Аўгусцін Аўрэлій: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат змяніў: sq:Shën Agustini |
др Bot: + Шаблон:Normdaten |
||
Радок 136: | Радок 136: | ||
[[yo:Augustine ará Híppò]] |
[[yo:Augustine ará Híppò]] |
||
[[zh:希波的奥古斯丁]] |
[[zh:希波的奥古斯丁]] |
||
{{Normdaten |
|||
|PND=118505114 |
|||
|LCCN=n/80/126290 |
|||
|VIAF=89795463 |
|||
|SELIBR= |
|||
|GKD= |
|||
|SWD= |
|||
|WP= |
|||
}} |
Версія ад 19:30, 30 снежня 2011
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Святы Аўгусцін (Блажэнны) (лац.: Augustinus Sanctus, поўн. Аўрэлі Аўгусцін; 13 лістапада 354 — 28 жніўня 430) — філосаф, прапаведнік, хрысціянскі багаслоў і палітык. Святы каталіцкай царквы, лічыцца блажэнным у праваслаўі. Адзін з Айцоў Царквы, аказаў велізарны ўплыў на заходнюю філасофію і каталіцкую тэалогію. Частка звестак пра Аўгусціна атрыманая з яго аўтабіяграфічнай «Споведзі» («Confessiones»).
Праз маніхейства, скептыцызм і нэаплатанізм прыйшоў да рымскага хрысціянства, вучэнне якога аб грэхападзенні і памілаванні зрабілі на яго моцнае ўражанне. У прыватнасці, ён бароніць (супраць Пелагія) вучэнне аб перадвызначэнні: чалавеку загадзя перадвызначана Богам блажэнства ці пракляцце. Чалавечая гісторыя, якую Аўгусцін выкладае ў кнізе «Аб горадзе Божым», «першай сусветнай гісторыі», паводле яго ёсць барацьба двух варожых царстваў — царства прыхільнікаў усяго зямнога, ворагаў Божых, г. зн. свецкага царства (civitas terrena ці diaboli), і царства Божага (civitas dei). Пры тым ён атаясамлівае Царства Божае, у адпаведнасці з яго зямной формай існавання, з рымскай царквой. Аўгусцін вучыць аб тым, што пры стварэнні свету Бог заклаў у матэрыяльны свет у зародку формы ўсіх рэчаў, з якіх яны пасля самастойна развіваюцца. Аўгусцін стаў пачынальнікам напрамку неаплатанізму ў хрысціянскай філасофіі (аўгусцінізма), які панаваў у Заходняй Еўропе да XIII ст., калі яго змяніў хрысціянскі арыстоцелізм Альберта Вялікага і Тамаша Аквінскага.
Яго памяць адзначаецца Каталіцкай царквой 28 жніўня, Расійскай праваслаўнай царквой — 15 чэрвеня паводле старога стылю.
Жыццяпіс
Аўгусцін нарадзіўся 13 лістапада 354 г. у афрыканскай рымскай правінцыі Нумідыя, ў Тагасце (зараз Сук-Арас у Алжыры). Першую адукацыю атрымаў ад хрысціянкі-маці, аднак яго бацька быў паганцам. У моладзі Аўгусцін быў цалкам свецкім чалавекам, шукаў асалодаў, захапляўся лацінскай літаратурай. Скончыўшы школу ў Тагасце накіраваўся ў бліжэйшы культурны цэнтр — Мадаўру. Увосень 370 накіраваўся на трохгадовае навучанне рыторыцы ў Карфаген.
Прага да чагосьці вышэйшага абудзілася ў ім толькі пасля чытання «Hortensius» Цыцэрона. Ён зацікавіўся філасофіяй, пачаў чытаць Біблію, далучыўся да папулярнай тады секты маніхеяў, з якім заставаўся разам каля 10 гадоў, але не знайшоўшы нідзе задавальнення, амаль зняверыўся і толькі знаёмства з платанічнай і неаплатанічнай філасофіяй дапамагло яму знайсці выйсце для сябе. У той самы час выкладаў рыторыку спачатку ў Тагасце, а пасля ў Карфагене. У «Споведзі» Аўгусцін падрабязна спыніўся на 9 гадох, змарнаваных ім на «шалупінне» маніхейства. У 383 нават духоўны маніхейскі лідар Фаўст не даў рады адказаць на яго пытанні.
