Міхаіл Васілевіч Зімянін: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Сакратары ЦК КПБ using HotCat |
др added Category:Другія сакратары ЦК КПБ using HotCat |
||
Радок 93: | Радок 93: | ||
[[Катэгорыя:Міністры асветы БССР]] |
[[Катэгорыя:Міністры асветы БССР]] |
||
[[Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ]] |
[[Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ]] |
||
[[Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ]] |
Версія ад 17:17, 5 верасня 2016
Міхаіл Васілевіч Зімянін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 лістапада 1914 Віцебск, Расійская імперыя |
||||||
Смерць |
3 мая 1995 (80 гадоў) Масква, Расія |
||||||
Месца пахавання | Траекураўскія могілкі ў Маскве | ||||||
Дзеці | Natalya Zimyanina[d] і Vladimir Zimyanin[d] | ||||||
Веравызнанне | Атэіст | ||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, журналіст | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка[1] і дыпламатыя[1] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Міхаіл Васілевіч Зімянін (21 лістапада 1914, Віцебск — 3 мая 1995, Масква) — савецкі партыйны дзеяч, сакратар ЦК КПСС, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР. Дэпутат Савета нацыянальнай Вярхоўнага Савета СССР 2-3 і 7-11 скліканняў ад РСФСР.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і рабочага. Беларус.
Працоўны шлях пачаў у 1929 годзе рабочым паравозарамонтнага дэпо. У 1934—1936 гадах на выкладчыцкай працы ў школе, у 1936—1938 гадах у шэрагах Чырвонай Арміі.
У 1938 годзе вылучаны на камсамольскую працу. З 1939 года член ВКП(б). У 1939 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. З 1939 года — сакратар ЦК камсамола Беларусі. У 1940—1946 гадах займаў пасаду першага сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны займаўся стварэннем камсамольскага падполля і фарміраваннем падпольных камсамольскіх органаў. У 1942 годзе ў якасці члена Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б)Б вёў працу па разгортванні падпольнай і партызанскай барацьбы ў Беларусі. У 1946 годзе быў прызначаны міністрам асветы БССР. З 1947 года становіцца сакратаром, а затым другім сакратаром ЦК КП Беларусі. З 1952 па 1956 год і з 1966 года — член ЦК КПСС (у 1956—1966 гадах — член Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі КПСС).
12 чэрвеня 1953 года Прэзідыум ЦК КПСС па дакладной запісцы Л. П. Берыі прыняў пастанову «Пытанні Беларускай ССР», па якім ЦК КПБ было рэкамендавана абраць першым сакратаром ЦК КПБ, на бліжэйшым пленуме. Аднак падчас правядзення ў Мінску 25—27 чэрвеня 1953 г Пленума ЦК КПБ, у Маскве быў арыштаваны Л. П. Берыя і Прэзідыум ЦК КПСС адмяніў рэкамендацыю, у сувязі з чым М. С. Патолічаў зноў быў пераабраны першым сакратаром ЦК КПБ.
У 1956—1958 гадах быў паслом СССР у В'етнаме, з 1960 па 1965 гады — у Чэхаславакіі.
У 1965 годзе становіцца намеснікам міністра замежных спраў СССР, але неўзабаве пераводзіцца на пасаду галоўнага рэдактара «Праўды», на якой прапрацаваў больш за 10 гадоў, да 1976 года. З 1966 па 1976 год старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР.
5 сакавіка 1976 года па рэкамендацыі і з падачы К. Чарненка абраны сакратаром ЦК КПСС, сумесна з М. Суславым курыраваў ідэалагічныя пытанні, а таксама навуку, адукацыю, культуру і СМІ.
У кастрычніку 1980 года прадстаўляў Палітбюро ЦК КПСС на пахаванні П. М. Машэрава.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
- Міхаіл Зімянін: "Заўсёды стараўся сумленна служыць Радзіме" // Газета "Звязда"
Міхаіл Васілевіч Зімянін на сайце «Героі краіны»
Шаблон:Героі Сацыялістычнай Працы Шаблон:Галоўныя рэдактары газеты «Праўда»
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 3 мая
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Члены Саюза журналістаў СССР
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Дзяржаўныя дзеячы СССР
- Галоўныя рэдактары газеты «Праўда»
- Сакратары ЦК КПСС
- Паслы СССР у В'етнаме
- Паслы СССР у Чэхаславакіі
- Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы СССР
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Пахаваныя на Траекураўскіх могілках
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад РСФСР
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
- Міністры асветы БССР
- Сакратары ЦК КПБ
- Другія сакратары ЦК КПБ