Сан-Стэфанскі мір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дом, у якім быў падпісаны Сан-Стэфанскі мір
Межы Расіі і балканскіх дзяржаў па Сан-Стэфанскаму мірнаму дагавору
Межы Балгарыі паводле Сан-Стэфанскага мірнага дагавора

Сан-Стэфанскі мір — папярэдні мірны дагавор, заключаны ў мястэчку Сан-Стэфана (заходні прыгарад Канстанцінопаля, цяпер Ешылькёй (Yeşilköy) у Стамбульскім раёне Бакыркёй) 19 студзеня (3 3) 1878 паміж Расійскай і Асманскай імперыяй і завяршыўшы руска-турэцкую вайну 1877-1878 гадоў. Меў вялікае значэнне для асвабаджэння балканскіх народаў ад асманскага іга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля задушэння Турцыяй паўстання ў Балгарыі ў 1876 годзе, а таксама пасля зварота баснійскіх паўстанцаў да сербаў аб дапамозе, Сербія і Чарнагорыя абвясцілі Асманскай імперыі вайну. Расія падтрымлівала славянскія народы, але перш за ўсё павінна была выгандляваць нейтральнасць Аўстра-Венгрыі. У Будапештскім пагадненні Расія абяцала не ствараць на Балканах адзінай славянскай дзяржавы, і прызнаць Боснію сферай уплыву Аўстрыі.

У адбыўшайся руска-турэцкай вайне Расія заваявала амаль усю еўрапейскую частку Асманскай імперыі і толькі Канстанцінопаль не быў узяты з-за ўмяшання заходніх дзяржаў. Вялікабрытанія і Францыя бачылі ў значным узрастанні расійскай магутнасці шкоду сваім інтарэсам і даслалі міжземнаморскія флаты да праліваў, каб прадэманстраваць прысутнасць. З аглядкай на гэта, Расія ў Сан-Стэфанскім дагаворы з Турцыяй паспрабавала зафіксаваць дасягнутыя поспехі, а Турцыя была вымушана прыняць максімальныя расійскія патрабаванні.

16 сакавіка 1878 года ў Сан-Стэфана адбыўся абмен ратыфікацыйнымі граматамі і дагавор увайшоў у сілу. З раасійскага боку дагавор падпісалі былы рускі пасол у Канстанцінопалі граф Мікалай Ігнацьеў і начальнік канцылярыі галоўнакамандуючага рускай арміі на Балканах і будучы пасол А. І. Нялідаў. З турэцкага - міністр замежных спраў Саўфет-паша і пасол у Германіі Саадулах-паша.

Сан-Стэфанскі дагавор прызнаваў незалежнасць Сербіі, Чарнагорыі і Румыніі, а іх тэрыторыя павялічвалася. Боснія і Герцагавіна павінны былі ўтварыць аўтаномную вобласць. Стваралася новае аўтаномнае княства на Балканах - Балгарыя, якое ўключала этнічныя балгарскія тэрыторыі ў Мезіі, Фракіі і Македоніі. Балгарыя распрасціралася ад Дуная да Эгейскага мора, ад Чорнага мора да Ахрыдскага возера і павінна была знаходзіцца два гады пад рускім кіраваннем, пасля чаго атрымлівала поўную аўтаномію, выплочваючы Турцыі намінальную даніну.

Турцыя абавязвалася выплаціць 1,410 млрд руб. кантрыбуцыі, з якіх 1,1 млрд пагашваліся за кошт тэрытарыяльных уступак - Ардаган, Карс, Батум, Баязет у Азіі; Дабруджа, востраў дэльты Дуная і Змяіны востраў у Еўропе. У якасці ўзнагароды за вяртаемую Расіі паўднёвую частку Бесарабіі, тэрыторыі, саступаемыя туркамі ў Еўропе, за выключэннем Змяінага вострава, пераходзілі да Румыніі (гэта значыць Паўночная Дабруджа).

Турцыя абавязвалася дакладна саблюдаць абмежавальны рэгламент 1868 г. у адносінах да Крыта, ўвесці ў фесаліі і Албаніі кіраванне па падобнаму прынцыпу і правесці рэформы ў Арменіі.

Еўрапейскія дзяржавы не жадалі пагадзіцца з гэтымі ўмовамі. Вялікабрытанія і Аўстра-Венгрыя жадалі любымі сродкамі прадухіліць выхад Расіі да Міжземнага мора праз свайго сатэліта Балгарыю. У абмен на Кіпр, Вялікабрытанія гарантавала Турцыі абарону. Наспяваючая вайна была прадухілена скліканнем Берлінскага кангрэса, на якім былі амаль поўнасць перагледжаны вынікі Сан-Стэфанскага дагавора на шкоду Расіі, Балгарыі и Чарнагорыі.

Дзень падпісання Сан-Стэфанскага мірнага дагавора - нацыянальнае свята Балгарыі, на якім адзначаецца дзень асвабаджэння і аднаўлення балгарскай дзяржавы.

У гонар Сан-Стэфанскага мірнага дагавора быў названы астэроід (185) Эўніка, адкрыты 1 сакавіка 1878 года, паколькі імя німфы грэчаскай міфалогіі Эўнікі перакладаецца як «шчаслівая перамога».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Дагаворы Асманскай імперыі