Асака заліўная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асака заліўная

Асака заліўная ў Фінляндыі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carex magellanica Lam., 1789


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501242
NCBI  241217
EOL  1123982
GRIN  t:453506
IPNI  300842
TPL  kew-228449

Асака заліўная (Carex magellanica) — травяністая расліна, від роду Асака (Carex) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
2 — Асака заліўная

Расліна з кароткім, паўзучым карэнішчам. Сцёблы скучаныя, звычайна шурпатыя.

Ліставыя пласцінкі (2) 2,5-3 (4) мм шырынёй, ярка-зялёныя.

Верхні каласок тычынкавы, радзей гінекандрычны; астатнія 1-3 — песцікавыя, рэдка гінекандрычныя, эліптычныя, яйкападобныя або даўгаватыя, 6-8 (10) мм у дыяметры, на ножках, часта паніклыя, з ланцэтнымі, пурпурна-чорнымі, часта з загорнутым унутр бакамі, кіпцепадобна-выгнутымі даўжэй мяшочкаў на 1/3 ці ў два разы і ўдвая вужэй іх, ападае лускай. Мяшэчкі сплошчана-трохграневыя, шырока-яйкападобныя, амаль круглявыя, 3-3,5 мм даўжынёй, хутка звужаныя ў вельмі кароткі светла-жоўты носік. Ніжні крыючы ліст лінейны, без похвы або з ледзь выяўленай похвай, роўны суквеццю або перавышае яго.

Від апісаны з Паўднёвай Амерыкі, з берагоў Магеланавага праліву.

Падвід Carex magellanica subsp. magellanica апісаны з Швецыі. Ён адрозніваецца тым, што ў яго верхні каласок амаль заўсёды гінекандрычны, вялікай колькасцю тычынкавых кветак (2-5) пры аснаванні бакавых каласкоў і больш доўгімі і шырокімі крыючымі лускамі.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа; Заходняя Азія: Паўночна-Усходняя Турцыя; Усходняя Азія: востраў Хансю; Паўночная Амерыка (уключаючы Паўднёвую Грэнландыя); Паўднёвая Амерыка: субантарктычныя раёны на поўдзень ад 40° паўднёвай шыраты (уключаючы Вогненную Зямлю і Фалклендскія астравы).

Расце на мохавых балотах, тарфяніках, мачажынах, па краях зарастаючых азёр, на тарфяных берагах рэк, у асакова-мохавых тундрах; на раўніне і ў лясным, рэдка верхнім паясах гор.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

У межах віду выдзяляюцца два падвіды[3]:

  • Carex magellanica subsp. irrigua (Wahlenb.) Hiitonen — Асака заліўная[4], умераныя і субарктычныя раёны Паўночнага паўшар’я
  • Carex magellanica subsp. magellanica — Паўднёвая Амерыка

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Carex magellanica ў базе дадзеных Батанічных садоў у К’ю, Вялікабрытанія (Праверана 19 красавіка 2010)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 32. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)