Троцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
др →‎Ураднікі: вікіфікацыя, перанесена: Вальны соймВальны сойм з дапамогай AWB
Радок 82: Радок 82:
{{Асноўны артыкул|Старосты троцкія}}
{{Асноўны артыкул|Старосты троцкія}}


Мясцовая шляхта абірала двух [[Пасол соймавы|паслоў]] на [[Вальны сойм]] і двух дэпутатаў на [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўны Трыбунал]].
Мясцовая шляхта абірала двух [[Пасол соймавы|паслоў]] на [[Сойм Рэчы Паспалітай|Вальны сойм]] і двух дэпутатаў на [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўны Трыбунал]].


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 15:06, 19 верасня 2021

Троцкі павет
Сцяг
Сцяг
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Старосты Старосты троцкія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 8,7 тыс.
Троцкі павет на карце
Час існавання 15071795

Троцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 8,7 тыс. км². Сталіца — горад Трокі.

Гарады і мястэчкі: Аліта, Араны, Высокі Двор, Ганусішкі, Еўе, Жодзішкі, Жослі, Жыжморы, Мерач, Пералая, Самілішкі, Сімна, Стаклішкі[1].

Гісторыя

Гербы Троччыны з «Stemmata Polonica»

Утварыўся ў 1413 разам з Троцкім ваяводствам як рэгіён, непасрэдна падпарадкаваны ваяводу троцкаму. У склад павету ўваходзілі Аліцкая, Алькеніцкая, Астрынская, Беліцкая, Бірштанская, Васіліская, Высакадворская, Дарсуніская, Доўгаўская, Дубіцкая, Жалудоцкая, Жыжморская, Збланская, Здзецельская, Каняўская, Ляпунская, Мерацкая, Моўчадская, Навадворская, Неманойцкая, Оская, Гіяпорцкая, Перавальская, Пералайская, Пераломская, Пунская, Радунская, Саміліская, Стакліская, Стравінніцкая, 2 Троцкія, Эйшыская воласці (паветы).

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) некаторыя заходнія воласці перайшлі ў склад Ковенскага павета, паўднёвыя — у склад Лідскага і Гарадзенскага паветаў.

У 1791 з паўднёвай часткі Троцкага вылучыўся Мерацкі павет, да Троччыны далучылася Гегужынская і Чабіская парафіі са складу Віленскага павета. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) павет спыніў сваё існаванне, яго тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Дэмаграфія

Павятовая харугва, XVI ст.

У кан. XVIII ст. налічваў 8154 дымоў[2].

Геаграфія

Ахопліваў землі на левабярэжжы сярэдняга цячэння Віліі, на левабярэжжы Мерачы, у сярэдняга цячэння Нёмана, вярхоўя Шашупе.

У склад Троцкага павета ўваходзіла тэрыторыя Троцкага гродавага, Алькеніцкага, Жыжморскага, Лаздзейскага, Мерацкага і Неманойцкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Ураднікі

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2005.
  2. Powiat trocki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 339

Літаратура