Сумгаіт
| Горад | |||
| Сумгаіт | |||
|---|---|---|---|
| азерб.: Sumqayıt | |||
|
|||
| 40°35′30″ пн. ш. 49°38′23″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Кіраўнік | Эльдар Азізаў[d] і Q16418405? | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 22 лістапада 1949[1] | ||
| Першая згадка | 1580 | ||
| Горад з | 1949 | ||
| Плошча | 143 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 26 м | ||
| Часавы пояс | UTC+4, летам UTC+5 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 326 000 чалавек (2015) | ||
| Афіцыйная мова | азербайджанская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 18 | ||
| Паштовы індэкс | AZ5000 | ||
| Аўтамабільны код | 50 | ||
|
|
|||
| sumqayit-ih.gov.az (азерб.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Сумгаі́т[2] (азерб.: Sumqayıt) — горад (з 1949) у Азербайджане, на ўзбярэжжы Каспійскага мора каля вусця ракі Сумгаіт, за 30 км на поўнач ад сталіцы Азербайджана — Баку. Трэці па плошчы (пасля Баку і Гянджы) горад Азербайджана, з 2010 года — другі па колькасці насельніцтва.
У горадзе развіваюцца хімічная (АТ «Арганічны сінтэз», АТ «Хімпрам»), металургічная (трубапракатны, алюмініевы заводы), машынабудаўнічая, лёгкая, харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў створаны ў 1949 годзе на месцы невялікага паселішча ў сувязі з развіццём хімічнай і металургічнай прамысловасці ў рэспубліцы. У 1960 годзе насельніцтва новага горада складала 65 тысяч чалавек. Колькасць насельніцтва імкліва расла і ў 1980-х гадах у Сумгаіце пражывала ўжо чвэрць мільёна чалавек, у горадзе стаў востра адчувацца недахоп жылля.
27—29 лютага 1988 года ў горадзе адбыўся армянскі пагром, які стаў адным з першых актаў этнічнага гвалту ў найноўшай савецкай гісторыі. Паводле афіцыйных даных Генеральнай пракуратуры СССР, у ходзе беспарадкаў у Сумгаіце загінула 26 грамадзян армянскай і 6 грамадзян азербайджанскай нацыянальнасці, больш за сто чалавек было паранена.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Магілёў
Актаў
Людвігсхафен
Пітэшты
Чаркасы
Лінц
Далас
Бары
Генуя
Руставі
Чжучжоў
Джэйхан
Нявіннамыск
Дамадзедава
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіф Дурарбейлі (нар. 1992) — азербайджанскі шахматыст, гросмайстар.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сумгаі́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 266. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сумгаи́т // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 458. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Сумгаит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)