Алібрый
Аніцый Алібрый лац.: Anicius Olybrius | ||
![]() | ||
Манета імператара Алібрыя | ||
| ||
---|---|---|
11 ліпеня — 23 кастрычніка 472 года | ||
Папярэднік | Пракопій Антэмій | |
Пераемнік | Гліцэрый | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | V стагоддзе | |
Смерць | 23 кастрычніка 472 | |
Бацька | Anicius Probus[d] | |
Жонка | Плацыдыя[d] | |
Дзеці | Анікія Юліяна[d] | |
Аніцый Алібрый (лац.: Anicius Olybrius) (пам. 23 кастрычніка 472) — рымскі імператар, які кіраваў з 11 ліпеня па 23 кастрычніка 472 года.
Алібрый быў канстанцінопальсхім сенатарам і кансулярам з роду Аніцыяў. Жанаты быў з малодшай дачкой Валентыніяна III, Плацыдзіяй, і праз гэта мог прэтэндаваць на рымскі пасад. Дзякуючы гэтым сувязям да яго добра ставіўся вандальскі кароль Гейзерых[1]. Падтрымцы гэтага варвара Алібрый шмат у чым быў абавязаны сваім поспехам. Пасля таго як Рыцымер пачаў вайну супраць імператара Антэмія, Алібрый прыбыў у Італію і быў абвешчаны рымскім імператарам у лагеры Рыцымера[2].
Алібрый кіраваў зусім нядоўга і сканаў падчас эпідэміі чумы 23 кастрычніка 472 года.
У шлюбе з Плацыдзіяй у Алібрыя нарадзілася дачка Анікія Юліяна.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гиббон, Э. Закат и падение Римской империи. — м, 1997.
- Прокопий Кесарийский. Войны Юстиниана. — М., 1993.