Іран (конунг Русіланда): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Новая старонка: '{{Дзяржаўны дзеяч | беларускае імя = Іран | арыгінальнае імя = Íron | партрэт...' |
др Artsiom91 перанёс старонку Іран ( Конунг Русіланда) у Іран (конунг Русіланда) не пакінуўшы перасылкі |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 00:54, 16 верасня 2019
Іран | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Íron | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
Іран (стар.-сканд. Íron) — легендарны конунг Смаленска (Smálenzkju), брат конунга Русі(Русіланд), Польшчы(Пуліналанд) і Полацка (Палціскі) Вальдзімара.
Біяграфія
Конунг Русі Гертніт перад смерцю падзяліў свае ўладанні паміж трыма сынамі: старэйшы Азантрыкс ( Ósantrix ) атрымаў Вількіналанд, малодшы Вальдзімар ( Valdimarr ) усходнюю частку царства — Русіланд(Русь) і Пуліналанд(Польшча), а сын наложніцы Іліас стаў ярлам Грэцыі, у сазе — Grikkland ).
У кіраванне Азантрыкса і Вальдзімара адбываецца ўзвышэнне Гуна Атылы, які падпарадкоўвае сабе Гунналанд, якім да гэтага валодаў стары конунг Міліас. Далей Атыла сватаецца да дачкі Азантрыкса — Эрке, але не адразу дамагаецца свайго, таму ідзе вайной на Вількіналанд. У вайне гіне Азантрыкс, а яго дачка Эркана становіцца жонкай Атылы.
Пасля гібелі брата Вальдзімар сам ідзе вайной на Гунаў (Гуналанд) і руйнуе валоданні Атылы, пачынаецца вайна. У гэтых падзеях на баку Атылы ўдзельнічае галоўны герой сагі — Тыдрэк Бернскі. У адной з бітваў апісваецца паядынак Тыдрэка Бернскага з Тыдрэкам, сынам Вальдзімара . Далей Атыла з вялікім войскам пачынае паход на Вальдзімара і спусташае Русь і Польшчу(Русіланд і Пуліналанд). Вырашальныя бітвы адбываюцца каля Полацка (Palteskia), які бярэ сам Атыла, і Смаленска (Smálenzkju), які бярэ Тыдрэк Бернскі. У гэтай вайне Вальдзімар і яго сын гінуць, застаецца толькі смаленскі ярл Іран, брат конунга Вальдзімара" . Пасля перамогі Атыла прызначыў Ірана « кіраваць тым царствам, судзіць па земскаму праву і плаціць даніны конунгу Атыле і даваць яму падмогі, калі яму спатрэбіцца » .
Гл. таксама
Литература
- Сага пра Тыдрэка Бернскага
- Сагі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 202.
- Текст по изд.: Веселовский А. Н. Русские и вильтины в саге о Тидреке Бернском. // ИОРЯИС. Т. ХШ. Кн.1. СПб., 1906.