Усходняя Румелія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Flag file is descripted as "fictional" Тэгі: першае рэдагаванне Візуальная праўка: Пераключана |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Спасылкі |
||
Радок 70: | Радок 70: | ||
* [http://solo18.abac.com/mward/collection/europe/bulgaria/erumelia.html Маркі Усходняй Румеліі] |
* [http://solo18.abac.com/mward/collection/europe/bulgaria/erumelia.html Маркі Усходняй Румеліі] |
||
* [http://terkepek.adatbank.transindex.ro/kepek/netre70.gif Карта (1)], [http://terkepek.adatabank.transindex.ro/kepek/netre/102.gif карта (2)], [http://terkepek.adatabank.transindex.ro/kepek/netre/102.gif карта (3)] |
* [http://terkepek.adatbank.transindex.ro/kepek/netre70.gif Карта (1)], [http://terkepek.adatabank.transindex.ro/kepek/netre/102.gif карта (2)], [http://terkepek.adatabank.transindex.ro/kepek/netre/102.gif карта (3)] |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
[[Катэгорыя:Асманскія правінцыі]] |
[[Катэгорыя:Асманскія правінцыі]] |
||
[[Катэгорыя:Гісторыя Балгарыі]] |
[[Катэгорыя:Гісторыя Балгарыі]] |
Версія ад 05:45, 4 лістапада 2020
Аўтаномная правінцыя Асманскай імперыі | |||
Усходняя Румелія | |||
---|---|---|---|
Източна Румелия | |||
|
|||
|
|||
|
|||
Сталіца | Філіпопаль | ||
Афіцыйная мова | балгарская мова, асманская мова і грэчаская мова | ||
Грашовая адзінка | Ottoman lira[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Форма кіравання | абсалютная манархія | ||
Гісторыя | |||
• 13 ліпеня 1878 | Берлінскі кангрэс | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усхо́дняя Руме́лія (балг.: Източна Румелия; турэцк.: Doğu Rumeli; грэч. Ανάτσλική Ρωμυλια — Anatoliki Romylia) — аўтаномная турэцкая правінцыя з 1878 па 1908 гады. З 1885 года пад фактычным кантролем Балгарыі. Цэнтр правінцыі — Філіпопаль.
Гісторыя
Усходняя Румелія была створана пасля Берлінскага кангрэса 1878 года, на якім адбыўся перагляд Сан-Стэфанскага мірнага дагавора. Усходняя Румелія мела пэўную аўтаномію ад Асманскай імперыі, але знаходзілася пад прамой уладай султана імперыі: ён прызначаў кіраванне вобласцю. Генерал-губернатар павінен быць з хрысціян, ён прызначаўся султанам са згоды вялікіх дзяржаў.
Правінцыя Усходняя Румелія складалася з зямель Сліўненскага і Філіпопальскага саджакаў, з дадаткам двух каз Адрыянопальскага. Усходняя Румелія, уключаючы вобласць верхняй Марыцы і Тунджы, была абмежавана з поўначы Балканамі, з усхода Чорным морам, з захада — водападзелам Марыцы і Іскыра, а з поўдня паласой, праведзенай з захада на ўсход паміж 41°36' і 42°12' паўночнай шыраты.
Але такая ўяўная аўтаномія праіснавала ўсяго 7 гадоў; у верасні 1885 года, пасля буйнога балгарскага паўстання ў гэтай вобласці тэрыторыя Усходняй Румеліі была далучана да Балгарыі, якая знаходзілася пад фармальным сюзэрэнітэтам Асманскай імперыі. У 1896 годзе, калі Порта прызнала прынца Фердынанда Кобургскага балгарскім князем, яна адначасова з гэтым прызначыла яго генерал-губернатарам Усходняй Румеліі.
У 1908 Фердынанд І прыняў тытул цара Балгарыі і абвясціў аб анэксіі Усходняй Румеліі.
Наступныя тэрытарыяльныя змены Балгарыі ў выніку Балканскіх, Першай і Другой сусветных войн не паўплывалі на прыналежнасць Усходняй Румеліі, якая засталася ў яе межах.
Зноскі
- ↑ З 1885 фактычна аб'яднана з Балгарыяй