Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў (архітэктар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1879(1879-03-08)
Дата смерці 25 жніўня 1966(1966-08-25) (87 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Commons-logo.svg Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў на Вікісховішчы

Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў (8 сакавіка 1879, Ізмайлаўск — 25 жніўня 1966) — беларускі інжынер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут у 1906 годзе. Працаваў архітэктарам ва Упраўленні Паўднёва-Заходняй чыгункі, Белдзяржбудзе, з 1949 па 1957 год — у Белкаапсаюзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дом адпачынку ў Ждановічах. 1937
Дом на рагу вул. К. Маркса і Камсамольскай. 1934
Кааператыўны жылы дом швейнай фабрыкі «Кастрычнік». 1927

Асноўныя працы: праект рэканструкцыі дома віцэ-губернатара (1924)[1], кааператыўны жылы дом швейнай фабрыкі «Кастрычнік» па вул. Р. Люксембург (1927), жыл дом[d] на рагу вул. К. Маркса і Камсамольскай (1930)[2], 3-і Дом Саветаў (1936, сумесна з У. Вараксіным), галоўны даваенны комплекс лечкамісіі на Чырвонаармейскай, гараж СНК БССР (пабудаваны паміж 1936—1939)[3] у Мінску, Дом адпачынку ў Ждановічах (1928)[2]. Удзельнічаў са Станіславам Гайдукевічам у 1930 годзе ў распрацоўцы праекта (галоўны ўваход, асноўныя павільёны) Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі.

Дом арцелі інвалідаў «Адраджэнне» ў Гомелі (1953)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]