Гейзерых: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
=== Бітва за панаванне ў Міжземным моры === |
=== Бітва за панаванне ў Міжземным моры === |
||
Аднак мір не быў працяглым. 19 кастрычніка 439 года Гейзерых нанес нечаканы ўдар, узяў і спустошыў вобласці, што засталіся ў рымлян ([[Праконсульская Афрыка]] і [[Бізацэны]]). Авалодаўшы карфагенскім флотам дзеля перавозкі зерня, ён ператварыў яго у ваенны флот. Такім чынам, ён стаў уладарыць на заходнім і цэнтральным [[Міжземнае мора|Міжземным моры]]. У 439 - 440 гады вандальскі флот рабаваў узбярэжжы [[Сіцылія|Сіцыліі]] і Паўднёвай Італіі. Кантынгент [[Войска Заходняй Рымскай імперыі|заходне-рымскіх войскаў]] і [[Візантыйскі флот|усходне-рымскі флот]], закліканы [[Валентыніян III|Валентыянам ІІІ]] на дапамогу, дасягнулі, праўда, няшмат, але перашкодзілі вокамгненнаму захопу Сіцыліі. Аднак калі ў 442 годзе ўсходне-рымскі флот сышоў, Гейзерых заняў Сіцылію і прымусіў заходне-рымскі ўрад падпісаць з ім новую дамову. Вандалы і аланы вызваліліся ад статусу федэратаў і былі прызнаны практычна незалежнымі. Дамова ўключала таксама пашырэнне межаў каралеўства Гейзерыха, якое ўвабрала ў сябе Трыпалітынію. Імперыя захавала абедзьве правінцыі Маўрытаніі, Нумідыйскую вобласць вакол Цытра і Ўсходнюю Трыпалітанію. Сіцылія некаторы час таксама належыла Рымскай Імперыі. |
Аднак мір не быў працяглым. 19 кастрычніка 439 года Гейзерых нанес нечаканы ўдар, узяў і спустошыў вобласці, што засталіся ў рымлян ([[Праконсульская Афрыка]] і [[Бізацэны]]). Авалодаўшы карфагенскім флотам дзеля перавозкі зерня, ён ператварыў яго у ваенны флот. Такім чынам, ён стаў уладарыць на заходнім і цэнтральным [[Міжземнае мора|Міжземным моры]]. У 439 - 440 гады вандальскі флот рабаваў узбярэжжы [[Сіцылія|Сіцыліі]] і Паўднёвай Італіі. Кантынгент [[Войска Заходняй Рымскай імперыі|заходне-рымскіх войскаў]] і [[Візантыйскі флот|усходне-рымскі флот]], закліканы [[Валентыніян III|Валентыянам ІІІ]] на дапамогу, дасягнулі, праўда, няшмат, але перашкодзілі вокамгненнаму захопу Сіцыліі. Аднак калі ў 442 годзе ўсходне-рымскі флот сышоў, Гейзерых заняў [[Сіцылія|Сіцылію]] і прымусіў заходне-рымскі ўрад падпісаць з ім новую дамову. Вандалы і аланы вызваліліся ад статусу федэратаў і былі прызнаны практычна незалежнымі. Дамова ўключала таксама пашырэнне межаў каралеўства Гейзерыха, якое ўвабрала ў сябе Трыпалітынію. Імперыя захавала абедзьве правінцыі [[Маўрытані, рымская правінцыя|Маўрытаніі]], [[Нумідыя|Нумідыйскую вобласць]] вакол [[Цытр|Цытра]] і [[Ўсходняя Трыпалітанія, рымская правінцыя|Ўсходнюю Трыпалітанію]]. Сіцылія некаторы час таксама належыла [[Рымская імперыя|Рымскай Імперыі]]. |
||
=== Узмацненне каралеўскай улады === |
=== Узмацненне каралеўскай улады === |
||
У 442 годзе родаплямённая арыстакратыя вандалаў падняла паўстанне супраць улады Гейзэрыха, якая ўсё расла. Паўстанне было падаўлена, і ў далейшым родаплямённая арыстакратыя перастае выконваць важную ролю ў палітыцы каралеўства. Разам з тым павялічваецца значнасць служылай знаці, што залежыла ад караля. Не склікаўся болей і народны сход. Вайсковыя атрады вандалаў, сярод якіх важную ролю выконвала конніца, былі размешчаныя ўздоўж ваўднёвай мяжы і ў партах. Вайсковую службу неслі толькі вандалы і аланы - акрамя маўраў у дапаможных атрадах. |
