Ананій Іванавіч Дзякаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ананій Дзякаў)
Ананій Іванавіч Дзякаў
Род дзейнасці педагог, дзяржаўны дзеяч
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1896(1896-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (41 год) ці 29 кастрычніка 1939(1939-10-29) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Бітвы/войны

Ананій Іванавіч Дзякаў (1 кастрычніка 1896, в. Багданаўка Мсціслаўскага павета, цяпер Хіславіцкі раён, Смаленская вобласць[2] — 29 кастрычніка 1937, Мінск, турма НКВД) — дзяржаўны дзеяч, педагог, рэктар БДУ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу.

Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. За мужнасць у баях атрымаў афіцэрскае званне. У 1918 годзе ўступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—1923 гадах служыў у Чырвонай Арміі (камандзір роты). З 1923 года — намеснік старшыні Мсціслаўскага павятовага выканкама. У 1924 годзе прызначаны намеснікам старшыні (потым старшынёй) Магілёўскага акруговага выканкама.

У ліпені 1928 года накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў пры­значаны намеснікам старшыні (пазней старшынёй) Віцебскага выканкама. У 1930—1934 гадах вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафесуры.

З лютага 1934 года — намеснік рэктара, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 года загадчык аддзела ЦВК БССР. У ліпені 1936 прызначаны наркамам асветы БССР.

Арыштаваны 11 мая 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 года як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асве­ты» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 красавіка 1957 года. Асабістая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://time.bsu.by/ru/rectors/782-ananij-ivanavich-dzyaka.html Праверана 5 кастрычніка 2023.
  2. Ананий Иванович Дьяков (руск.) (Праверана 10.5.2023) // Сайт БДУ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]