Бярэзінскі біясферны запаведнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Фауна: абнаўленне звестак, афармленне
Радок 16: Радок 16:
Разнастайнасць прыродных умоў тэрыторыі абумовіла багацце расліннага і жывёльнага свету. Фауністычны спісак Бярэзінскага запаведніка ўключае 230 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені – віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.
Разнастайнасць прыродных умоў тэрыторыі абумовіла багацце расліннага і жывёльнага свету. Фауністычны спісак Бярэзінскага запаведніка ўключае 230 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені – віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.


Акрамя іх у запаведніку гняздуецца значная колькасць чапляў-бугаёў Botaurus stellaris (10-15 самцоў), звычайны на гнездаванні драч Crex crex - від, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення.
Акрамя іх у запаведніку гняздуецца значная колькасць {{bt-bellat|Чапля-бугай{{!}}чапляў-бугаёў|Botaurus stellaris}} (10-15 самцоў), звычайны на гнездаванні {{bt-bellat|драч|Crex crex}} - від, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення.


На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў млекакормячых, 8 з якіх – {{bt-bellat|зубр еўрапейскі|Bison bonasus}}, {{bt-bellat|мядзведзь буры|Ursus arctos}}, {{bt-bellat|барсук|Meles meles}}, {{bt-bellat|рысь звычайная|Felis linx}}, {{bt-bellat|сажалкавая начніца|Myotis dasicneme}}, {{bt-bellat|малая вячэрніца|Nyctalus leisleri}}, {{bt-bellat|паўночны кажанок|Vespertilio nillsoni}} і {{bt-bellat|соня садовая|Eliomus quercinus}} – занесены ў [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвоную кнігу Беларусі]].
Сучасная флора запаведніка ўключае больш 2000 відаў раслін, у тым ліку 798 сасудзістых, 37 відаў занесены ў Чырвоную кнігу. Увогуле па Беларусі назіраецца прыкладная раўнавага паміж халадаўстойлівымі і цеплалюбівымі формамі раслін з невялікай перавагай апошніх, на тэрыторыі ж Бярэзінскага запаведніка менавіта халадаўстойлівыя віды атрымалі найбольшае развіццё. У запаведніку выяўлены тры новыя для Беларусі віды раслін: сухацветка прыземістая Omalotheca supina, (знаходзіцца далёка за паўднёвай мяжой арэала), асака заліўная Carex paupercula, пузырнік судэцкі Cystopteris sudetica (рэліктавы від, у запаведніку існуе ізаляваная папуляцыя).


З 5 відаў паўзуноў і 11 відаў земнаводных ахове належыць {{bt-bellat|рапуха чаротная|Bufo calamita}}.
На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў млекакормячых, 8 з якіх – [[зубр]] ''Bison bonasus'', [[буры мядзведзь]] ''Ursus arctos'', барсук ''Meles meles'', [[рысь]] ''Felis linx'', сажалкавая начніца ''Myotis dasicneme'', малая вячэрніца ''Nyctalus leisleri'', паўночны кажанок ''Vespertilio nillsoni'' і [[садовая соня]] ''Eliomus quercinus'' – занесены ў [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвоную кнігу Беларусі]].


== Флора ==
З 5 відаў паўзуноў і 11 відаў земнаводных ахове належыць чаратовая рапуха Bufo calamita.

Сучасная флора запаведніка ўключае больш 2000 відаў раслін, у тым ліку 798 сасудзістых, 37 відаў занесены ў Чырвоную кнігу. Увогуле па Беларусі назіраецца прыкладная раўнавага паміж халадаўстойлівымі і цеплалюбівымі формамі раслін з невялікай перавагай апошніх, на тэрыторыі ж Бярэзінскага запаведніка менавіта халадаўстойлівыя віды атрымалі найбольшае развіццё. У запаведніку выяўлены тры новыя для Беларусі віды раслін: {{bt-bellat|сухацветка прыземістая|Omalotheca supina}}, (знаходзіцца далёка за паўднёвай мяжой арэала), {{bt-bellat|асака заліўная|Carex paupercula}}, {{bt-bellat|пузырнік судэцкі|Cystopteris sudetica}} (рэліктавы від, у запаведніку існуе ізаляваная папуляцыя).


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Версія ад 15:09, 2 красавіка 2011

Бярэзінскі біясферны запаведнік — беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў 1925 г. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам лясоў і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў Еўропе балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма Бярэзіны). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.

Водныя рэсурсы

Сергучскі канал (частка Бярэзінскай воднай сістэмы)

Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова Эса, якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. Водападзел між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны – раку Сергуч даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка – першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.

Усе азёры запаведніка адносяцца да эўтрофнага тыпу і знаходзяцца на стадыі інтэнсіўнага зарастання. Самае буйное з іх – возера Палік (712 гектараў) – уяўляе сабой натуральнае пашырэнне рэчышча Бярэзіны на паўднёвай ускраіне запаведніка.

На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца паўднёвы адрэзак штучнай бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучае рэкі Бярэзіна і Заходняя Дзвіна. Гэта сістэма адыгрывае пэўную гідралагічную ролю тым, што падтрымлівае ўсталяваны водны рэжым навакольнай тэрыторыі і не аказвае істотнага ўздзеяння на балотныя сістэмы запаведніка.

Ахова

Домжарыцкае балота

У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферынцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2% ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.

Фауна

Разнастайнасць прыродных умоў тэрыторыі абумовіла багацце расліннага і жывёльнага свету. Фауністычны спісак Бярэзінскага запаведніка ўключае 230 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені – віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Акрамя іх у запаведніку гняздуецца значная колькасць чапляў-бугаёў (Botaurus stellaris) (10-15 самцоў), звычайны на гнездаванні драч (Crex crex) - від, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення.

На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў млекакормячых, 8 з якіх – зубр еўрапейскі (Bison bonasus), мядзведзь буры (Ursus arctos), барсук (Meles meles), рысь звычайная (Felis linx), сажалкавая начніца (Myotis dasicneme), малая вячэрніца (Nyctalus leisleri), паўночны кажанок (Vespertilio nillsoni) і соня садовая (Eliomus quercinus) – занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

З 5 відаў паўзуноў і 11 відаў земнаводных ахове належыць рапуха чаротная (Bufo calamita).

Флора

Сучасная флора запаведніка ўключае больш 2000 відаў раслін, у тым ліку 798 сасудзістых, 37 відаў занесены ў Чырвоную кнігу. Увогуле па Беларусі назіраецца прыкладная раўнавага паміж халадаўстойлівымі і цеплалюбівымі формамі раслін з невялікай перавагай апошніх, на тэрыторыі ж Бярэзінскага запаведніка менавіта халадаўстойлівыя віды атрымалі найбольшае развіццё. У запаведніку выяўлены тры новыя для Беларусі віды раслін: сухацветка прыземістая (Omalotheca supina), (знаходзіцца далёка за паўднёвай мяжой арэала), асака заліўная (Carex paupercula), пузырнік судэцкі (Cystopteris sudetica) (рэліктавы від, у запаведніку існуе ізаляваная папуляцыя).

Крыніцы

  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org


Літаратура

  • Бышнёў І.І. Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік / І.І. Бышнёў, Д.Д. Стаўроўскі, М.М. Пікулік, А.К. Цішачкін. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996.
  • Парфенов В.И. Флора Березинского биосферного заповедника / В.И. Парфенов, Л.А. Ставровская, В.И. Игнатенко. — Мн.: Ураджай, 1992. ISBN 5-7860-0653-0

У Сеціве