У 442 годзе родаплямённая арыстакратыя вандалаў падняла паўстанне супраць улады Гейзэрыха, якая ўсё расла. Паўстанне было падаўлена, і ў далейшым родаплямённая арыстакратыя перастае выконваць важную ролю ў палітыцы каралеўства. Разам з тым павялічваецца значнасць служылай знаці, што залежыла ад караля. Не склікаўся болей і народны сход. Вайсковыя атрады вандалаў, сярод якіх важную ролю выконвала конніца, былі размешчаныя ўздоўж ваўднёвай мяжы і ў партах. Вайсковую службу неслі толькі [[вандалы]] і [[аланы]] - акрамя [[Маўры|маўраў]] у дапаможных атрадах. |
||
=== Захоп Рыма і узбуйненне Вандальскага каралеўства === |
=== Захоп Рыма і узбуйненне Вандальскага каралеўства === |
||
{{main|Захоп Рыма вандаламі (455 год)}} |
{{main|Захоп Рыма вандаламі (455 год)}} |
||
Калі ў Рыме быў забіты імператар Валентыян ІІІ, Гейзерых скарыстаўся гэтым, каб разарваць мірную дамову з імперыяй 422 года. Дадатковай падставай стала тое, што новы імператар |
Калі ў [[Рым|Рыме]] быў забіты імператар [[Валентыян ІІІ]], Гейзерых скарыстаўся гэтым, каб разарваць мірную дамову з імперыяй 422 года. Дадатковай падставай стала тое, што новы імператар [[Петроній Максім]] выдаў за свайго сына дачку Валентыяна, Еўдоксію, якую яшчэ ў 446 годзе заручылі з Хунерыхам, сынам Гейзерыха. Гейзерых сам узначаліў флот і ў апошнія дні траўня 455 года высадзіўся ў вусці Тыбра. У Рыме пачалася паніка, у час якой быў забіты Петроній Максім. |
||
Пасля 14-дзённага разрабавання Рыма Гейзерых пакінуў горад, узяўшы з сабою ўдаву Валентыяна і яго дачок Еўдоксію і Галу Плацыдзію. |
Пасля 14-дзённага разрабавання Рыма Гейзерых пакінуў горад, узяўшы з сабою ўдаву Валентыяна і яго дачок Еўдоксію і Галу Плацыдзію. |
Версія ад 09:03, 15 сакавіка 2017
Гейзерых | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Geisericus | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алібрый | ||||||
Пераемнік | Гундэрых | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
невядома каля 389 |
||||||
Смерць |
пасля 480 года |
||||||
Род | Хасдынгі[d] | ||||||
Бацька | Гадагісл | ||||||
Дзеці | Huneric[d], Gento[d] і Theodoric[d] | ||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гейзерых (Гензерых, каля 389—24 ці 25 студзеня 477) - кароль вандалаў у 428—477 гадах, стваральнік Каралеўства вандалаў і аланаў у Паўночнай Афрыцы. У час яго кіравання вандалы і аланы разрабавалі Рым у 455 годзе.
Біяграфія
Паходжанне
Гейзерых быў другім сынам караля вандалаў Гадагісла ад наложніцы з адзінакроўным братам і пераемнікам Гундэрыха.
Іардан у сваёй працы «Аб паходжанні і дзеяннах гетаў» пісаў аб ім: «Гезэрых быў невысокага росту і кульгавы з-за падзення з каня, утойлівы, нешматслоўны, зневажаў раскошу, бурны ў гневе, сквапны да багацця, вельмі недальнабачны, калі трэбы было абурыць плямёны, гатовы сеяць насенне разладу і нянавісці».
Паводле слоў Пракопія Кесарыйскага, Гейзерых ”цудоўна ведаў вайсковую справу і быў незвычайным чалавекам”[1].
Уварванне ў Афрыку
На момант узыходжання на трон Гейзерыха ў паўночнай Афрыцы склалася цяжкая дзеля рымскай улады сітуацыя: паўстанне вайскавода Баніфацыя, уварванне берберскіх плямёнаў і іншыя складанасці. Гэта выкарысталі аланы і вандалы. Гейзерых з 80-тысячным войскам ў маі 429 года пераправіўся праз Гібралтар і, не сустрэўшы сур’ёзнага супраціву, прайшоў меней чым за год адлегласць ад Гінгіса да Карфегена, то бок каля 2 тысяч км. Вандалы захапілі буйныя і дробныя гарады, толькі Цытра і Карфаген паспяхова адбілі нашэсце. Рымскі вайскавод Баніфацый адыйшоў са сваім войскам у горад Гіпон-Гірэй, дзе цягам 14 месяцаў, да ліпеня 431 года вытрымліваў аблогу. Затым ён сышоў, пакінуўшы горад аланам і вандалам. Гіпон-Рэгій стаў першай паўночна-афрыканскай рэзідэнцыяй Гейзерах.
