Перайсці да зместу

Жыежмарэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жыжморы)
Горад
Жыежмарэй
літ.: Žiežmariai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1348
Плошча
  • 3,82 км²
Вышыня цэнтра
73 м
Насельніцтва
  • 3 034 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-56017
Жыежмарэй на карце Літвы
Жыежмарэй (Літва)
Жыежмарэй

Жыежмарэй (літ.: Žiežmariai, традыцыйная беларуская назва — Жыжмары, або Жыжморы[2][3]) — горад у Кайшадорыскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на рацэ Стрэва. Адміністрацыйны цэнтр Жыежмарэйскай гарадской і сельскай сянюній. Насельніцтва 3730 чал. (2010).

Знаходзяцца за 6 км на поўдзень ад Кайшадорыса, каля аўтамабільнай дарогі Вільнюс — Клайпеда. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Першы пісьмовы ўспамін пра Жыжмары датуецца 1495 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў паселішча сваёй жонцы Алене Іванаўне[4]. У пачатку XVI стагоддзя тут збудавалі драўляны касцёл Св. Якуба Апостала, пры якім дзейнічала школа.

Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

Пад 1522 годам згадваюцца як горад. З 1534 года — ва ўладанні збеглага з Маскоўскай дзяржавы князя Сямёна Бельскага, з 1549 года — вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. У XVI—XVIII стагоддзях цэнтр Жыжмарскага нягродавага староства, якое звычайна знаходзілася ў трыманні магнатаў.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі зруйнавалі Жыжмары разам з касцёлам[4]. Чарговыя спусташэнні мястэчка спазнала ў Паўночную вайну.

Статуя Свабоды

У 1777—1793 гадах у Жыжмарах знаходзілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павета, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты.

14 лютага 1792 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Св. Станіслава Біскупа. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[5].

З 1918 года — у складзе Літвы.

  • 1880 год — 3500 чал.[6]
  • 1970 год — 1767 чал.
  • 1979 год — 2622 чал.
  • 1989 год — 3523 чал.
  • 2001 год — 3884 чал.
  • 2010 год — 3730 чал.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Жыежмарэі працуюць школа, дзіцячы садок, пошта і бібліятэка.

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Пуслоўскія(недаступная спасылка) // «Гістарычная брама» № 2(6), 1998.
  3. Алег Ліцкевіч. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняжацкіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 года // «Metriciana». Том III. — Мн., 2004. ISBN 985-6374-03-0.
  4. а б ЭнцВКЛ 2010, с. 219.
  5. ЭнцВКЛ 2010, с. 220.
  6. SgKP 1895, s. 927.