Уладзімір Мікалаевіч Вараксін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. Вараксін)
Уладзімір Мікалаевіч Вараксін
Дата нараджэння 22 чэрвеня (5 ліпеня) 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1980(1980-01-02) (78 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Мікалай Уладзіміравіч Вараксін
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мінск, Гомель, Магілёў і іншыя
Найважнейшыя пабудовы Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Уладзімір Мікалаевіч Вара́ксін (22 чэрвеня (5 ліпеня) 1901, Омск — 2 студзеня 1980) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны будаўнік БССР (1967)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1927 годзе мастацка-прамысловы тэхнікум у Омску[2]. У 1928—1932 гадах вучыўся ў Ленінградскай АМ, у 1932—1934 гадах у Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтва[3]. Працаваў у Белдзяржпраекце. З 1952 года выкладчык, у 1954—1971 гадах дацэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1971—1975 — загадчык кафедры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года[2].

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Палац піянераў і школьнікаў

Асноўныя працы да вайны: Палац піянераў і школьнікаў (1936, з А. П. Воінавым) у Мінску, будынак педтэхнікума ў Крычаве (1937, цяпер пачатковы блок СШ № 1 за палацам Пацёмкіна), будынак ЦК КПБ (1939—1947, з А. П. Воінавым) у Мінску, кінатэатр «Радзіма», комплекс будынкаў прамкамбіната (1939), жылы пасёлак аўтарамонтнага завода (1941) у Магілёве[2]. Творчасць Вараксіна звязана з развіццём неакласічнай тэндэнцыі ў даваеннай архітэктуры Беларусі[5].

Пасля вайны спраектаваў будынкі Беларускага інстытута народнай гаспадаркі па вул. Свярдлова (1954), Белкамунбанка па вул. Леніна (1949), жылыя дамы па вул. К. Маркса (1950), Маскоўскай (1949), Захарава, А. Кашавога (1955) у Мінску, тыпавыя праекты будынкаў раённых камітэтаў КПБ для Гомельскай, Віцебскай і Мінскай вобласці (1952)[2].

Займаўся рэканструкцыяй гродзенскага Новага замка, у выніку будынак набыў рысы сталінскага ампіру, страціўшы першапачатковы барочны стыль.[6]

Дакументы творчай дзейнасці (фотаздымкі будынкаў, артыкулы), біяграфічныя дакументы, ліставанне і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены сынам[7].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]


Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае сына Мікалая Вараксіна (нар. 1933), гісторыка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1941, 1951, 1961), медалямі. 1—2-я прэміі за праекты жылых дамоў для калгаснікаў на адкрытым рэспубліканскім конкурсе (1936, 1945).

Зноскі

  1. а б Вараксин Владимир Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 101. — 737 с.
  2. а б в г Вараксин Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Вараксин Владимир Николаевич
  4. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
  5. Алла Шамрук. Почти забытая страничка из истории архитектуры (руск.) (18 верасня 2008). Праверана 7 мая 2020.
  6. Лялевіч, Я., Трусаў, І. Г., Чарнякевіч, А. М., Вашкевіч, А. Ф., Саяпін, В. Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы. — Гародня-Wrocław, 2012. — 369 с. : іл., каляр. іл. ; 24 см. — С. ??
  7. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вараксин Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Архитектура во имя жизни : сборник биографических очерков и документов известных деятелей белорусской архитектуры / [сост. Г. И. Шостак]. ― Минск, 2007.
  • Вараксін Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 573. — 727 с. — 10 000 экз.