Пратэінапласты: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др - {{няма катэгорый}} |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{biology-stub}} |
|||
{{Клеткі раслін}} |
{{Клеткі раслін}} |
||
Версія ад 09:14, 7 лістапада 2019
Пратэінапласты — тып пластыдаў — лейкапластаў, якія назапашваюць бялкі. Бялкі назапашваюцца ў іх у відзе крышталёў, акрамя таго, пратэінапласты могуць быць пунктамі ферментатыўнай актыўнасці, у якой задзейнічаны змяшчаныя ў іх бялкі. Хоць усе пластыды ўтрымліваюць бялкі ў высокіх канцэнтрацыях, толькі ў пратэінапластах, як было высветлена ў 1960-х і 1970-х гадах, утрымліваюцца буйныя бялковыя ўключэнні, бачныя як у светлавы, так і ў электронны мікраскоп. Дагэтуль невядома, ці спецыялізуюцца яны выключна на назапашванні бялкоў, падобна да таго як амілапласты назапашваюць крухмал і элаяпласты — тлушчы.
У 2007 годзе было заўважана, што ў папярэднія 25 гадоў не было праведзена ніякіх даследаванняў па пратэінапластах[1].
Пратэінапласты выяўлены ў шматлікім насенні, напрыклад, насенні бразільскага арэха (Bertholletia excelsa) і арахіса культурнага (Arachis hypogaea).
Зноскі
- ↑ Wise, Robert (2007). "1". The Diversity of Plastid Form and Function (PDF). Springer.