Трэці Дом Саветаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Славутасць
|Тып =
|Беларуская назва =
|Арыгінальная назва =
|Выява =
|Подпіс выявы =
|Шырыня выявы =
|Статус =
|Краіна =
|Краіна2 =
|Назва месцазнаходжання =
|Месцазнаходжанне =
|lat_dir = |lat_deg = |lat_min = |lat_sec =
|lon_dir = |lon_deg = |lon_min = |lon_sec =
|region =
|CoordScale =
|Канфесія =
|Епархія =
|Добрапрыстойнасць =
|Ордэнская прыналежнасць =
|Тып кляштара =
|Тып будынка =
|Архітэктурны стыль =
|Аўтар праекта =
|Будаўнік =
|Заснавальнік =
|Першае згадванне =
|Заснаванне =
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
|Пачатак будаўніцтва =
|Заканчэнне будаўніцтва =
|Будынкі = {{Славутасць/Будынкі||||||}}
|Вядомыя жыхары =
|Рэліквіі =
|Настаяцель =
|Стан =
|Сайт =
|Commons =
}}
'''Трэці Дом Саветаў''' — жылы дом у [[Мінск]]у, размешчаны на рагу [[Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)|вуліц Максіма Багдановіча]] (дом № 23) і [[Старажоўская вуліца|Старажоўскай]].
'''Трэці Дом Саветаў''' — жылы дом у [[Мінск]]у, размешчаны на рагу [[Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)|вуліц Максіма Багдановіча]] (дом № 23) і [[Старажоўская вуліца|Старажоўскай]].


Радок 15: Радок 55:


{{зноскі}}
{{зноскі}}

== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}

Версія ад 21:21, 17 лютага 2021

Славутасць
Трэці Дом Саветаў
53°54′34″ пн. ш. 27°33′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў і Уладзімір Мікалаевіч Вараксін
Дата пабудовы 1936
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трэці Дом Саветаў — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Максіма Багдановіча (дом № 23) і Старажоўскай.

Гісторыя

Пабудаваны у 1936 годзе па праекце А. Дзянісава і У. Вараксіна[1]. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52[2]. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся пераважна сем’і вышэйшых афіцэраў РККА. Кватэры мелі ўсе магчымыя на той час выгоды: каналізацыю, тэлефанізацыю і нават ванныя пакоі[3].

У кватэры № 24 пражываў наркам асветы Ананій Дзякаў[3], арыштаваны дома 11 мая 1937 года. У кватэры № 25 пражываў беларускі пісьменнік і эканаміст Янка Нёманскі, арыштаваны дома 27 красавіка 1937 года. Намэнклятурны, але ня толькі. Паводле гісторыка Ірыны Варанковай, да 1941 года тут жыла артыстка Ларыса Александроўская[2].

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 24 ліпеня 1941 года — у дзень масіраваных атак Мінск з паветра — у скляпеннях дома, якія былі прыстасаваны для бомбасховішча, схаваліся людзі. У асноўным гэта былі жанчыны і дзеці[1], сем’і мабілізаваных вайскоўцаў, якія не паспелі эвакуявацца[3]. Паводле ўспамінаў старшыні Савета Народных Камісараў БССР Івана Крупені «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей»[1].

Будынак быў адноўлены ў 1947 годзе[2]. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі»[1].

Архітэктура

Вядомы беларускі архітэктар А. Воінаў не раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканняў[1]:

" Самы вялікі па плошчы пакой аднесены ўглыб кватэры, і каб прайсці ў яго, трэба прайсці праз меншае па памерах жылое памяшканне. Разам с тым тут цікава вырашаны фасады, ў якіх простымі сродкамі з прымяненнем рознай па колеру і фактуры тынкоўцы і вертыкальных невялікага выступу пілястраў дасягнута высокая архітэктурна-мастацкая выразнасць. "

Зноскі

Спасылкі