Перайсці да зместу

Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя Леніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя Леніна
Дата заснавання / стварэння 25 чэрвеня 1929[1][2]
Лагатып
Названа ад Уладзімір Ільіч Ленін
Старшыня Мікалай Іванавіч Вавілаў[3][1], Aleksandr Murałow[d][4][1], Georgij Karlovich Meister[d][5][1], Мікалай Іванавіч Вавілаў[1], Трафім Дзянісавіч Лысенка[6][1], Pavel Lobanov[d][1], Трафім Дзянісавіч Лысенка[1], Mikhail Olshansky[d][1], Pavel Lobanov[d][1], Pyotr Vavilov[d][7] і A. A. Nikonov[d][1]
Афіцыйная мова руская
Краіна
Даччыная арганізацыя (кампанія, установа) Q130214528?, Q130729674?, Q130729692? і Q130729720?
Размяшчэнне штаб-кватэры
Папярэдні ў спісе Дзяржаўны інстытут вопытнай аграноміі[d][2]
Атрыманыя ўзнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дата спынення існавання 30 студзеня 1992[1]
Далучана да Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна (УАСГНІЛ) — вышэйшая навукова-даследчая і каардынацыйна-метадычная ўстанова па воднай, лясной і сельскай гаспадарцы СССР.[8][9] У яе сістэму ўваходзіла больш за 150 навуковых устаноў.[10]

25 чэрвеня 1929 года выйшла Пастанова Савета Народных Камісараў СССР «Пра арганізацыю Усесаюзнай Акадэміі Сельска-Гаспадарчых Навук імя У. І. Леніна»[11]. Гэта дата лічыцца днём утварэння УАСГНІЛ.

Першы прэзідэнт УАСГНІЛ

У 1930 — 1940-я гады пасяджэнні УАСГНІЛ служылі пляцоўкай для палемікі паміж прыхільнікамі Т. Д. Лысенка і генетыкамі. Пасля снежаньскай сесіі УАСГНІЛ 1936 года (19-27 снежня 1936 года) кантроль над УАСГНІЛ атрымаў Т. Д. Лысенка, пасля чаго акадэмія амаль на трыццаць гадоў стала апорай лысенкаўшчыны. На «жнівеньскай сесіі УАСГНІЛ» (31 ліпеня — 7 жніўня 1948 г.) была ўведзена фармальная забарона на выкладанне «мендэлісцка-вейсманісцка-марганісцкай» генетыкі. Сесія негатыўна паўплывала на развіццё біялогіі ў СССР.

У 1949 годзе акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна, а ў 1979 годзе — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1992 годзе акадэмія спыніла сваё існаванне ў сувязі з распадам СССР і з’яўленнем незалежнай Расійскай Федэрацыі. Сваю апошнюю сесію УАСГНІЛ правяла 4 лютага 1992 года, праіснаваўшы 62 гады, 7 месяцаў і 10 дзён.

На пачатак 1970-х гадоў акадэмія мела восем рэгіянальных і дзесяць галіновых аддзяленняў. Акрамя таго, пры акадэміі дзейнічала 31 усесаюзная навукова-даследчая ўстанова.[12].

У 1969 годзе былі арганізаваныя два занальных аддзяленні: Сібірскае у горадзе Новасібірску і Паўднёвае ў Кіеве. 26 кастрычніка 1971 года ў Алма-Аце з’явілася Усходняе аддзяленне[13], якое аб’яднала 14 навукова-даследчых устаноў[14], доследныя станцыі і эксперыментальныя гаспадаркі[15].

У 1972 годзе арганізавана Заходняе аддзяленне УАСГНІЛ у Мінску і Сярэднеазіяцкае занальнае аддзяленне імя У. І. Леніна, размешчанае ў Ташкенце[16], а ў 1975 годзе функцыянавалі яшчэ два — Закаўказскае ў Тбілісі і Нечарназёмнай зоны СССР у Ленінградзе.

Рэарганізацыя

[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 30 студзеня 1992 года «Аб Расійскай Акадэміі сельскагаспадарчых навук» была створана новая Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук[17].

