Адмірал (матыль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адмірал
Vanessa atalanta1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vanessa atalanta (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Papilio atalanta
  • Pyrameis ammiralis
  • Pyrameis atalanta
  • Vanessa atalanta
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188599
NCBI  42275
EOL  154665

Адмірал (Vanessa atalanta) — дзённы матылёк з сямейства Nymphalidae.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Відавы эпітэт Atalanta (грэчаская міфалогія) — Аталанта — гераіня Калідонскага палявання, дачка цара Аркадзіі, якая была выкармленая мядзведзіцай і вырасла ў лесе, яна бегала хутчэй за ўсіх людзей на Зямлі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 26-34,5 мм. Размах крылаў 50-65 мм. Крылы зверху чарнавата- або цёмна-бурыя. У вяршыні пярэдняга крыла вылучаецца невялікі зубец па знешнім краі. На пярэдніх крылах праз іх сярэдзіну папярок праходзіць чырвоная паласа-перавязь, а вышэй за яе — 3 буйныя і да 6 дробных белых плямаў.

На задніх крылах знешні край з шырокай чырвонай аблямоўкай, на якой 4-5 чорных метак і здвоеная блакітная плямка ў цёмным абадку ў анальным куце. Ніжні бок крылаў карычнявата-буры, з разнастайнымі чырванаватымі і белымі плямамі і шэрымі разводамі. Знізу на пярэдніх крылах паўтараецца малюнак верху, а задняе крыло карычняватае і мармурападобнае за кошт цёмных штрышкоў і звілін.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • Vanessa atalanta rubria (Fruhstorfer, 1909)

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Самка адкладае па адным яйку на лісці кармавых раслін. У вусеняў падоўжная паласа на спінным баку цела адсутнічае, маюцца бакавыя жоўтыя палосы, жоўтыя кропкі і жаўтлявыя шыпы[1]. Вусені развіваюцца з мая па жнівень. Жывуць у згорнутым у трубку лісці кармавых раслін. Кукалка вольная і прымацоўваецца галавой уніз.

Кармавыя расліны[правіць | правіць зыходнік]

Да кармавых раслін вусеняў адносяцца:

Час лёту[правіць | правіць зыходнік]

Развіваецца ў адным-двух пакаленнях. Май, чэрвень, ліпень, жнівень, верасень, кастрычнік — 1 дэкада.

Месцапражыванне[правіць | правіць зыходнік]

Лясныя ўзлескі, паляны, абочыны дарог, лугі, берагі рэк і г. д. Часта назіраецца ў антрапагенных біятопах. У гарах сустракаецца да нівальнага поясу (2500—2700 над узроўнем мора).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Афрыка, астравы Атлантычнага акіяна, знешнетрапічная Еўразія, поўнач Амерыкі, Гватэмала, Гаіці. Від схільны дынамічным ваганняў колькасці і ў асобныя гады назіраецца ў вельмі вялікай колькасці. З'яўляецца актыўным мігрантам. Папуляцыі ў лясным поясе часткова, а на поўначы арэала цалкам папаўняюцца пералётнымі асобінамі з поўдня.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Адмірал на паштовай марцы Азербайджана

Зноскі

  1. Мамаев Б.М. Определитель насекомых по личинкам. Пособие для учителей. — М.: Просвещение, 1972. — С. 327. — 400 с. (Праверана 20 сакавіка 2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мамаев Б.М. Определитель насекомых по личинкам. Пособие для учителей. — М.: Просвещение, 1972. — С. 327. — 400 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]