Васіль Рыгоравіч Супрун: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19: Радок 19:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{крыніцы/<"|15}}
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10&nbsp;000}}


{{DEFAULTSORT:Супрун}}
{{DEFAULTSORT:Супрун}}

Версія ад 18:40, 3 верасня 2017

Васіль Рыгоравіч Супрун
Дата нараджэння 10 сакавіка 1926(1926-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 2007(2007-05-02) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, краязнавец, археолаг
Альма-матар
Член у

Васіль Рыгоравіч Супрун (10 сакавіка 1926, вёска Глоўсевічы, (Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства), цяпер Слонімскі раён, Гродзенская вобласць2 мая 2007, Слонім) — беларускі паэт, краязнавец, археолаг.

Біяграфія

Скончыў тры курсы Слонімскай настаўніцкай семінарыі (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак Міжэвічы і Глоўсевічы Слонімскага раёна. У маі 1946 разам з сябрамі М.Ракевічам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Арыштаваны 6 чэрвеня 1947. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «Крывое кола» і мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у лагерах Інты і Варкуты. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай Ларысай Геніюш. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь.

У Слонім вярнуўся ў снежні 1956, дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член СП Беларусі з 1995.

Творы

  • Крык: Вершы. Мн., 1993;
  • Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994;
  • За смугою часу: Даследаванні і меркаванні. Мн., 1994;
  • Незабыўныя «ксівы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапіскі з Ларысай Геніюш. Гродна, 1998;
  • Жыць для Беларусі: Вершы. Мн., 1998.
  • Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.

Зноскі

Літаратура

  • {{крыніцы/<"|15}}