Перайсці да зместу

Аліта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Аліта
літ.: Alytus
54°24′ пн. ш. 24°03′ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Статус павятовы і раённы цэнтр, гарадское самакіраванне
Павет Аліцкі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1377
Першая згадка 1377
Вышыня цэнтра 93 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▲51 856 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 315
Паштовы індэкс LT-62001
alytus.lt (літ.)​ (англ.)
Аліта (Літва)
Аліта
Аліта


Мапа

Алі́та[2], таксама Алі́тус (літ.: Alytus) — горад у Літве, цэнтр Аліцкага павета і этнакультурнага рэгіёну Дзукія. Горад знаходзіцца на рацэ Нёман, недалёка ад мяжы з Польшчай і Беларуссю.

Упершыню згадваецца ў хроніцы Віганда Марбургскага пад 1377 годам як драўляны замак Oliten у Вялікім Княстве Літоўскім, які бараніў дарогу на Вільню і Трокі, крыжакі захапілі і разарылі яе разам з Мераччу.

Наступным разам згадваецца каралём Ягайлам у грамаце ад 28 красавіка 1387 года, калі разам з усім Троцкім княствам Аліцкі замак з воласцю перададзены князю Скіргайлу[3].

Таксама замак згадваецца падчас паходаў крыжакоў і Вітаўта на Літву падчас міжусобіцы з Ягайлам (1389—1392), У хроніцы Віганда распавядаецца, што падчас паходу на Аліту сярод нямецкіх і англійскіх крыжакоў узнялася спрэчка, хто будзе несці харугву святога Георгія, спрэчка вырашылася толькі ўмяшаннем Вітаўта. Пасля гэтага саюзныя войскі «рушылі наперад, прышлі з харугвамі да Аліты, дзе забілі і ўзялі ў палон 2000 чалавек. Быў там і Вітаўт»[4]. Напэўна, колькасць загінулых і палонных перабольшана, у экспазіцыі Аліцкага краязнаўчага музея яна даецца як 200, але частыя выпадкі, калі лічба даецца без сумневаў, напрыклад, у Ёнаса Басанавічуса.

Пасля Грунвальдскай бітвы (1410) замак страціў стратэгічнае значэнне, і да пачатку XVI стагоддзя Аліта знікае з пісьмовых крыніц. У 1504 Аліта была перададзеная вялікім князем Аляксандрам ў карыстанне Яну Юр’евічу Забярэзінскаму ў кошт выплаты пазык. Яго сын, вялікі літоўскі маршалак Ян Забярэзінскі фундаваў у Аліце касцёл св. Яна Хрысціцеля, св. Панны Марыі і Св. Мікалая актам ад 23 красавіка 1524 года, касцёлу была запісаная маёмасць на ўтрыманне. У 1536 годзе Жыгімонт Аўгуст пацвердзіў перадачу Аліты Яну Забярэзінскаму ў пажыццёвае карыстанне, а пасля перадаў мястэчка сваёй жонцы Барбары Радзівіл.

15 чэрвеня 1581 года кароль Стэфан Баторый надаў Аліце магдэбургскае права, гараджанам дазвалялася самастойна вырашаць усе спрэчкі і судовыя справы. Таксама Баторы надаў наступныя важныя прывілеі: 1) вызваліў гараджан ад працоўнай павіннасці за валокі прынятай гарадской зямлі і пакінуў толькі чынш; 2) абмяняў гарадскі лес у Даўгайскай пушчы; 3) накіраваў дарогу Мерач-Коўна праз Аліту. Гэтыя прывілеі ў нязменным выглядзе пацвярджалі і наступныя каралі. Гербам нададзена белая ружа ў чырвоным полі (герб «Порай»).

З 1588 года — цэнтр Аліцкай эканоміі[5].

Неаднаразова разбуралася ў войнах XVII стагоддзя.

У 1670 годзе ў левабярэжнай Аліце пабудаваны касцёл святога Анёла-ахоўніка, заснавана парафія. Горад моцна пацярпеў у Паўночную вайну і ад пажараў 1733 і 1736 гадоў[6]. У 1755 годзе з Трокаў і Мерачы ў Аліту пераведзены павятовыя суды, з-за больш выгоднага геаграфічнага становішча ў цэнтры Троцкага павета.

Гарадское самакіраванне захоўвалася да Сойма 1776 г.

Пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе горад Аліта быў падзелены па Нёмане: частка горада на яго правым беразе адышла да Расійскай імперыі, частка горада на левым беразе — Прусіі.

У 1807—1815 гадах левабярэжная частка Аліты ўваходзіла ў склад Варшаўскага герцагства, з 1815 года — у склад Царства (Каралеўства) Польскага ў складзе Расійскай імперыі. Правабярэжная частка горада мела статус мястэчка Троцкага павета Віленскай губерні.

