Бакінскі славянскі ўніверсітэт
Бакінскі славянскі ўніверсітэт | |
---|---|
азерб.: Bakı Slavyan Universiteti | |
Арыгінальная назва | азерб.: Bakı Slavyan Universiteti |
Міжнародная назва | англ.: Baku Slavic University |
Заснаваны | 2000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Баку |
Сайт | bsu-uni.edu.az |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бакінскі славянскі ўніверсітэт (азерб.: Bakı Slavyan Universiteti) — азербайджанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Баку.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў створаны па ініцыятыве прэзідэнта Азербайджана Гейдара Аліева ў 2000 годзе на базе былога педагагічнага інстытута рускай мовы і літаратуры, які быў створаны ў 1945 годзе. Ва ўніверсітэце, які спецыялізуецца на вывучэнні славянскіх і германскіх моў, літаратуры, культуры, геаграфіі, гісторыі, палітыкі, рыхтуюцца выкладчыкі па рускай, польскай, чэшскай, англійскай, нямецкай, балгарскай, украінскай, грэцкай, славацкай, беларускай, сербскай, харвацкай, баснійскай, французскай, турэцкай мовах і літаратурах, філолагі, перакладчыкі, дыпламаты, журналісты, а таксама спецыялісты па міжнародных адносінах, культуры, геаграфіі, гісторыі гэтых краін.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Педагагічны факультэт
- Факультэт філалогіі і выкладання замежных моў
- Факультэт міжнародных адносін і рэгіёназнаўства
- Факультэт азербайджанскай філалогіі і журналістыкі
- Перакладчыцкі факультэт
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бакінскі славянскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы