Янка Нёманскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Янка Нёманскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 красавіка 1890(1890-04-12)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 кастрычніка 1937(1937-10-30) (47 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, пісьменнік, эканаміст
Мова твораў: беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Янка Нёманскі, сапр.: Іван Андрэевіч Пятровіч (31 сакавіка (12 красавіка) 1890, в. Шчорсы Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі раён — 30 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Нёманскі, Нёманский; Крыптанімы: І. П., И. П., Я. Н-скі) — беларускі празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1909); у 1915—1916, 1918 г. вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У 1916 г. мабілізаваны ў армію, накіраваны ў школу прапаршчыкаў. У 1918 г. загадчык выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—1919 г. разам з Ц. Гартным выдаваў газету «Дзянніца», дзе з 1918 г. пачаў друкаваць публіцыстычныя творы. У 1919—1921 г. у Чырвонай Арміі.

З 1922 г. у Мінску; працаваў у планава-эканамічных органах. Намеснік старшыні Дзяржплана БССР. У 1927—1932 г. член праўлення літаратурнага аб'яднання «Полымя». Член Інбелкульта. Акадэмік БелАН з 1928 г. У 1929—1931 г. неадменны сакратар БелАН. З 1931 г. загадчык аддзела эканомікі НДІ прамысловасці. З 1931 па 1932 - дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. У 1933—1936 г. узначальваў кафедру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.

Арыштаваны 26 красавіка 1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29 кастрычніка 1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16 сакавіка 1957 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў апавяданнем «Над Кроманню» у 1922 г. (часопіс «Полымя»). На працягу 1928—1930 г. пісаў раман «Драпежнікі», які застаўся няскончаным (рукапіс 2-й часткі быў спалены супрацоўнікамі НКУС пасля арышту).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • На зломе: Апавяданні. Мн., 1925;
  • Творы. Мн., 1984.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
  • Нёманскі Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Строева Т. Адзін з пачынальнікаў // ЛіМ. 1980, 4 крас.
  • Хомчанка В. Абавязак памяці // ЛіМ. 1985, 15 ліст.
  • Савік Л. Янка Нёманскі // Гісторыя Беларускай літаратуры ХХ ст. — Мн., 1999. Т. 2.
  • Платонаў Р. Лёсы. — Мн., 1998.
    • Хранить вечно.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]