Вайна з Візантыяй за Афрыку
Каля 432 года на тэрыторыі, за якую ішла барацьба у Паўночнай Афрыцы, уступіла Усходняя Рымская Імперыя пад камандваннем Флавія Аспара, вайскавода аланскага паходжання. Абодва бакі спустошвалі багатыя правінцыі, але, відаць, пазбягалі вырашальнай бітвы. За перыяд да 435 года вандалы і аланы захапілі значную частку рымскай Паўночнай Афрыкі. Мір быў падпісаны ў 435 годзе ў Гіпон-Рэгіі. Імперыя пасля перамоў надала вандалам і аланам статус федэратаў. Паколькі тэкст дамовы да нас не дайшоў, можна толькі меркаваць, што Гейзерых, у сваю чаргу, абавязаўся пастаўляць востра неабходны Італіі аліўкавы алей і зерне, а таксама абараняць межы ад бербераў.
Бітва за панаванне ў Міжземным моры
Аднак мір не быў працяглым. 19 кастрычніка 439 года Гейзерых нанес нечаканы ўдар, узяў і спустошыў вобласці, што засталіся ў рымлян (Праконсульская Афрыка і Бізацэны). Авалодаўшы карфагенскім флотам дзеля перавозкі зерня, ён ператварыў яго у ваенны флот. Такім чынам, ён стаў уладарыць на заходнім і цэнтральным Міжземным моры. У 439 - 440 гады вандальскі флот рабаваў узбярэжжы Сіцыліі і Паўднёвай Італіі. Кантынгент заходне-рымскіх войскаў і усходне-рымскі флот, закліканы Валентыянам ІІІ на дапамогу, дасягнулі, праўда, няшмат, але перашкодзілі вокамгненнаму захопу Сіцыліі. Аднак калі ў 442 годзе ўсходне-рымскі флот сышоў, Гейзерых заняў Сіцылію і прымусіў заходне-рымскі ўрад падпісаць з ім новую дамову. Вандалы і аланы вызваліліся ад статусу федэратаў і былі прызнаны практычна незалежнымі. Дамова ўключала таксама пашырэнне межаў каралеўства Гейзерыха, якое ўвабрала ў сябе Трыпалітынію. Імперыя захавала абедзьве правінцыі Маўрытаніі, Нумідыйскую вобласць вакол Цытра і Ўсходнюю Трыпалітанію. Сіцылія некаторы час таксама належыла Рымскай Імперыі.
Узмацненне каралеўскай улады
У 442 годзе родаплямённая арыстакратыя вандалаў падняла паўстанне супраць улады Гейзэрыха, якая ўсё расла. Паўстанне было падаўлена, і ў далейшым родаплямённая арыстакратыя перастае выконваць важную ролю ў палітыцы каралеўства. Разам з тым павялічваецца значнасць служылай знаці, што залежыла ад караля. Не склікаўся болей і народны сход. Вайсковыя атрады вандалаў, сярод якіх важную ролю выконвала конніца, былі размешчаныя ўздоўж ваўднёвай мяжы і ў партах. Вайсковую службу неслі толькі вандалы і аланы - акрамя маўраў у дапаможных атрадах.
Захоп Рыма і узбуйненне Вандальскага каралеўства
Калі ў Рыме быў забіты імператар Валентыян ІІІ, Гейзерых скарыстаўся гэтым, каб разарваць мірную дамову з імперыяй 422 года. Дадатковай падставай стала тое, што новы імператар Петроній Максім выдаў за свайго сына дачку Валентыяна, Еўдоксію, якую яшчэ ў 446 годзе заручылі з Хунерыхам, сынам Гейзерыха. Гейзерых сам узначаліў флот і ў апошнія дні траўня 455 года высадзіўся ў вусці Тыбра. У Рыме пачалася паніка, у час якой быў забіты Петроній Максім.
Пасля 14-дзённага разрабавання Рыма Гейзерых пакінуў горад, узяўшы з сабою ўдаву Валентыяна і яго дачок Еўдоксію і Галу Плацыдзію.
Зноскі
- ↑ Прокопий Кесарийский, «Война с вандалами», кн. 1.3