Адэлаіда Венгерская
Адэлаіда Венгерская | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1045 |
Смерць |
27 студзеня 1062 |
Род | Арпады |
Бацька | Андраш I |
Маці | Анастасія Яраслаўна |
Муж | Ураціслаў II |
Дзеці | Юдзіта Чэшская, Бржэціслаў II Малодшы і Vratislav[d] |
Дзейнасць | арыстакратка |
Адэлаіда (Адлета) Венгерская (каля 1040 — 27 студзеня 1062) — адзіная дачка Андраша I з дынастыі Арпадаў, жонка князя чэшскага Ураціслава II. Сярод гісторыкаў няма адзінага меркавання наконт таго, ці была яе маці Анастасія Яраслаўна, дачка Яраслава Мудрага, ці іншая, першая жонка Андраша, пра якую не засталося ніякіх звестак.
Яе будучы муж Ураціслаў бег у Венгрыю пасля сваркі са сваім братам Спытыгневам II. У Оламаўцы Ураціслаў пакінуў сваю цяжарную жонку, якую Спытыгнеў зняволіў у турму, дзе яна памерла ад заўчасных родаў.
Адэлаіда ажанілася з Ураціславам у 1057 годзе. Для Ураціслава гэта быў выгодны дыпламатычны шлюб, таму што ў выніку ён атрымаў падтрымку яе бацькі, з дапамогай якога змог вярнуць сабе свае ўладанні. Пасля прымірэння са Спытыгневам і яго смерці ў 1061 годзе Ураціслаў II становіцца князем чэшскім і пераязджае ў Прагу. Неўзабаве пасля гэтага Адэлаіда-Адлета памерла — верагодна, з-за частых родаў. Год праз пасля яе смерці Ураціслаў ажаніўся са Святаславе Польскай. У 1085 годзе ён стаў першым у гісторыі каралём Багеміі.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Ва Ураціслава і Адэлаіды было чацвёра дзяцей:
- Бржэціслаў II Малодшы (каля 1058 — 22 снежня 1100), князь чэшскі з 1092 года
- Ураціслаў (каля 1059—1062)
- Юдыт (каля 1060 — 25 снежня 1086), з 1080 года ў шлюбез з князем Польшчы Уладзіславам I Германам (1043—1102)
- Людміла (каля 1061/1062 — не раней за 1100), манашка
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Osobnosti — Česko : Ottův slovník. Praha : Ottovo nakladatelství, 2008
- VANÍČEK, V. Vratislav II. (I.) První český král. Praha: Vyšehrad, 2004
- VOŠAHLÍKOVÁ, Pavla, a kol. Biografický slovník českých zemí : 1. sešit : A. Praha : Libri, 2004