У 1818 годзе быў узведзены мураваны касцёл святога Людовіка (на месцы былога касцёла, які фундаваў Ян Забярэзінскі).

Адміністрацыйны падзел горада быў скасаваны толькі пасля паўстання 1863 года.

У канцы ХІХ стагоддзя Аліта атрымала статус абарончага горада (крэпасць 3-га ранга), тут прайшла чыгунка, былі пабудаваны абарончыя фартыфікацыі (чатыры фарты і артылерыйская батарэя).

Падчас Першай сусветнай вайны Аліта была занята нямецкімі войскамі. 12 лютага 1919 года ў Аліце адбыліся баі паміж літоўскім войскам і Чырвонай Арміяй.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Аліта трапіла ў склад Літвы. У 1940 годзе Аліта апынулася ў складзе Літоўскай ССР. З 1941 да 1944 года горад знаходзіўся ў нямецкай акупацыі, а потым зноў трапіў у склад СССР да 1991 года.

Прадпрыемствы машынабудавання, тэкстыльнай, камбікормавай і харчовай прамысловасці; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў[7].

ГодКолькасць
1823 600
1827 289
1867 554
1886 1 769 [8]
1897 3 445 [9]
1923 6 322
1931 7 124
1939 9 200
1959 12 300
1964 15 600
1968 22 500 [10]
ГодКолькасць
1970 28 165
1976 47 800
1979 55 509
1983 64 000
1987 71 000 [11][12]
1988 72 400
1989 73 100
1991 76 500
2001 71 460 [1]
2002 71 261 [1]
2003 71 012 [1]
ГодКолькасць
2004 70 053 [1]
2005 68 838 [1]
2006 67 443 [1]
2007 66 749 [1]
2008 65 856 [1]
2009 64 770 [1]
2010 63 630 [1]
2011 60 302
2012 58 515
2013 57 281
2014 56 357
ГодКолькасць
2015 55 614
2016 54 431
2017 52 792 [1]
2018 51 534 [13]
2019 50 422 [14]
2020 49 895 [14]
2021 52 727 [1]
2022 51 793 [14]
2023 51 856 [1]

Нацыянальны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным[15]:

Нацыянальны склад Аліты (2021)
НацыянальнасцьКолькасць (чал.)Доля (%)
Усяго52 727100,00
Літоўцы50 90896,55
Рускія4670,89
Палякі4040,77
Беларусы980,19
Украінцы830,16
Іншыя2430,46
Не ўказалі5311,01

Краязнаўчы музей.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — Т. 4 / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2018 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Н. Г. Балтрушэвіч і інш.]. — 268, [3] с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. ↑ «А отъ Троковъ за Немонъ рубежъ отъ Мерецкаго города поколя Мерецкая волость, оттуля внизъ по Немну алижъ и до Немецъ оба полъ Немна, и пуща по старому и городки: первый Немунекъ и волостка, второй — Олита и волостка, третій Пуня и волос(т)ка, четвертый Бирштанъ и волостка». Jakubowski, Jan. Opis Księstwa Trockiego z r. 1387: przyczynek do badań nad ustrojem Litwy przedchrześcijańskiej // Przegląd historyczny t. 5 (1907), s. 45.
  4. ↑ Гагуа Р. Б. Междоусобная война Витовта против Скиргайло (1390—1392) в описании в «Новой хронике Пруссии» Виганда фон Марбурга // Вестник Полесского государственного университета. Серия общественных и гуманитарных наук. 2015.
  5. ↑ Валерый Пазднякоў. Аліцкая эканомія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 220. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  6. ↑ Аліта // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 220. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  7. ↑ Алітус // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  8. ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich — Т. VII. — С. 483. Праверана 15 чэрвеня 2026.
  9. ↑ Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. — Demoskop Weekly. Праверана 15 чэрвеня 2026.
  10. ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 1. — С. 438.
  11. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 261. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  12. ↑ Географический энциклопедический словарь: географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 1989. — С. 22. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
  13. ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  14. 1 2 3 Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  15. ↑ Urban areas population by largest ethnic group. osp.stat.gov.lt. Праверана 29 сакавіка 2026.
  16. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 https://www.alytus.lt/lt/apie-alytu/tarptautinis-bendradarbiavimas-1
  17. ↑ https://www.opole.pl/dla-mieszkanca/alytus
  18. ↑ https://www.cityofrochester.gov/article.aspx?id=8589949403
  19. ↑ https://www.focsani.info/pagina/cooperare-internationala
  20. ↑ https://www.cesis.lv/lv/novads/cesu-novads/starptautiska-sadarbiba-73241/