Хімічная рэакцыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: fiu-vro:Aadomidõ ümbreistmine
др робат Дадаем: ckb:کارلێکی کیمیایی
Радок 23: Радок 23:
[[bs:Hemijska reakcija]]
[[bs:Hemijska reakcija]]
[[ca:Reacció química]]
[[ca:Reacció química]]
[[ckb:کارلێکی کیمیایی]]
[[cs:Chemická reakce]]
[[cs:Chemická reakce]]
[[cy:Adwaith cemegol]]
[[cy:Adwaith cemegol]]

Версія ад 07:27, 19 снежня 2009

Шаблон:Вызнч — пераўтварэнне адных рэчываў (рэагентаў) у іншыя (прадукты), адрозныя складам ці будовай. Агульная колькасць атамаў кожнага з элементаў, з якіх складаюцца рэчывы, застаецца ў хімічнай рэакцыі нязменнай (у адрозненне ад ядравых рэакцый). Паслядоўнасць элементарных актаў хімічнага пераўтварэння называецца механізмам хімічнай рэакцыі. Хімічную рэакцыю апісвае хімічнае раўнанне.

Працяканне хімічнай рэакцыі залежыць ад прыроды рэагуючых рэчываў і знешніх умоваў. Хімічныя рэакцыі адбываюцца пры кантакце рэчываў, часта пад уплывам знешніх уздзеянняў (награванне, ціск, выпраменьванне і да т.п.). Хімічныя рэакцыі падпарадкоўваюцца пэўным заканамернасцям, якія вывучаюць фізічная хімія, тэрмадынаміка і хімічная кінетыка. (Гл. таксама закон аб захаванні масы ў рэчываў, закон Геса, правіла Вант-Гофа)

Класіфікацыя хімічных рэакцый

Тэрмадынамічная класіфікацыя улічвае энергетыку хімічнай рэакцыі (экзатэрмічныя і эндатэрмічныя хімічнай рэакцыі), колькасць фазаў у сістэме. Адрозніваюць таксама хімічныя рэакцыі, якія працякаюць у аб’ёме і на паверхні падзела фазаў.

Кінетычная клясыфікацыя адрознівае хімічныя рэакцыі па суадносінах хуткасці прамога і адваротнага пераўтварэння (зваротныя і незваротныя хімічныя рэакцыі), па колькасці стадый (простая і складаная хімічная рэакцыя, якую можна падзяліць на некалькі простых); малекулярнасць хімічная рэакцыя; парадак хімічнай рэакцыі па кожным рэагенце і ў цэлым. Асобнай групай з’яўляюцца каталітычныя хімічныя рэакцыі.

У залежнасці ад таго, якія часцінкі бяруць удзел у элементарным акце хімічнай рэакцыі, іх падзяляюць на малекулярныя, іённыя, фатахімічныя, радыкальныя, ланцуговыя.

У неарганічнай хіміі шырока ўжываецца клясыфікацыя хімічных рэакцый па тыпах злучэнняў і характары ўзаемадзеяння: хімічныя рэакцыі ўтварэння і раскладу, гідролізу, піролізу, нейтралізацыі, камплексаўтварэння, акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі.

Арганічная хімія мае сваю клясыфікацыю хімічных рэакцый.

Межы панятку хімічная рэакцыя да пэўнай ступені умоўныя. Звычайна не лічыцца хімічнай рэакцыяй ўтварэнне асацыятаў у растворах, электронна-ўзбуджаныя станы малекул, нават пры істотных зменах геаметрычнай канфігурацыі, таўтамерныя пераўтварэнні і г.д.