Палік (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Палік)
Jump to navigation Jump to search
Палік
Vozera Palik.jpg
Каардынаты: 54°30′36″ пн. ш. 28°25′12″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 154,2[1] м
Плошча 7,68 км²
Сярэдняя глыбіня 2,1 м
Плошча вадазбору 2760 км²
Упадаюць Бярэзіна, Лютка, Смольніца, Бурчак
Выцякаюць Бярэзіна
Палік (Беларусь)
Палік
Палік
Палік (Мінская вобласць)
Палік
Палік
Лагатып Вікісховішча Палік на Вікісховішчы

Палі́к, таксама Пяліквозера ў Барысаўскім раёне, басейн ракі Бярэзіны (працякае праз возера), ля вёскі Палік (Маісееўшчынскі сельсавет), у Бярэзінскім біясферным запаведніку.

Плошча паверхні возера 7,68 км². Даўжыня 6,3 км, найбольшая шырыня 3 км, найбольшая глыбіня 2,1 м, сярэдняя 1,1 м. Плошча вадазбору 2760 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 7—8 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, месцамі пясчаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў пясчанае. Моцна зарастае, шырыня паласы надводнай расліннасці да 500 м. Упадаюць рэкі Лютка, Смольніца, Бурчак.

На ўсходнім беразе возера знаходзіцца вёска з аднаіменнай назвай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 554. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 13. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]