Адрынішчы
Выгляд
Вёска
Адрынішчы
| ||||||||||||||||||||
Адры́нішчы[1] (трансліт.: Adryniščy, руск.: Одринищи) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Камянкоўскага сельсавета[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1897, вёска ў Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 4 двары, 31 жыхар. На месцы сучаснага паселішча ў пачатку XX ст. знаходзіліся сумежна тры вёскі з назвай Адрынішчы, у іх разам было 16 двароў, 102 жыхары. У савецкі час яны аб'яднаны ў адну вёску.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адрынішчы