У 1990 годзе на базе Паўднёвага аддзялення УАСГНІЛ была створана Украінская акадэмія аграрных навук[18].

У 1992 годзе на базе Заходняга аддзялення УАСГНІЛ была ўтворана Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь[19].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л Гончаров Н. П. Заметки к несостоявшемуся юбилею РАСХН (ВАСХНИЛ), Notes Related to the Failed Anniversary of the Russian Academy of Agricultural Sciences (VASKhNIL) // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 3. — С. 58–78. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  2. а б Гончаров Н. П. Государственная организация аграрной науки в России (К 175-летию РАСХН), State Agrarian Science in Russia (On the 175th anniversary of the Russian Academy of Agricultural Sciences) // Историко-биологические исследования — 2012. — Т. 4, вып. 3. — С. 28. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  3. Васильева Е. В. Последствия Августовской сессии ВАСХНИЛ для агробиологической науки на Дальнем Востоке, The consequences of the August Session of VASKhNIL (Lenin All-Union Academy of Agricultural Sciences) for agrobiology in the Russian Far East // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 1. — С. 61–84. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2020-11002
  4. Голуб В. Б. Л.Г. Раменский: типология и инвентаризация природных кормовых угодий СССР в 1930-е годы, Leonty Ramensky: Typology and Inventory of Natural Forage Lands of the USSR in the 1930s // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 4. — С. 43–63. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  5. Захаров-Гезехус И. А. Новая книга о соратниках Вавилова, New book about Vavilov’s entourage // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 3. — С. 119–122. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2020-13010
  6. Tauger M. B. Павел Пантейлемонович Лукьяненко и Зелёная революция в Советском Союзе, Pavel Luk’ianenko and the Soviet Green Revolution // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 4. — С. 64–89. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  7. Миронова Н. П. Советский ученый Константин Алексеевич Моисеев (1904–1985): жизнь в науке (по документам Научного архива Коми НЦ УрО РАН), The Soviet Scientist Konstantin Alekseevich Moiseev (1904–1985): Life in Science (On the Basis of the Scientific Archive of the Komi Scientific Center of the Ural Branch of the Russian Academy of Sciences Documents) // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 72–94. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2018-11977
  8. П. П. Павлов: 50 лет Всесоюзной ордена Ленина академии сельскохозяйственных наук имени В. И. Ленина / Под ред. П. П. Павлова. — М: 1979
  9. Всесоюзная ордена Ленина Академия сельскохозяйственных наук им. В. И. Ленина (ВАСХНИЛ) Госагропрома СССР — Путеводитель. Краткий справочник фондов. Российский государственный архив экономики. 1. 1994(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  10. Путеводитель. Справочник фондов РГАЭ. Российский государственный архив экономики. 2. 1994 — Предисловие. III(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  11. Об организации Всесоюзной Академии Сельско-Хозяйственных Наук имени В. И. Ленина Архівавана 7 верасня 2021., 25.06.1929.
  12. Толковые словари и Энциклопедии: Академия сельскохозяйственных наук имени В. И. Ленина. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2011. Праверана 27 лістапада 2011.
  13. Год 1971 — Казахстанская Хроника «П»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2011. Праверана 8 снежня 2023.
  14. История науки в Казахстане.. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2011. Праверана 28 лістапада 2011.
  15. Г. А. Калиев. Эрудит, профессионал, организатор — Газета «Казахстанская правда», 19.07.2008(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012. Праверана 28 лістапада 2011.
  16. Большая Советская Энциклопедия (УЗ)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2013. Праверана 28 лістапада 2011.
  17. Указ Президента России № 84 от 30.01.92 «О Российской Академии сельскохозяйственных наук» — inpravo.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2015. Праверана 27 лістапада 2011.
  18. РАДА МІНІСТРІВ УКРАЇНСЬКОЇ РСР. Постанова від 22 вересня 1990 р. N 279 «Про заснування Української академії аграрних наук»
  19. Постановление Совета Министров РБ № 9 от 09.01.1992. Об учреждении Академии аграрных наук Республики Беларусь