Жвялгайціс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 8: Радок 8:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* (літ.)  {{Cite book|last=Daugirdaitė-Sruogienė|first=Vanda|year=1966|title=Lietuvos istorija|edition=6th|location=Chicago, Illinois|publisher=TERRA|ID={{LCC|67037106}}}}
* (літ.)  {{Cite book|last=Daugirdaitė-Sruogienė|first=Vanda|year=1966|title=Lietuvos istorija|edition=6th|location=Chicago, Illinois|publisher=TERRA|ID={{LCC|67037106}}}}
* {{Cite web|url=http://viduramziu.lietuvos.net/en/state.htm|title=The Formation of the Lithuanian State|archiveurl=http://web.archive.org/web/20061025221612/http://viduramziu.lietuvos.net/en/state.htm <!-- Bot retrieved archive -->|archivedate=2006-10-25|last=Baranauskas|authorlink=Tomas Baranauskas|first=Tomas|publisher=Lietuvos.net|accessdate=2006-12-30}}
* {{Cite web|url=http://viduramziu.lietuvos.net/en/state.htm|title=The Formation of the Lithuanian State|archiveurl=https://web.archive.org/web/20061025221612/http://viduramziu.lietuvos.net/en/state.htm|archivedate=25 кастрычніка 2006|last=Baranauskas|authorlink=Tomas Baranauskas|first=Tomas|publisher=Lietuvos.net|accessdate=2006-12-30|deadurl=yes}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{ізаляваны артыкул}}
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 05:32, 16 студзеня 2022

Жвялгайціс
літ.: Žvelgaitis
ням.: Svelgates
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 1205

Жвялгайціс (літ.: Žvelgaitis, ням.: Svelgates; літаральна: які глядзіць вакол) ― літоўскі князь, які загінуў у 1205 годзе. З’яўляецца самым першым літоўскім князем, чыё імя на дадзены момант вядома з вартых даверу крыніц. Апісанне яго ваеннага паходу і смерці даецца ў «хроніцы» за аўтарствам Генрыха Латвійскага[1], нямецкага летапісца, які складаў свае творы ў пачатку XIII стагоддзя. У іх  распавядаецца пра гісторыю Латвіі ў перыяд з 1186 па 1227 гады. Жвялгайціс апісваецца як «багаты і магутны» кіраўнік, аднак разам з тым, ён не з’яўляўся вярхоўным князем, а толькі ўзначальваў войска гэтага больш магутнага князя.

У 1205 годзе Жвялгайціс павёў за сабой некалькі тысячаў коннікаў з Літвы на поўнач, па шляху праз Рыгу, каб напасці на землі Эстоніі і разрабаваць іх. Вяртаючыся з Эстоніі ў сярэдзіне зімы, з ваеннай здабычай і эстонскімі рабамі, яго войска было заспета знянацку і патрапіла ў засаду падчас пераходу праз гурбы, якія даходзілі воінам па пояс. На іх напаў атрад, які складаўся з лівонскіх і нямецкіх жыхароў Рыгі, якія знаходзіліся пад камандаваннем Віестартса  (руск.), кіраўніка земгалаў. Сам Віестартс не прымаў непасрэднага ўдзелу ў бітве, а толькі каардынаваў атакі, седзячы ў санях. Жвялгайціс загінуў ад дзіды, кінутай немцам па імяні Тэадор Шылінг. 1 200 літоўскіх воінаў загінулі. Эстонскія рабы былі забітыя разам з імі, у адплату за «мінулыя злачынствы» супраць лівонцаў. У Літве многія смуткавалі па Жвялгайцісу. Крыніцы таксама кажуць, што пяцьдзесят жонак літоўскіх воінаў скончылі жыццё самагубствам ад гора, у надзеі хутчэй апынуцца каля сваіх забітых мужоў.

Зноскі

Літаратура

  • (літ.)  Daugirdaitė-Sruogienė, Vanda (1966). Lietuvos istorija (6th ed.). Chicago, Illinois: TERRA. LCC 67037106.
  • Baranauskas, Tomas. The Formation of the Lithuanian State(недаступная спасылка). Lietuvos.net. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2006. Праверана 30 снежня 2006.