Вялікі бугай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чапля-бугай)
Вялікі бугай
Botaurus stellaris (Marek Szczepanek).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Botaurus stellaris (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Круглы год

     Толькі зімой
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174859
NCBI  188376
EOL  914504
FW  369359

Чапля-бугай, Вялікі бугай, Бугай, Вып звычайная, Бу́хала[1] (Botaurus stellaris) — птушка з сямейства чаплевых.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Пераважае цёмна-вохрыстая афарбоўка з цёмнымі стракацінамі на пёрах. Верх галавы, спіна, хвост і канцы крылаў чорныя. Жывот вохрысты з бурым папярочным малюнкам. Хвост жоўта-буры з чарнаватым малюнкам. Ногі і дзюба жоўта-зялёныя. У цэлым такая афарбоўка бугая з'яўляецца маскіровачнай і дапамагае птушцы заставацца незаўважанай сярод сцеблаў трыснягу і чароту, дзе ён жыве.

Самцы крыху буйней самак. Маса цела самца каля 1 кг, часам да 1,9 кг, рост да 70 см і вышэй, самкі некалькі менш. Даўжыня крыла ў самцоў у сярэднім 34 см, у самак — 31 см. Размах крылаў 1,25—1,35 м.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Арэал вялікага бугая працягваецца ад Партугаліі да Сахаліна і Японіі і ад Карэліі і Якуціі да Паўночнай Афрыкі, Сірыі, Афганістана і Карэі. Іншы падвід вялікага бугая засяляе паўднёвыя часткі Афрыкі. Зімуюць бугаі ў Міжземнамор'і, на Каўказе, у паўночнай Індыі, Бірме і Паўднёва-Усходнім Кітаі. У некаторых частках Еўропы бугаі не ляцяць на зіму, а застаюцца на месцы гнездавання і шчасна дажываюць да вясны. Аднак у суровыя зімы, калі замярзаюць усе вадаёмы, яны гінуць.

У Беларусі рэдкі пералётны від. Месцы пражывання: трыснягова-чаротавыя зараснікі па берагах рэк, азёр і на нізінных балотах.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Bak Botaurus stellaris Poznan ZOO.jpg

У Расію і Беларусь бугай прылятае з зімоўкі ранняй вясной. У залежнасці ад мясцовага клімату гэта можа быць сакавік-май. Бугаі насяляюць вадаёмы са стаялай вадой або са слабым цягам, зарослых трыснёгам і чаротам.

Botaurus stellaris

Пералёт на месцы зімовак пачынаецца ў канцы верасня — пачатку кастрычніка, аднак некаторыя бугаі ляцяць ужо калі выпадае першы снег. Як вясной, так і ўвосень бугаі здзяйсняюць сезонныя пералёты ў адзіночку. Лінька ў іх адбываецца раз у годзе са жніўня па студзень. Такім чынам, заканчваецца лінька ўжо на зімоўцы.

Бугай актыўны ў прыцемках. Як і многія чаплі, ён падоўгу стаіць нерухома, пільнуючы здабычу і рэзкім маланкавым рухам хапае яе. Днём ён нерухома стаіць у зарасніках, звычайна на адной назе, уцягнуўшы галаву і надзьмуўшыся. Заўважыць яго ў гэты момант вельмі складана: ён больш нагадвае пучок ссохлага трыснягу. Пры небяспецы ён замірае з выцягнутай вертыкальна шыяй і паднятай галавой. У гэтым выпадку бугая заўважыць яшчэ складаней, паколькі ён становіцца падобным на трыснёг, дзюба, выцягнуты ўверх, нагадвае галоўку трыснягу. Пры прамой небяспецы бугай шырока раскрывае дзюбу і адрыгае праглынутую ежу.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Гнездавацца бугаі пачынаюць нават у адной і той жа мясцовасці вельмі нераўнамерна. У месцах, дзе жыве некалькі пар, галасы чутны да чэрвеня, у тым ліку і днём. Гняздо ладзяць на выступаючых з вады купінах, абавязкова ў густых зарасніках. Дыяметр гнязда каля 50 см, вышыня каля 35 см.

У кладцы 3—5, часам 7 яек. Самка адкладае яйкі з прамежкам у 2-3 дня, аднак наседжваць пачынае адразу пасля адкладвання першага яйка. Наседжваюць яйкі ў асноўным самкі, толькі зрэдку іх замяняюць самцы. Праз 25-26 дзён вылупляюцца птушаняты, пачынаючы з першага яйка. Праз 2-3 тыдні пасля вылуплення птушаняты пачынаюць выходзіць з гнязда, а ва ўзросце 2 месяцаў ужо ўмеюць лятаць. Неўзабаве пасля таго, як птушаняты бугая ўстаюць на крыло, сям'я распадаецца.

Адлятае ў вырай у верасні-кастрычніку.

Голас[правіць | правіць зыходнік]

У бугая вельмі гучны крык, які разносіцца на 2-3 кіламетры у акрузе. Яго можна перадаць як нізкае «трумб» або «у-трумб», што нагадвае рык быка. За гэтую асаблівасць на Украіне і ў Беларусі бугай атрымаў адпаведную назву. Некаторым голас бугая нагадвае гудзенне ветру ў трубе. У адным з дэтэктываў Артура Конан Дойла натураліст Стэплтан тлумачыў гукі, якія па чутках, належалі сабаку Баскервіляў, крыкамі бугая (а таксама падняццямі вады і апусканнем глею ў балотах). Такія гукі птушка выдае пры дапамозе стрававода, які раздзімаецца і дзейнічае як рэзанатар. Крычыць бугай звычайна вясной і ўсё лета, часцей за ўсё на змярканні і па начах, а таксама раніцай.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Бугай корміцца ў асноўным рознай рыбай: карасямі, лінямі, акунямі, невялікімі шчупакамі. Таксама ядуць бугаі і жаб, трытонаў, водных насякомых, чарвякоў, апалонікаў. Часам ловяць і дробных млекакормячых: водных палёвак і іншых грызуноў. Птушанят бугай корміць ў асноўным апалонікамі.

Падвiды[правіць | правіць зыходнік]

  • В. s. stellaris — ад Вялiкабрытанii, Заходняй i Паўднёвай Еўропы праз Сярэднюю Азiю да Ахоцкага мора i Японii, паўночны ўсход Афрыкі i ад Iрана праз поўнач Iндыі да паўднёвай часткі Кiтая;
  • B. s. capensis — Афрыка на поўдзень ад Сахары.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час знаходзіцца пад пагрозай знікнення як від на тэрыторыі Масквы. Занесена ў чырвоную кнігу Маскоўскай вобласці за 1998 год.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.).
  2. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — 992 p. — ISBN 3-540-00238-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • А. Э. Брэм — Жизнь животных. Птицы. Том II. гл. «ПОДОТРЯД: Цаплевые (Ardeae)»
  • Жизнь животных т.6 Птицы. — М.: Просвещение, 1986.
  • Ганзак Я. Иллюстрированная энциклопедия птиц. — Прага: Артия, 1990.
  • Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: Лабиринт-пресс, 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)