электраізаляцыйнага матэрыялу і інш.[3] Таксама парафін выкарыстоўваецца ў медыцыне, харчовай прамысловасці.

Зноскі

  1. Рейхенбах, Карл // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. а б в Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 177. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  3. а б в г Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Organic-compound-stub