Іран (конунг Русіланда)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іран
легендарны князь Смаленска і Полацка
магчыма V ст.

Іран (стар.-сканд. Íron) — легендарны конунг Смаленска (Smálenzkju), брат конунга Русі (Русіланд), Польшчы (Пуліналанд) і Полацка (Палціскі) Вальдзімара.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Конунг Русі Гертніт перад смерцю падзяліў свае ўладанні паміж трыма сынамі: старэйшы Азантрыкс (Ósantrix) атрымаў Вількіналанд, малодшы Вальдзімар (Valdimarr) усходнюю частку царства — Русіланд (Русь) і Пуліналанд (Польшча), а сын наложніцы Іліас стаў ярлам Грэцыі, у сазе — Grikkland).

У кіраванне Азантрыкса і Вальдзімара адбываецца ўзвышэнне Гуна Атылы, які падпарадкоўвае сабе Гунналанд, якім да гэтага валодаў стары конунг Міліас. Далей Атыла сватаецца да дачкі Азантрыкса — Эрке, але не адразу дамагаецца свайго, таму ідзе вайной на Вількіналанд. У вайне гіне Азантрыкс, а яго дачка Эркана становіцца жонкай Атылы.

Пасля гібелі брата Вальдзімар сам ідзе вайной на Гунаў (Гуналанд) і руйнуе валоданні Атылы, пачынаецца вайна. У гэтых падзеях на баку Атылы ўдзельнічае галоўны герой сагі — Тыдрэк Бернскі. У адной з бітваў апісваецца паядынак Тыдрэка Бернскага з Тыдрэкам, сынам Вальдзімара . Далей Атыла з вялікім войскам пачынае паход на Вальдзімара і спусташае Русь і Польшчу(Русіланд і Пуліналанд). Вырашальныя бітвы адбываюцца каля Полацка (Palteskia), які бярэ сам Атыла, і Смаленска (Smálenzkju), які бярэ Тыдрэк Бернскі. У гэтай вайне Вальдзімар і яго сын гінуць, застаецца толькі смаленскі ярл Іран, брат конунга Вальдзімара. Пасля перамогі Атыла прызначыў Ірана «кіраваць тым царствам, судзіць па земскаму праву і плаціць даніны конунгу Атыле і даваць яму падмогі, калі яму спатрэбіцца» .

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Литература[правіць | правіць зыходнік]