Тады ж, у 383 А. ён выправіўся з Афрыкі ў Рым, каб знайсці настаўніцкую працу ў Рыме, але ўжо ў 384 атрымаў працу настаўнікам красамоўства ў Мэдыялане (Мілане). Тут, дзякуючы мясцоваму біскупу Амвросію, бліжэй пазнаёміўся з хрысціянствам, і гэтая акалічнасць, разам з чытаннем пасланняў апостала Паўла, зрабілі радыкальную перамену ў яго ладзе думак і жыцця. Гэтай падзеі Каталіцкая царква прысвяціла нават асобная свята (3 мая).
Прачытаўшы некаторыя трактаты Плоціна на лаціне, Аўгусцін азнаёміўся з нэаплатанізмам, які прадстаўляў Бога як нематэрыяльнае трансцэндэнтнае Быццё. Наведаўшы прапаведзі Амвросія Мэдыяланскага, Аўгусцін зразумеў рацыянальную перакананасць ранняга хрысціянства. Паводле падання аднойчы ў садзе Аўгусцін пачуў голас дзіцяці, які казаў яму наўгад адкрыць пасланні апостала Паўла, дзе яму патрапілася Пасланне да рымлянаў. Пасля таго ён, разам з маці, братам, абодвума стрыечнымі братамі, сябрам Аліпіем і двумя вучнямі, аддаліўся на колькі месяцаў ў Касыцыяк, на вілу аднаго з сяброў. На ўзор цыцэронавых «Тускуланскіх гутарак», Аўгусцін склаў некалькі філасофскіх дыялогаў.
На Вялікдзень 387 Аўгусцін разам з сваім сынам прыняў хрост ад Амвросія. Пасля вярнуўся ў Афрыку, папярэдне прадаўшы ўсю сваю маёмасць і амаль цалкам раздаўшы ўсё бедным. Пэўны час прабавіў у строгай самоце кіраўніком духовай грамады і ў 391, уступіўшы ў духовае званне з санам прэсвітэра, заняўся дзейнасцю прапаведніка і ў 395 быў пасвечаны ў біскупы ў Гіпоне.
Аўгусцін памёр 28 жніўня 430, падчас першай асады Гіпона вандаламі.
Пасля некалькіх перапахаванняў парэшткі Аўгусціна ў 1842 зноў вернутыя ў Алжыр і захоўваюцца ля помніка Аўгусціна на развалінах Гіпона.
Палітычныя погляды
Аўгусцін даводзіў перавагу духовай улады над свецкай. Дзяржава патрэбная з-за сілы грэхападзення чалавека і няздольнасці самастойна выйсці на шлях веры. Успрыняўшы вучэнне Аўгусціна, царква абвесціла сябе зямной часткай Божага горада, і пазыцыянавала сябе як вярхоўнага арбітра ў зямных справах.
Аўгусцін рэзка супрацьпастаўляў царкву і дзяржаву. Сваім меркаваннем пра тое, што «горад зямны», то бок дзяржаўнасць, звязаны з царствам д’ябла, ён паклаў пачатак многім сярэдневечным ерасям. Але адначасова ён абмяркоўваў ідэю абнаўлення «горада зямнога» ў рэчышчы хрысціянскай цноты: усе формы кіравання павінны паважаць Бога і чалавека.
Творы
Самыя вядомыя творы:
- De civitate Dei (Пра горад Божы)
- Confessiones (Споведзь), духовая біяграфія
- De Trinitate (Пра Троіцу)
- De libero arbitrio (Аб свабоднай волі)
- Retractationes (Перагляды).