Павел Ідзькоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 35: Радок 35:
* Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
* Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
* Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – 188 s.
* Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – 188 s.

{{ізаляваны артыкул}}


[[Катэгорыя:Ордэн езуітаў]]
[[Катэгорыя:Ордэн езуітаў]]

Версія ад 22:48, 30 лістапада 2018

Павел Ідзькоўскі
польск.: Paweł Idźkowski (Idźkowski)
Род дзейнасці святар, педагог
Дата нараджэння каля 1607
Месца нараджэння Падляшша
Дата смерці 19 лістапада 1669
Месца смерці Нясвіж

Павел Ідзькоўскі (польск.: Paweł Idźkowski (Idźkowski); каля 1607, Падляшша19 лістапада 1669, Нясвіж[1]) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 жніўня 1625 г. у Вільні. Скончыўшы навіцыят, пад кіраўніцтвам прафесара Валенція Кёльнскага займаўся ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1627–1629). Вывучаў філасофію ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1629–1632), а тэалогію – у Вільні (1636–1640), дзе быў таксама высвечаны на ксяндза[2].

Выкладаў экстэрнам у сярэдніх езуіцкіх школах, а потым працаваў прафесарам рыторыкі для клірыкаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі ў Вільні (1643–1646). (Адным з яго вучняў быў Андрэй Младзяноўскі). Прэфект сярэдніх школ у Полацку (1646–1647), суперыёр рэзідэнцыі ў Навагрудку (1647–1650), прэфект будаўніцтва ў Пінскім езуіцкім калегіуме (1652–1653), суперыёр рэзідэнцый ў Бабруйску (1654–1655) і Мінску (1657 – 1662) і, нарэшце, рэктар Нясвіжскага езуіцкага калегіума (1665–1668). Напрыканцы жыцця служыў прыдворным прапаведнікам князёў Радзівілаў у Клецку (1668–1669)[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 65.

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – 188 s.