Адольф Фаміч Стэльмах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольф Фаміч Стэльмах
Дата нараджэння 11 мая 1941(1941-05-11) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»

Адольф Фаміч Стэльмахі (нар. 11 мая 1941, х. Дамінава, Валожынскі раён, Беларусь) — вучоны, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны і Нью-Ёркскай акадэміі навук, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны. Брат Вячаслава і Георгiя Стэльмаха.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў біялагічным факультэце БДУ (1962)[1]. Там жа стаў кандыдатам навук і працаваў выкладчыкам на кафедры генетыкі.

У 1968 годзе па ініцыятыве ЦК КПСС і Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна быў пераведзены ў Адэсу на пасаду загадчыка аддзела генетыкі ва Усесаюзны селекцыйна-генетычны інстытут, з галоўнай мэтай адолення спадчыны «лысенкаўшчыны» і пераводу работы інстытута на рэйкі класічнай генетыкі.

З’яўецца членам праўлення Нацыянальна-культурнага аб’яднання грамадзян «Беларусь» у Адэсе, удзельнічаю ў самадзейным ансамблі «Беларускі матыў» як сцэнарыст і канферанс’е. Выдаў у Адэсе кніжку сваіх вершаў на беларускай мове «Каб любіць Беларусь».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 20 гадоў быў міжнародным куратарам навуковага супрацоўніцтва краін СЭУ у галіне тэарэтычных асноў селекцыі сельскагаспадарчых раслін і членам Саюзнага каардынацыйнага савета гэтага ж напрамку. Ва Украіне ўзначальваў 20 гадоў падобны Каардынацыйны савет. Працуе галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела генетыкі гэтага ж Селекцыйна-генетычнага інстытута.

Сярод вучняў больш 10 кандыдатаў навук і 6 дактароў навук[2].

Зноскі

  1. Выпускники Биологического факультета(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2018. Праверана 16 чэрвеня 2021.
  2. СЛАВУТЫЯ АСОБЫ

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]